Не падробка, не імітацыя…

Выступленні ансамбля народнай музыкі “Бяседа” Белтэлерадыёкампаніі даводзілася чуць неаднойчы. І па тэлебачанні, і ўжывую. Да прыкладу, на працягу апошняга месяца (з сярэдзіны лютага да сярэдзіны сакавіка) гэтага года бачыў на сцэне яго самую маладую і «гарачую» салістку Таццяну Лазоўскую двойчы: на сустрэчы воінаў-інтэрнацыялістаў Магілёўскага, Круглянскага, Бялыніцкага, Шклоўскага раёнаў, якая ладзілася ў Круглым, і ў Магілёве – на абласным злёце перадавікоў аграпрамысловага комплексу.

Менавіта ў Круглым дасведчаныя людзі падказалі, што Таццяна – наша зямлячка. Многія ведаюць яе па самастойных выступленнях на эстрадзе і ўдзелу ў шэрагу тэлевезійных праектаў. Таму перад канцэртам у Палацы культуры вобласці паспяшаўся за кулісы.

– Таццяна, добры дзень! Ваша дзяцінства прайшло на Магілёўшчыне, а дзе канкрэтна?
– Нарадзілася я ў Быхаве і жыла там да 15 гадоў. Вучылася ў сярэдняй школе №2 і ў музычнай.

– Там і пачалі спяваць?
– Літаральна з малодшых класаў актыўна ўдзельнічала ў школьнай мастацкай самадзейнасці. У музычнай школе наведвала клас фартэпіяна і вельмі ўдзячна майму педагогу Аліне Уладзіміраўне Згіроўскай. Атрыманыя веды, пэўны сцэнічны вопыт дапамаглі паступіць у Мінскае музычнае вучылішча імя Глінкі.

– Дзе вы пачалі займацца ўжо чыста вакалам?
– Так. Бо вучылася на аддзяленні харавых народных спеваў. Па той жа дысцыпліне затым скончыла Дзяржаўны ўніверсітэт культуры.

– Пасля чаго трапілі ў ансамбль «Бяседа»?
– У калектыў, які стаў для мяне родным, атрымала запрашэнне яшчэ на трэцім курсе музвучылішча. Спяваю ў ім ужо 15 гадоў.

– Сама ж «Бяседа» летась адзначыла сваё дваццацігоддзе?
– З нагоды юбілею мы далі вялікае мноства канцэртаў, адзін з іх запісалі на тэлебачанні, ёсць яго аўдыёверсія на беларускім радыё. У юбілейнай праграме сабраны лепшыя творы з нашага вельмі вялікага рэпертуару.

– Як ён фарміруецца?
– Стваральнік ансамбля “Бяседа” і яго нязменны мастацкі кіраўнік – народны артыст, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь кампазітар Леанід Канстанцінавіч Захлеўны з самага пачатку дакладна вызначыў творчы накірунак калектыву, звязаўшы яго з папулярызацыяй і прапагандай беларускай народнай песні. Таму ў нашым рэпертуары пераважае нацыянальная музычная спадчына ў сучаснай апрацоўцы і песні, створаныя Леанідам Канстанцінавічам у сааўтарстве з вядомымі беларускімі паэтамі. Шэраг канцэртных нумароў належыць яшчэ аднаму ўдзельніку – нашаму вядучаму музыканту Мікалаю Алешка.

– Варта адзначыць, што сучасныя песні «Бяседы», як правіла, напісаны ў народнай стылістыцы?
– Так! Але гэта не падробка, не імітацыя, а поўнасцю арыгінальныя, самастойныя творы, якія ахвотна ўключаюць у свой рэпертуар шматлікія калектывы мастацкай самадзейнасці. Паколькі ў іх ёсць тое, што адпавядае нашаму агульнаму ўяўленню аб нацыянальных традыцыях у фальклоры. У іх прысутнічае змест і сэнс, а гэта самае галоўнае. Толькі тады вакальны ці інструментальны музычны твор дойдзе да слухача, закране ў яго душы нейкія асаблівыя, патаемныя, запаветныя струны.

– Вашы шматлікія гастрольныя маршруты сведчаць пра тое, што на выступленні «Бяседы» адгукаюцца і «струны» замежных слухачоў.
– З таго часу, як я працую ў калектыве, мы аб’ехалі ледзь не паўсвета. Пералічу наўскідку толькі некаторыя краіны: Германія, Польшча, Аўстрыя, Швецыя, Партугалія, Кітай, Венесуэла. Я ўжо не кажу пра Расію, Украіну, Прыбалтыку, куды мы наведваемся асабліва часта.

– І дзе, уключаючы краіны далёкага замежжа, па вашых выступленнях і нават па знешнім выглядзе артыстаў мяркуюць пра сучасную суверэнную Беларусь і пра яе людзей.
– Гэта сапраўды так. Мы надаем вялікую ўвагу выканальніцкаму майстэрству. З чатырох салістаў двое – Святлана Суседчык і Наталля Раманская – удастоены звання заслужаных артыстак Беларусі. У нас вельмі моцная інструментальная група. Усе шэсць чалавек з яе віртуозна валодаюць многімі народнымі інструментамі. Ну і мы з салістам Валянцінам Кірыленкам, як маладзейшыя па ўзросце, таксама імкнемся адпавядаць зададзенаму высокаму ўзроўню, які ўвесь час удасканальваецца, шліфуецца. І не трэба думаць, што народная песня простая, лёгкая і даступная. Рыгор Шырма некалі казаў, што ў ёй сканцэнтравана духоўнасць, лірызм, гармонія і што беларуская песня вельмі складаная па рытмічным малюнку.

– Вельмі прыгожа, зграбна выглядаюць багата аздобленыя арнаментам канцэртныя строі артыстаў. Вас асабіста не называлі дзе-небудзь у замежжы «беларускай Барбі»?
– Магчыма і называлі, дакладна не ведаю. Наогул жа кампліментаў у наш адрас кажуць сапраўды шмат. Але мы іх адносім да ўсіх нашых суайчыннікаў, бо беларусы сапраўды вельмі прыгожы, працавіты і таленавіты народ. Праз сваю творчасць мы менавіта гэта і хочам данесці да слухача і гледача.

– Беларускае слова «Бяседа» сугучнае з рускім «беседа», хаця азначае зусім іншае паняцце. Ці даводзіцца ў некаторых выпадках тлумачыць, што на самой справе азначае назва калектыву?
– У анонсах ці ў праграмцы мы сапраўды іншы раз тлумачым, што на беларускай мове «бяседа» – не размовы на прызбе, лавачцы альбо за сталом. Яно азначае запрашэнне родных, блізкіх, сваякоў на сямейную ўрачыстасць, свята, дзе абавязкова спяваюць і танчаць.

– Кум, кума ды два суседы – утварылася бяседа. А без цымбалаў і дуды ходзяць ногі не туды…
– Вось-вось! Прыдумайце яшчэ колькі радкоў – і будзе ў нашым рэпертуары яшчэ адзін новы твор.

– Таццяна, мабыць, нельга абысці ўвагай і той факт, што «Бяседа» традыцыйна прымае ўдзел і з’яўляецца лаўрэатам шэрагу міжнародных і рэспубліканскіх фальклорных свят, фестываляў.
– Я назаву толькі некаторыя з іх: «Славянскі базар у Віцебску», «Дажынкі» розных гадоў, фестываль беларускай песні і паэзіі ў Маладзечна, Дні беларускай пісьменнасці…

– У сувязі з апошнім названым вамі мерапрыемствам адкрыю невялікі сакрэт: у 2013 годзе Дзень беларускай пісьменнасці плануецца правесці ў горадзе вашага дзяцінства.
– Гэта здорава! Будзем спадзявацца, што на яго запросяць і наш калектыў.

– Такім чынам, да новых сустрэч!
– Да новых сустрэч, шаноўныя землякі і ўсе прыхільнікі нашай творчасці!

 

Николай РУДКОВСКИЙ, Могилевские ведомости

Последние новости

СПОРТ

Министерство спорта и туризма информирует

4 мая 2024
КАЛЕЙДОСКОП

Как хранить яйца до и после Пасхи: полезные советы

3 мая 2024
В МИРЕ

В украинскую армию будут призывать больных ВИЧ и раком

3 мая 2024
ОБЩЕСТВО

Белстат подсчитал, во что обойдется белорусам приготовление пасхального кулича

3 мая 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине пройдет специальная программа «Детство без насилия»

3 мая 2024
ТЕХНОЛОГИИ

Китай запустил лунный зонд “Чанъэ-6” для сбора образцов грунта с обратной стороны Луны

3 мая 2024
ОБЩЕСТВО

Карточки некоторых банков могут не работать в ночь на 4 мая

3 мая 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Развитие регионов как важный элемент стабильности. Акценты рабочей поездки Александра Лукашенко на юго-восток Могилевщины

3 мая 2024
ПРЕЗИДЕНТ

“Не просто впечатляет”. Лукашенко о предварительных результатах проверки дежурных сил ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
ГЛАВНОЕ

Выходные – в режиме усиления

3 мая 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине пройдут учения

30 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Где православным освятить пасхальные куличи и яйца в Быхове

2 мая 2024
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине проходит республиканская молодежная ярмарка вакансий

23 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Юные экскурсоводы Быховщины завоевали признание на областном и республиканском уровне

2 мая 2024