Што дае нам веданне гісторыі?

Сёння дзень народзінаў Льва Сапегі, аднаго з аўтараў Статута ВКЛ 1588 года, які стаў падмуркам для стварэння канстытуцый многіх еўрапейскіх краін.

Адам МАЛЬДЗІС, гісторык, Мінск:

— Веданне гісторыі дае нам веданне жыцця нашых папярэднікаў. Не толькі інтэлігенцыі або працоўных, але і прадстаўнікоў улады. Сярод тых магнатаў, якія жылі на тэрыторыі Беларусі, для нашай краіны найбольш зрабілі Сапегі. У свой час Леў Сапега быў асноўным дзяржаўным дзеячам, дэмакратычным, прадпрымальным. Статут ВКЛ 1588 года, адным з аўтараў якога ён быў, — гэта фактычна збор законаў. Тады ён разглядаўся як канстытуцыя. Значыць, мы займелі канстытуцыю раней, чым французы. Вельмі добра, што сапегаўскі Ружанскі палац зараз аднаўляецца. Некалі там былі неймаверныя мастацкія каштоўнасці! Але пасля паўстання 1832 года ў час вайны яны былі вывезены ў Пецярбург. Сапегі — беларускі праваслаўны род. Нашчадкі Сапегаў жывуць па ўсім свеце і зараз. Некалі на тапанімічнай камісіі Мінгарвыканкама я ставіў пытанне аб тым, каб назваць адну з вуліц Мінска імем Льва Сапегі.

Сяргей РУБЛЕЎСКІ, літаратар, Віцебск:

— Веданне гісторыі дае нам магчымасць глядзець на сучаснасць як праз павелічальнае шкло, узбагачае асацыяцыямі. Не трэба забываць, што гістарычныя звесткі прыпраўлены выдаткамі сацыяльнай практыкі. Бадай, кожнае грамадства мае прывычку ідэалізаваць будучыню і міфалагізаваць мінулае. Ідэалізацыяй будучыні быў, напрыклад, абвешчаны намер пабудаваць рай на зямлі, які назвалі камунізмам. Калі гаварыць пра Льва Сапегу, мне падабаецца яго памкненне адстойваць суверэнітэт ВКЛ. Сапега выступаў супраць гвалтоўнага пераводу жыхароў княства ва ўніяцтва і з гэтай прычыны ўступаў у вострую палеміку з Язафатам Кунцэвічам. Ён імкнуўся да згоды ў грамадстве і ўмацоўваў верхавенства права. Не прымаю яго пераходы з аднаго веравызнання ў другое. Як на мой розум, дык звяртацца да Бога трэба той малітвай, якую шаптала каля твайго вуха маці.

Звязда

Последние новости

ОБЩЕСТВО

Обмен пленными: Беларусь провела гуманитарную миссию для России и Украины

24 августа 2026
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Орден Дружбы народов: Лукашенко наградил Мишустина и Мантурова

24 августа 2026
Читать новость
ЭКОНОМИКА

Белорусские товары: МАРТ ввел норматив для торгового ассортимента

24 августа 2026
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Подготовка к отопительному сезону: Быховский район регистрирует паспорта готовности

24 августа 2026
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Товарооборот с Архангельской областью: техника, ВПК и продовольствие — перспективы сотрудничества

24 августа 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Погода 25 августа: ночные дожди и грозы по северу Беларуси

24 августа 2026
Читать новость

Архивы