Гэтымі днямі авіятары вялі паветраную сяўбу на агульнай плошчы амаль 2000 га

Своеасабліваю прыкметаю пачатку колькі ўжо апошніх вёснаў на Быхаўшчыне, як і вяртанне птушак з выраю, становіцца прылёт у наш край самалёта сельскагаспадарчай авіяцыі АН-2 з крычаўскага лётна-тэхнічнага комплекса “Бель”.

Вось і сёлета, нягледзячы на запозненасць вясновай пары, лётчыкі з пачатку гэтага тыдня пачалі падсяваць палеткі азімых збожжавых канюшынаю. Многія, недаступныя пакуль для наземнай тэхнікі палі засяваюцца хутка і якасна, каб пасля ўборкі каласавых атрымаць да зімы на іх яшчэ адзін ураджай каштоўнай кармавой культуры.

Гэтымі днямі авіятары вялі паветраную сяўбу на палетках СВК “Валадарскі”, філіяла “Макранскі”, СВФ “Лудчыцы” ААТ “Быхаўрайаграпрамзабеспячэнне”, —  на агульнай плошчы амаль 2000 га.