Прайшоў злёт перадавікоў народнай гаспадаркі Быхаўскага раёна (фото)

Перад ягоным пачаткам дэманстраваліся відэафільм і відэаслайды пра жыццё і дасягненні Быхаўшчыны, а затым загучалі фанфары, і вядучыя свята аб’явілі аб пачатку работы форума.

Дзяўчыны ў нацыянальных касцюмах уручылі каравай старшыні раённага выканаўчага камітэта Мікалаю Кароціну, які затым звярнуўся з прывітальным словам да ўдзельнікаў злёту, у якім выказаў вялікую павагу і ўдзячнасць перадавікам народнагаспадарчага комлекса за выдатныя працоўныя справы ў 2011 годзе. А мінулы год быў няпросты ў многіх адносінах і ён застанецца ў нашай гісторыі як перыяд вялікіх урокаў. Самы галоўны той, што ніколі не трэба спыняцца ў развіцці, не замаруджаваць тэмпы, бо можна адстаць на гады.

У папярэднія гады быў выбраны правільны накірунак у сацыяльна-эканамічным развіцці. Рэалізаваныя інвестыцыйныя праекты, арганізацыйна-тэхналагічныя пераўтварэнні, спалучэнне дзяржаўнага і прыватнага сектараў далі пазітыўны вынік нават ва ўмовах, калі ўзніклі праблемныя, крызісныя з’явы ў фінансава-эканамічнай сферы. Рытмічна працавалі ўсе прадпрыемствы, не ўзнікла якіхсьці асаблівых пытанняў аб скарачэннях штатаў ці беспрацоўі.

Дасягнутыя вынікі па бальшыні параметраў аказаліся вышэй за прагназаваныя і раён застаецца адным з валаўтваральных у вобласці. Гэта цяпер тычыцца не толькі сельскагаспадарчай галіны, як было раней, але і прамысловасці, па аб’ёмах якой займаем трэцяе месца на Магілёўшчыне. Тут сваю вялікую ролю іграюць менавіта суб’екты прыватнага гаспадарання.

Агульны намалот збожжа і зернебабовых склаў летась болей 63 тыся тон — на 19 тыс. тон болей пазалеташняга. Пры гэтым высокі ўзровень спаборніцтва сярод экіпажаў вывеў 23 з іх на намалот болей 1000 тон збожжа.

Ёсць на каго раўняцца і ў жывёлагадоўлі. 18 аператараў машыннага даення надаілі болей чатырох, а 6 з іх — болей 6 тон малака ў сярэднім ад каровы. Амаль 45% малака сельгаспрадпрыемствы рэалізавалі гатункам “Экстра”.

ААТ “Быхаўскі кансерва-агароднінасушыльны завод”, СЗАТ “Белатміт” сталі лаўрэатамі ў намінацыі “Харчовыя тавары” конкурса “Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь”, хлебазавод атрымаў сярэбраны і бронзавы медалі, стаў дыпламантам рэспубліканскага конкурса “Ласунак-2011”. І гэта толькі невялікая колькасць прыкладаў нашых дасягненняў.

За год пабудавана 9 аднакватэрных дамоў і, як планавалася, працягнута забудова жылога масіва ў мікрараёне Колас, дзе ўведзены ў эксплуатацыю 60-кватэрны дом і вядзецца будаўніцтва яшчэ двух. Адкрыты цэх ААТ “Магатэкс”, пабудаваны плодасховішча ў філіяле “Макранскі”і бульбасховішча ў СВК “Абідавічы”, пачало дзейнічаць прыватнае прадпрыемства “Салодкая сядзіба” ў Баркалабаве і т. д. Гэта тыя рэальныя справы, што ўслаўляюць наш раён.

У бліжэйшы час у раённай газеце “Маяк Прыдняпроўя” будзе апублікавана справаздача аб рабоце раённага выканаўчага камітэта за 2011 год, яна абмяркуецца і на сесіі раённага Савета дэпутатаў.

На 2012 год вызначаны канкрэтныя і напружаныя задачы, асабліва з улікам правядзення свята рэспубліканскіх “Дажынак” на Магілёўшчыне. Таму асабліва важна прадоўжыць працаваць з вялікаю аддачаю.

Далей Мікалай Кароцін распачаў самую ўрачыстую частку свята — ушанаванне лепшых калектываў і працаўнікоў Быхаўшчыны. Ён уручыў Пераходныя сцягі раённага выканаўчага камітэта пераможцам раённага спаборніцтва ў сацыяльна-эканамічным развіцці: сярод сельскагаспадарчых прадпрыемстваў — філіялу “Макранскі” ААТ “Быхаўскі КАСЗ” ( дырэктар Ніна Назарэвіч, старшыня прафкама Алена Мікуліч), сярод прамысловых прадпрыемстваў — ААТ “Быхаўскі кансервава-агароднінасушыльны завод” (дырэктар Сяргей Грамыка), сярод устаноў сацыяльнай сферы — установе “Рэдакцыя Быхаўскай раённай газеты “Маяк Прыдняпроўя” (галоўны рэдактар Мікалай Леўчанка, старшыня прафкама Ніна Салабута).

ААТ “Быхаўскі КАСЗ” атрымаў таксама Дыплом райвыканкама за 1-е месца ў раённым аглядзе-конкурсе на лепшую арганізацыю ідэалагічнай работы.

Узнагароды райвыканкама займелі калектывы СВК “Валадарскі” — за перамогу ў раённым спаборніцтве на ўборцы збожжавых, СВК “Абідавічы” — за перамогу ў намінацыі “Павышэнне ўраджайнасці, павялічэнне вытворчасці і продажу бульбы”.

Дыплом райвыканкама за перамогу ў раённым спабоніцтве сярод сельскагаспадарчых арганізацый атрымаў калектыў СЗАТ “Агралінк”, сярод сельскіх выканаўчых камітэтаў — Абідавіцкі сельвыканкам. Сярод прадпрыемстваў, арганізацый і устаноў іншых галін народнай гаспадаркі пераможцамі сталі аўтапарк №6, ДРБУ-196, цэнтральная раённая стаматалагічная паліклініка, ПТУП “Лесарубі К”, аддзяленне паштовай сувязі аграгарадка Чырвоная Слабада, магазін в. Сялец, КПП аграгарадка Глухі, гімназія горада Быхава, яслі-сад №4 г. Быхава, дзіцячая школа мастацкіх рамёстваў і мастацтва, калектыў фізкультуры аддзела адукацыі райвыканкама.

Удзельнікаў злёту шчыра вітаў начальнік упраўлення аховы здароўя аблвыканкама Уладзімір Шрубаў, які ўручыў Ганаровую грамату абласнога выканаўчага камітэта начальніку кансервавага цэха ААТ “Быхаўскі КАСЗ “ Ірыне Лаўцовай.

Мікалай Кароцін за дасягненне лепшых паказчыкаў сярод асобных катэгорыяў узнагародзіў вялікую групу працаўнікоў раёна Дыпломамі раённага выканаўчага камітэта, Падзякамі райвыканкама.

Ушанаванне працаўнікоў аграпрамысловага комплексу раёна праводзілі першы намеснік старшыні, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Алег Грудаў, намеснік старшыні абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК Пётр Грыбаноўскі і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Наталлля Мірончык.

Пераможцаў у спаборніцтве сярод асобных катэгорый працаўнікоў за дасягненне лепшых вынікаў у сацыяльна-эканамічным развіцці раёна за 2011 год у іншых галінах народнагаспадарчага комплексу ўзнагароджвалі намеснік старшыні райвыканкама Вадзім Рагавы, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РэспублікіБеларусі Алег Сакаданец, а таксама старшыня раённага каардынацыйнага савета прафсаюзаў Ірына Халадцова.

Лепшым актывістам органаў грамадскага самакіравання, малаказборшчыку і малаказдатчыку раёна ўзнагароды ўручыў старшыня райсавета дэпутатаў Валерый Шкапцоў.

Дэлегацыі суседніх раёнаў, Ленінскага раёна г. Магілёва таксама віталі ўдзельнікаў злёту, сказалі шмат добрых слоў на адрас быхаўчан за іхнія справы і дасягненні.

Фінальным акордам працоўнага свята стаўся выхад на сцэну ўсіх удзельнікаў творчай  канцэртнай праграмы, якая суправаджала ўвесь злёт, і якую падрыхтавалі артысты раённага цэнтра культуры, цэнтра дзіцячай творчасці, дзіцячай школы мастацтваў, народныя калектывы “Багатуха” і Дняпроўскія зоры”, самадзейныя артысты.

У памяшканнях і залах РЦК для удзельнікаў злёту працавалі творчыя выставы, выставы прадукцыі прамысловых прадпрыемстваў раёна.

 

Мікалай Ахрыменя,

Таццяна Яўсеева (фота).

 

Последние новости

КУЛЬТУРА

«Славянский базар в Витебске»: что в программе международного фестиваля искусств

26 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быхове состоялся митинг-реквием «Чернобыльский набат»

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Что делать, если ваш дом затапливает

26 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Члены Совета Республики проведут единый день приема граждан в Гомельской области

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

26 апреля – день трагедии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
СПОРТ

Бокий выиграл третье золото на чемпионате Европы по параплаванию

26 апреля 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНОЕ

Быховчане по собственной инициативе благоустроили гражданское кладбище

17 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В хозяйствах Быховского района полным ходом идет посевная

15 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Переносы рабочих дней на 2024 год: как будем отдыхать и отрабатывать в мае

19 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Прямую телефонную линию проведет 20 апреля заместитель председателя Быховского райисполкома Александр Желобкевич

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане принимают участие в Международном форуме «Традиционная культура как стратегический ресурс устойчивого развития общества»

18 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024