Трывалая сувязь

Старшыня Чырвонаслабодскага сельвыканкама Алена Гардзіенка па дарозе да Даўгалёвых з аднайменнага аграгарадка паспела паведаміць, што ў іхняга сына Сашы, які жыве і працуе ў Магілёве, нарадзіўся сын-першынец, а ў гаспадыні дома Ліліі Васільеўны гэта першы ўнук. Як тут не парадавацца маладой яшчэ бабулі!

Парадаваўся і я, бо з Сашам некалі лячыўся ў адной палаце Быхаўскай раённай бальніцы. Тады ён быў школьнікам, а цяпер ужо сам бацька.
Алена Васільеўна хваліць гэтую працалюбівую сям’ю, маючую поспехі на асноўнай рабоце і ў вядзенні дапаможнай гаспадаркі, якая служыць прыкладам іншым вяскоўцам.
І вось мы сядзім у зале белакаменнага дома Даўгалёвых, гутарым з гаспадыняю (на здымку), начальнікам мясцовага паштовага аддзялення сувязі. Яна ўзяла адпачынак, каб даць палёгку маладым, дапамагчы ім глядзець хлопчыка напачатку ягонага жыцця, таму і ў хаце.
Поштай жа кіруе ўжо 16 гадоў, хаця па заканчэнні Магілёўскага будаўнічага тэхнікума (цяпер гэта архітэктурна-будаўнічы каледж — М.П.) вярнулася сюды, у тагачасны калгас “Радзіма”, майстрам. Тады будаўніцтва ішло поўным ходам, а як толькі спыніў сваё існаванне Савецкі Саюз, спынілася і будоўля. Майстру прапанавалі пайсці у бухгалтэрыю — не захацела. Калі ж прапанавалі на пошту, то ахвотна згадзілася. Узначальваемае ёю аддзяленне абслугоўвае звыш 500 чалавек, пражываючых, акрамя аграгарадка — цэнтральнай сядзібы СВК “Трасна”, — у вёсках Хачынка, Ліпаўка, Радзькава, Радзькава Слабада і Новы Свет. Хачынка — самы аддалены сельскі населены пункт, за ім пачынаецца ўжо Слаўгарадскі раён. Ды туды ездзіць паштовая машына, а іншых абслугоўваюць два паштальёны — Жана Клімянкова і Алена Кавалёва. Жана Васільеўна займаецца сваёю звыклаю справаю больш дзесяці гадоў, за ёю замацаваны Чырвоная Слабада і Новы Свет. Астатнія вёскі значацца за Аленай Аляксееўнай, чый паштовы стаж куды меншы. Але гэтая жанчына выконвае абавязкі не толькі паштальёна, а і малаказборшчыцы. Спраўляецца. Нараканняў ад людзей няма.
Наколькі ведаю, іх няма і на работу перадавога ў раёне аддзялення. Яго рэнтабельнасць за мінулы год дасягнула 46,6 працэнта. Пры плане 11,5 млн. рублёў платных паслуг аказана насельніцтву на 12 млн. рублёў. Даходы ад  асноўнай дзейнасці за мінулы год склалі 46,1 млн. рублёў замест 45,4 млн. рублёў планавых. Рэалізавана тавараў народнага ўжытку на 65,3 млн. рублёў — амаль на 12 млн. рублёў вышэй запланаванага паказчыка.
Мясцовыя сувязісты, акрамя паштовых паслуг, рэалізуюць яшчэ і тавары паўсядзённага попыту: цукар, крупу, макароны, сокі, шампуні розныя, пральны парашок, шкарпэткі і гэтак далей. Людзі прыходзяць і купляюць ахвотна, бо там тавар можна купіць па меншай цане, чым у магазіне райспажыўсаюза. Да прыкладу, тыя ж самыя шкарпэткі тысячы на тры рублёў танней.
Заданні па тавараабароту не толькі выконваюць, а і перавыконваюць. Так было ў студзені новага года, так і ў лютым. З падпіскаю на перыядычныя выданні таксама ўсё ладзіцца. Сваю раённую газету “Маяк Прыдняпроўя” людзі выпісваюць асабліва добра.
Між іншым, яшчэ не так даўно быў паштальёнам і муж Даўгалёвай — Рыгор, перадавы мясцовы трактарыст. Раней ён шчыраваў на энерганасычаным К-700, потым гады тры-чатыры насіў пошту, а цяперака зноў на трактары, на пагрузчыку “Амкадор”.
Хапае тэхнікі і на ўласным падворку гэтай сям’і, якая, да таго ж, вядзе ладную дапаможную гаспадарку, мае карову, парсюкоў, курэй, качак. У яе распараджэнні тры гектары ворнай зямлі, трактар МТЗ, увесь неабходны да яго прычапны інвентар. Атрыманай на падворку і на зямлі прадукцыі хапае сабе, а таксама на продаж дзяржаве. Па магчымасці рэалізуюць ёй малако, кабачкі. Кабачкоў летась завезлі ў Быхаў на кансервава-агароднінасушыльны завод недзе 5 тон.
Весці гаспадарку бацькам дапамагаюць дзеці. Яны, калі трэба, заўсёды прыязджаюць дамоў, хаця ў іх хапае сваіх клопатаў. Старэйшы сын Аляксандр, скончыўшы, як і маці, архітэктурна-будаўнічы каледж, працуе па спецыяльнасці і завочна займаецца ў Беларуска-Расійскім універсітэце. Меншы Максім заканчвае вучобу ў названым каледжы, рыхтуецца да абароны дыплома. Так што ўсё добра.

Мікола ПРАЎДЗІН.

Последние новости

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Как белорусы будут работать и отдыхать в мае 2024

28 марта 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

В Минобразования рассказали, введут ли обязательную отработку для платников

28 марта 2024
КАЛЕЙДОСКОП

В Беларуси запретили продажу стирального порошка Ariel и капсул Tide

28 марта 2024
ГЛАВНОЕ

В Беларуси на 1 января 2024 года проживало около 9,15 млн человек

28 марта 2024
НА СТРАЖЕ ЗАКОНА

29 марта – прямая телефонная линия с начальником 11 управления ГУБОПиК МВД

28 марта 2024
ЭКОНОМИКА

Дни Могилевской области пройдут с 29 марта по 22 апреля на ВДНХ в Москве

28 марта 2024
В МИРЕ

Напавшие на “Крокус Сити Холл” были под воздействием наркотических веществ

28 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Карпенко рассказал, как идет формирование ВНС

28 марта 2024
АКТУАЛЬНО

Прямая линия замначальника Могилевского областного управления МЧС Владимира Гореликова пройдет 30 марта

28 марта 2024
АКТУАЛЬНО

Бесплатную консультацию нотариуса можно будет получить 2 апреля

28 марта 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Быховские правоохранители в течение суток раскрыли уголовное преступление

25 марта 2024
ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

Как в условиях модернизации Быховской ЦРБ оказывается медицинская помощь жителям района

25 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быхове чествовали лучших работников коммунальной сферы

21 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быховском районе горела баня

26 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине состоялось очередное заседание комиссии по содействию занятости населения райисполкома

20 марта 2024
КУЛЬТУРА

Быхаўчан запрашаюць на тыдзень традыцыйнага мастацтва

21 марта 2024
ГЛАВНОЕ

Сергей Антонов, известный быховчанам своими писаниной и видосиками на экстремистских каналах, подался в бега

20 марта 2024
ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

О мерах предосторожности в паводковый период

15 марта 2024