Асабістыя падворкі

У сям’і Мікалая Сяргеевіча і Раісы Аляксееўны Пацай са Следзюкоў, якіх вы бачыце на здымку, пяцёра дзяцей. Меншай дачцэ ўсяго толькі 6 гадоў, астатнія ўжо дарослыя. Двое сыноў жывуць у Санкт-Пецярбурзе, яшчэ адзін сын з дачкою сталуюцца  разам з імі, бо старэйшая дачка Галя вучыцца ва ўніверсітэце імя Аркадзя Куляшова ў Магілёве.
— Усе яны, калі надаецца магчымасць, едуць да нас, каб дапамагчы, — кажа гаспадыня, бо, каб утрымліваць такую гаспадарку, патрэбны дужыя, працавітыя рукі.
—    І якая ў вас гаспадарка, калі не сакрэт?
—    Гаспадарка ладная і няякага сакрэту тут няма. Маем трох кароў, пяцёра свіней, два дзесяткі курэй ды сабаку які ўсё гэта сцеражэ.
—    А зямлі колькі маеце?
—    Зямлі хапае, каб мець дастатковую колькасць патрэбных кармоў. Нашы асноўныя соткі вынесены за вёску, як і ўсіх аднавяскоўцаў, дзе іх цэнтралізавана апрацоўвае тэхніка сельскагаспадарчага вытворчага кааператыву “Следзюкі”. Такая традыцыя склалася даўно і яе строга прытрымліваецца старшыня праўленяя СВК Пётр Пятровіч Немцаў. Здольны, дарэчы, уважлівы да людзей кіраўнік.
—    Усю прадукцыю са свайго падвор’я спажываеце самі ці прадаеце?
—    Хапае ўсім — сабе і дзяржаве. Дзяржаве прадаём малако альбо, як прынята казаць, лішкі малака. Толькі я такога выразу не люблю, бо ён — няправільны. Ні ў Вас, ні ў мяне нічога лішняга няма. Ёсць уласная прадукцыя са свайго падворка, нажытая сваім мазалём. Яе і рэалізуем, каб па людску жыць, дапамагаць гэтаксама жыць дзецям, вучыць іх, бо ўсё зараз каштуе даволі дорага.
—    І што са свайго падворка рэалізуеце?
—    У асноўным малако высокай якасці. Яго летась прадалі дзяржаве недзе каля 18 тон. Астатнюю прадукцыю — як давядзецца. Мы ў магазіне, акрамя хлеба, з правіянту амаль нічога не купляем. У нас, маецца даільны апарат, ёсць яшчэ сепаратар. Таму робім з малака зліўкі, масла. Яны куды лепей за магазінныя. Вось дзеці і бяруць іх з сабою ў гарады. Там, нават у Санкт-Пецярбурзе, беларуская прадукцыя ёсць, яна — нарасхват, але з нашага двара куды лепей. Калі ёю сыны частуюць сваіх сяброў, тыя ажно аблізваюцца.
Трымаць уласную дапаможную гаспадарку сям’я  Пацай наважана і надалей, пакуль ёсць сілы, пакуль гэтага жадаюць дзеці.

Мікола ВАЛОДЗІН.         

Последние новости

ОБЩЕСТВО

Кому не устанавливается предварительное испытание при приеме на работу

12 июня 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Отраслевые нормы доступной среды для инвалидов разрабатывают в Беларуси

12 июня 2026
Читать новость
АКТУАЛЬНО

Фестиваль «Большая бард-рыбалка»: 24-26 июля, юбилейный 15-й год

12 июня 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Доля товаров белорусского производства выросла до 54,1% в I квартале

12 июня 2026
Читать новость
В МИРЕ

Европа начнет диалог с РФ из-за роста цен на электроэнергию зимой 2026

12 июня 2026
Читать новость
В МИРЕ

Соглашение США и Ирана: текст практически завершен, подписание возможно в выходные

12 июня 2026
Читать новость

Архивы

Рекомендуем