23 лютага грамадскасць раёна ўрачыста адзначыла Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

У працоўных калектывах прайшлі ўшанаванні тых, хто са зброяй у руках абараняў незалежнасць сваёй краіны, а ў школах — урокі мужнасці, на якія запрашаліся былыя воіны.

Раённае мерапрыемства з гэтай нагоды прайшло ў Доме культуры мікрараёна Быхаў-1, дзе на першым радзе сядзелі ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Міхаіл Карчэўскі, Леанід Данілкін, Анатоль Васькоў, іншыя ветэраны разам са старшынёй раённага Савета ветэранаў Марынай Кравец.

Урачыстасць суправаджалася канцэртнымі нумарамі самадзейных артыстаў, а выступалі перад яе шматлікімі ўдзельнікамі палкоўнік авіяцыі ў запасе Леанід Цярэшчанка, падпалкоўнік у запасе і старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі Саюз афіцэраў” Віктар Прышчэпа, намеснік ваеннага камісара раёна маёр Алег Чарнышоў, старшыня раённай арганізацыі “Беларускі Саюз жанчын” Вольга Глушчанка і, само сабой зразумела, старшыня раённага выканаўчага камітэта Мікалай Кароцін. Яны гаварылі аб мужнасці, аб доблесці і славе тых, хто бараніў сваю. Радзіму ад ненавіснага ворага ў гады мінулага ваеннага ліхалецця, стаяў на варце стваральнай працы ў мірныя дні тады і стаіць зараз, а Мікалай Мікалаевіч перадаў яшчэ і віншаванні ад старшыні Магілёўскага аблвыканкама Пятра Рудніка і памочніка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — Галоўнага інспектара па Магілёўскай вобласці Генадзя Лаўранкова.

***

У дзень абаронцаў Айчыны калектыў хлебазавода ўганароўваў не толькі сваіх мужчын, а і ўсіх ветэранаў працы прадпрыемства, якіх запрасілі на ўрачыстасць з нагоды 25-годдзя ветэранскага руху. Ім казалі цёплыя словы дырэктар прадпрыемства Пётр Бутамёнак, старшыня прафсаюзнага камітэта Інэса Мінчукова, старшыня заводской ветэранскай арганізацыі Вера Ткачук, а музычныя падарункі паважаным людзям прыпаднеслі салісты студый раённага цэнтра культуры і Дома культуры мікрарёна Быхаў-1.

Последние новости

ОБЩЕСТВО

Потепление до +28: синоптики обещают теплые выходные в Беларуси

24 августа 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Обмен пленными: Беларусь провела гуманитарную миссию для России и Украины

24 августа 2026
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Орден Дружбы народов: Лукашенко наградил Мишустина и Мантурова

24 августа 2026
Читать новость
ЭКОНОМИКА

Белорусские товары: МАРТ ввел норматив для торгового ассортимента

24 августа 2026
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Подготовка к отопительному сезону: Быховский район регистрирует паспорта готовности

24 августа 2026
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Товарооборот с Архангельской областью: техника, ВПК и продовольствие — перспективы сотрудничества

24 августа 2026
Читать новость

Архивы