Аб’яўлены конкурс па распрацоўцы сувеніра-сімвала фестываля “Дажынкі-2012”

Аб’яўлены конкурс па распрацоўцы сувеніра-сімвала фестываля “Дажынкі-2012”. Аб гэтым карэспандэнту сайта паведамілі ў аддзеле ідэалагічнай работы Горацкага райвыканкама.

Як адзначылі суразмоўцы, ідэя стварэння сімвала ўзнікла даўно. А зараз, калі ў раённым цэнтры будзе праходзіць рэспубліканскі фестываль-кірмаш “Дажынкі”, ён проста неабходны. “Самі лічыце: вярнуўшыся з далёкіх краін і гарадоў, мы звычайна прывозім нешта такое, што нагадвае аб прыгажосці тых мясцін, аб гістарычных, архітэктурных славутасцях, — удакладнілі спецыялісты. – Так і горацкія сувеніры доўгія гады будуць выклікаць ў памяці ўспаміны аб свяце”.

Па словах суразмоўцаў, галоўнае , каб выраб быў яркім, арыгінальным і запамінальным. Напрыклад, як шклоўскі агурок ці бабруйскі бабёр.

“Кожны можа стаць удзельнікам конкурсу, — падкрэслілі ў райвыканкаме. — Магчыма, менавіта “ваш” сувенір “паедзе” па гарадах і вёсках краіны з цёплымі ўспамінамі аб наведванні горацкай зямлі”.

Ідэямі можна падзяліцца па тэлефоне 8 (02233) 5-92-66 (аддзел ідэалагічнай работы райвыканкама).

 

Источник: http://region.mogilev.by

Последние новости

ОБЩЕСТВО

ЦТ по государственным языкам: более 80 абитуриентов получили 100 баллов

11 июня 2026
Читать новость
ГЛАВНОЕ

В Быхове прошло районное соревнование на лучшую санитарную дружину. ФОТО+ВИДЕО

11 июня 2026
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко: 100% локализация и качество — главные задачи для промышленности

11 июня 2026
Читать новость
ЭКОНОМИКА

Почему золото дешевеет: цена упала ниже $4100 за унцию, падение 27%

11 июня 2026
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко: животные должны иметь право на жизнь, все — по закону

11 июня 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Задачи нового главы Минприроды: порядок, геологоразведка, обращение с отходами

11 июня 2026
Читать новость

Архивы

Рекомендуем