ТЕМЫ

Дэпутат у акруге: не хапае вады

Усяго 9 двароў засталося ў некалі ладнай вёсцы Сяліба. У 8 з іх жывуць па 1-2 чалавекі,людзі пенсійнага ўзросту, а адна хата пустуе, бо яе гаспадыня з-за снежнай, марознай зімы з’ехала да родічаў у Маскву, каб вясною вярнуцца сюды зноў.

На вуліцы трашчыць мароз, а ў хаце старэйшыны вёскі Валянціны Круталевіч цёпла, утульна. З ёю і гаманіў там у мінулую пятніцу падчас прыёму сваіх выбаршчыкаў дэпутат па Гарадзецкай выбарчай акрузе №22, галоўны рэдактар раённай газеты “Маяк Прыдняпроўя” Мікола Леўчанка. Размова тычылася самых звычайных вясковых клопатаў. Валянціна Пятроўна выказала ўдзячнасць трактарысту, які чысціў дарогу ад снегу да вёскі і па яе адзінай вуліцы. Хлопец так пастараўся, што людзям засталося толькі крыху адкінуць снег там, дзе гэтага не змагла зрабіць тэхніка. Прозвішча яго гаспадыня не ведае, а вось вадзіцеляў аўталаўкі назвала. Сяргей Ільін прыязджае сюды па панядзелках, а Юрый Раманаў — па пятніцах. Прыязджаюць з 14.00 да 15.00 гадзін.

І прывозяць усё неабходнае, — кажа мая суразмоўца. — Яны такія добрыя, спагадлівыя, што калі некаму трэба нешта купіць на базары, то запісваюць, купляюць за свае грошы, а мы потым грошы аддаём.

З элекрычнасцю ўсё нармальна, а вось з пітною вадою — не. У калодзежы насупраць домаўладання старэйшыны калодзеж ёсць, а вось вады ў ім амаль няма. Трэба некалькі разоў чэрпаць, каб наліць вядро, ды і тое з пяском. Калі прынесеная вада адстаіцца, яе можна піць.

Да бліжэйшага калодзежа, які ёсць каля хаты Фесенкаў, больш 400 метраў. Калодзеж неблагі, вады ў ім хапае, але старым не  хапае сілы, каб прынесці яе ў хату.

—       Два гады таму мае сыны  і яшчэ адзін чалавек пачысцілі калодзеж ад пяску самі, — успамінае Круталевіч. — І вады хапала, цяперака ж сітуацыя іншая, зноў занясло пяском.

—       Да вас жа выязджала восенню брыгада УПК “Быхаўрайвадаканал”, ці не так?

—        Так, выязджала, яны чысцілі дно калодзежа дапамогаю нейкага матора, а трэба гэта рабіць урурчную. Толькі ўручную небяспечна….

З такою высноваю цяжка не пагадзіцца. Але ёсць іншае выйсце — устанавіць дробна-трубчатую вадакалонку, — прапануе Валянціна Пятроўна. — Нядаўна да мяне прыязджаў старшыня Холстаўскага сельвыканкама Ігар Азараў, дык я яму ўсё расказала. Ён нават крокамі вымяраў адлегласць ад нашай хаты да калодзежа каля хаты Фесенкаў. Дык калонку, калі будуць устанаўліваць, то яе трэба ўстанавіць так, каб ніхто з іншых вяскоўцаў не пакрыўдзіўся.

Цяпер, калі зямля ўкрыта, снежнаю коўдраю, стаіць марознае надвор’е гэтаю праблемаю, вядома, займацца ніхто не будзе. Напрыканцы вясны ўжо можна, але калі, як і за якія сродкі — вырашаць тым, хто гэтым у раёне займаецца. Мы ж толькі павіншуем Валянціну Пятроўну і яе мужа, абодвух сыноў з Днём абаронцаў Айчыны, бо ўсе мужчыны –Круталевічы ў свой час служылі ў Савецкай Арміі, а малодшы стаў нават генералам і цяпер камандуе сувяззю Касмічных войскаў Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі.

Последние новости

ОБЩЕСТВО

Спасатели Быховщины встретились с воспитанниками учреждений образования района

13 мая 2025
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Пожар в Быховском районе

13 мая 2025
Читать новость
НА СТРАЖЕ ЗАКОНА

Внимание: КОНКУРС!

13 мая 2025
Читать новость
СПОРТ

Белорусы впервые завоевали серебро чемпионата мира по пляжному футболу: в составе сборной спасатель МЧС из Кировска

13 мая 2025
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Водителей такси обяжут заранее озвучивать стоимость поездки

12 мая 2025
Читать новость
ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

Вред вейпинга: что нужно знать

12 мая 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем