Магілёўскі ўніверсітэт сёлета не будзе набіраць студэнтаў на шэраг спецыяльнасцяў
Магілёўскі ўніверсітэт імя Куляшова сёлета не будзе праводзіць прыем студэнтаў па некаторых спецыяльнасцях. Найперш вядзецца пра сацыяльную працу, беларускую і рускую мовы, гісторыю і рэлігіязнаўства. Прычына такога рашэння ў перанасычанасці рынка працоўных гэтымі спецыялістамі. Да слова, найбольш запатрабаванымі спецыялістамі з’яўляюцца інфарматыкі, настаўнікі прыродазнаўчых навук і спартыўных дысцыплін. Колькасць бюджэтных месцаў, па рэкамендацыі Міністэрства Адукацыі, таксама скарацілася.