Годнае жыццё

На двары трашчыць лютаўскі мароз, нябачна малюе еа шыбінах вокнаў дзівосныя ўзоры, а ў гарадской трохпакаёўцы, дзе жыве ветэран працы Фёдар Байкоў з жонкаю Ганнаю, цёпла і ўтульна. Да іх мы завіталі разам з сакратаром раённай арганізацыі КПБ Міхасём Казловым, на ўліку якой знаходзіцца Фёдар Тарасавіч. Ягоная Паўлаўна шчыруе на кухні, а мы гутарым аб жыццёвым шляху гаспадара, разглядваем шматлікія ўзнагароды за добрасумленную працу у розныя гады і на розных пасадах.
Шлях у вялікае жыццё пачынаўся ў 1937 годзе, калі Байкоў з’явіўся на свет у вёсцы Новы Быхаў, а дакладней — у пасёлку Дубраўскі паблізу яе, якога ўжо даўно няма. Як і суседняга пасёлка Трылесіна. А вось пасёлак Пакроўскі яшчэ жыве, хаця ў ім засталіся толькі тры хаты.
Хлопчыку было чатыры гады, калі пачалася Вялікая Айчынная вайна. Ён добра памятае тыя  жахлівыя дні, людскія слёзы, параненых і забітых байцоў Чырвонай Арміі, гітлераўскіх захопнікаў. Гэта фашысты пагналі потым вяскоўцаў у напрамку Бабруйска за калючы дрот, якім абнеслі свой канцэнтрацыйны лагер. Там і галадаў маленькі Федзя са сваімі сябрамі-аднагодкамі, пакуль старэйшы за іх на два гады Мішка Кусаў не прапанаваў аднойчы ўцекчы. Утраіх і ажыццявілі задуманае, дабраліся да свайго пасёлка. Але сказаць, што дабраліся, вельмі проста. Куды складаней было гэта зрабіць зусім малым хлапчукам, калі на кожным кроку іх падсцярагала небяспека, а тое і смерць. Ды Бог да іхняга лёсу аказаўся літасцівым, дапамог выбрацца з лагера, дайсці дадому.
Дома і перажыў фашысцкую навалу, вельмі радаваўся разам з усімі людзьмі свайму вызваленню ад фашыскай карычневай чумы Чырвонай Арміяй.
Мірны час даў магчымасць кемліваму хлопчыку вучыцца ў школе. Сямігодку ён скончыў у вёсцы Новы Быхаў, восьмы і дзевяты класы адолеў у Станцыйнатошчыцкай школе, а дзесяты клас заканчваў у сярэдняй школе пасёлка імя Ільіча суседняга Рагачоўскага раёна. Там атрымаў і атэстат сталасці. З ім у кішэні паехаў на заробкі ў Данецкі каменна-вугальны басейн. Пасля вучобы на курсах стаў спачатку праходчыкам у шахце, затым электраслесарам, а пазней і майстрам.
Служыць тэрміновую службу ў Чырвонай Арміі давялося напачатку ў школе па падрыхтоўцы авіямеханікаў, пасля яе заканчэння — у вайсковай часці, дзе абслугоўваў баявыя самалёты МІГ-15, МІГ-17.
Армейскае жыццё было напружаным, цікавым. Там прайшоў асаблівую загартоўку, займеў новых сяброў, з якімі давялося па дэмабілізацыі растацца. І зноў — шахта, вучоба ў школе каманднага саставу. Пасля яе заканчэння стаў намеснікам камандзіра ўзвода аператыўна-медыцынскай службы горнавыратавальнага атрада ў горадзе Чырвоны Прамень Луганскай вобласці. Тут варта сказаць, што вайсковец Байкоў перад гэтым паспяхова скончыў Данецкае медыцынскае вучылішча па спецыяльнасці “фельчар”. Цяпер жа ён займаўся выратавальніцкаю справаю. Клопатаў хапала, бо атрад дзейнічаў у радыусе 50 кіламетраў, таму ў выпадку завалу альбо пажару на той ці іншай шахце, тэрмінова даводзілася выязджаць. Аднойчы ў экстрымальнай сітуацыі выцягнулі з-пад зямлі на паверхню адзін за адным ажно 10 шахцёраў. Чацвярых уратаваць не змаглі.
Напружаная праца выратавальніка-медыка здароўю не спрыяла, пачаліся праблемы са слыхам. Вымушаны быў перайсці на пасаду фельчара гарадской станцыі хуткай дапамогі. Праз 7 месяцаў прыйшло пісьмо ад бацькоў, што яны ўжо зусім слабыя, ім патрэбна сынава дапамога. І ён прыняў рашэнне ехаць на сваю малую радзіму ў Беларусь. Праца па спецыяльнасці знайшлася ў Навабыхаўскай сельскай участковай бальніцы. Толькі не доўга знаходзіўся на варце здароўя сваіх аднавяскоўцаў. Яны выбралі яго намеснікам старшыні праўлення калгаса імя Кірава (цяпер СВК “Навабыхаўскі” — М.К.), а камуністы — сакратаром калгаснай партыйнай арганізацыі. Іх мелася на ўліку 56 чалавек. Імі кіраваў цэлыя чатыры гады, а потым атрымаў прызначэнне на пасаду старшыні тамашняга сельвыканкама, які ўзначальваў два гады.
Рэфармаванне сельскагаспадарчай вытворчасці ўнесла карэктывы ў жыццё сельсаветчыка. Паколькі да калгаса імя Кірава далучылі суседні калгас імя Дзяржынскага, то ён стаў намеснікам старшыні праўлення аб’яднанай гаспадаркі і сакратаром партарганізацыі з 85 камуністаў. Той час ветэран успамінае як найбольш плённым ў ягонай працоўнай дзейнасці. Яно і зразумела, большая гаспадарка — большы аб’ём работы, болей людзей даводзіцца прыцягваць да вырашэння пастаўленых задач. І натхняць іх на вырашэнне не толькі пераканаўчым словам, а і асабістым прыкладам. Мой суразмоўца з цеплынёю называе шэраг кіраўнікоў, з якімі яму давялося працаваць — Станіслава Мікалаевіча Афонькіна, Уладзіміра Апанасавіча Круглова, Мікалая Кірылавіча Банадысева, Уладзіміра Сяргеевіча Станкевіча, іншых сапраўдных сыноў зямлі быхаўскай.
І ўсё ж на заслужаны адпачынак ветэран пайшоў з пасады фельчара сельскай участковай бальніцы. Гэта, як мне здаецца, заканамерна, бо не здарма ж заканчваў у свой час Данецкае медыцынскае вучылішча. І на дасягнутым не спыніўся, імкнуўся, павышаць свой агульнаадукацыйны ўзровень. Вось і скончыў завочна яшчэ ў 1977 годзе ЗВПШ пры Цэнтральным Каміцеце КПСС. З партыяй не парывае сувязяў па сённяшні дзень, з’яўляецца яе актыўным прадстаўніком. Таму да медаля “За доблесную працу У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна”, атрыманага яшчэ ў савецкія часы, дабавіліся медалі “140 год з дня нараджэння У.І. Леніна” ад КПРФ, “Вернасць” ад ЦК КПБ, а на нядаўнім сходзе камуністаў іхні лідэр Міхась Зосімавіч Казлоў уручыў ветэрану партыі Байкову яшчэ  і ганаровы знак “50 год знаходжання ў КПСС”.
Мы глядзім на гэтыя ўзнагароды, на рознагу кшталту Граматы, Ганаровыя граматы і робім выснову, што іхні ўладальнік увесь час займаў тады і займае зараз актыўную жыццёвую пазіцыю. Ён заўсёды патрэбны людзям, а гэта значыць, што сваё амаль 75-гадовае жыццё пражыў годна, служыў свайму народу.

 

Мікола Коласаў.

Последние новости

ОБЩЕСТВО

МНС разъяснен порядок заполнения сведений о выполненных автомобильных перевозках пассажиров

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Внимание: сложные погодные условия

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Что делать, если обнаружили подозрительный предмет

19 апреля 2024
В МИРЕ

Песков: США “себя не забывают” и получают выгоду от помощи Киеву

18 апреля 2024
НА СТРАЖЕ ЗАКОНА

В Могилевской области 13 воспитанников детского учреждения стали жертвами сексуального насилия

18 апреля 2024
ТЕХНОЛОГИИ

Умные города и передовые решения: Шульган о региональном цифровом развитии

18 апреля 2024
КАЛЕЙДОСКОП

Ученый предупредил о большой вероятности сильнейших вспышек на Солнце в ближайшие дни

18 апреля 2024
ПРЕЗИДЕНТ

Подготовку к первому заседанию VII ВНС обсудили на совещании у Лукашенко

18 апреля 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

Минобразования: пул заявок для желающих поступить в вуз по целевому направлению утвердят до 1 мая

18 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

Оранжевый уровень опасности из-за сильных осадков объявлен в Беларуси на 19 апреля

18 апреля 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНОЕ

На Быховщине отметили День беременных

9 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

В Быхове горел дом

12 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Машинный парк сельсоветов Быховского района пополнен четырьмя новыми автомобилями

10 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане по собственной инициативе благоустроили гражданское кладбище

17 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

В Быхове прошел 1-й этап областного фестиваля управленческого опыта руководителей учреждений общего среднего образования «Лидер образования»

8 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Приглашаем принять участие в фотоконкурсе «В объективе – Быховский район»

9 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В хозяйствах Быховского района полным ходом идет посевная

15 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошел районный конкурс знаменных групп «Равнение на знамена». ФОТО

12 апреля 2024