У кожным другім магілёўскім ларку грэюцца небяспечнымі буржуйкамі ды газавымі абагравальнікамі
Грэюцца чым папала і не баяцца. Буржуйкі і газавыя абагравальнікі – у кожным другім магілёўскім кіеску. У гэтым пераканаліся карэспандэнты тэлеканала “Магілёў-1”. Разам з супрацоўнікамі МНС яны аглядзелі гандлёвыя кропкі. Як аказалася, правілы пажарнай бяспекі, прадаўцы ларкоў чулі, вось толькі выконваць іх не спяшаюцца.