Дзе не ходзяць людзі

  У мінулы чацвер мы ў чарговы раз пераканаліся, што быхаўчане цікавяцца жыццём свайго горада. Звяртаючыся на “прамую лінію” рэдакцыі, яны выказалі думкі па самых розных пытаннях.
Адзін чалавек пацікавіўся лёсам будынка былога камбіната бытавога абслугоўвання насельніцтва па вуліцы Леніна, каля райунівермага. Ён стаіць без вокнаў і дзвярэй, без даху, а колькі будзе стаяць яшчэ — невядома.
Другі чалавек  параіў тым людзям, ад якіх гэта залежыць, адрамантаваць святлопаказальнік часу і тэмпературы паветра на фасадзе Дома быту з левага боку, побач з шыльдаю МТС. Раней ён працаваў (дарэчы, адзіны ў горадзе!), а цяпер — не, хаця карысць ад яго відавочная.
Былі нараканні на асвятленне гарадскіх вуліц. Нават уваход ад дарогі з вуліцы Сацыялістычнай у двор дзіцячага садка “Бярозка” не асвятляецца. Называліся таксама іншыя хібы гарадскога асвятлення. Напрыклад, пешаходнай дарожкі з вуліцы імя Максіма Багдановіча праз сквер у напрамку прыпынку каля раённай бальніцы.Там адзін ліхтар зламаны зусім, а астатнія не свецяць. Перагарэлі, напэўна, лямпы. І яшчэ летась. Свецяць ліхтары, як не дзіўна, далей ад дарожкі, там, дзе людзі не ходзяць.

 

Мікола КОЛАСАЎ

Последние новости

ОБЩЕСТВО

Потепление до +28: синоптики обещают теплые выходные в Беларуси

24 августа 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Обмен пленными: Беларусь провела гуманитарную миссию для России и Украины

24 августа 2026
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Орден Дружбы народов: Лукашенко наградил Мишустина и Мантурова

24 августа 2026
Читать новость
ЭКОНОМИКА

Белорусские товары: МАРТ ввел норматив для торгового ассортимента

24 августа 2026
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Подготовка к отопительному сезону: Быховский район регистрирует паспорта готовности

24 августа 2026
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Товарооборот с Архангельской областью: техника, ВПК и продовольствие — перспективы сотрудничества

24 августа 2026
Читать новость

Архивы