Кубак клуба Hunter па тайскім боксе выйгралі магілёўцы
Адкрыты Кубак клуба Hunter па тайскім боксе прайшоў у спецыялізаванай зале па вуліцы Піянерскай у Магілёве. Каля 70 спартсменаў з Беларусі і Расіі біліся за гонар уласных байцоўскіх клубаў. Магілёўцы заваявалі шэсць залатых медалёў, чым і забяспечылі сабе перамогу.