Пахаладае да мінус 32

Спецыяліст Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Вольга Фядотава паведаміла, што ў сераду і чацвер  Беларусь застанецца на ўскрайку антыцыклону, а разам з тым з боку ўсходу кантынента да нас завітае чарговая порцыя вельмі халоднага кантынентальнага паветра. Маразы яшчэ ўзмоцняцца. Месцамі па краіне прагназуецца невялікі снег. Дарогі месцамі слізкія. Холад распаўсюдзіцца па ўсёй тэрыторыі Беларусі. Уначы 2 лютага тэмпература паветра 22—27 марозу, пры праясненнях ажно да мінус 28—32 градусаў ніжэй за нуль. Удзень чакаецца мінус 15—22 градусы, у асобных раёнах да 23—25 марозу. Сіноптыкі падлічылі, што такі тэмпературны фон на 12—17 градусаў ніжэйшы за кліматычную норму.
Паводле папярэдніх прагнозаў, захаваюцца моцныя маразы і напрыканцы тыдня. Пры гэтым у выхадныя вільготнае паветра прынясе ў заходнія раёны краіны кароткачасовы снег, месцамі з завірухай. Тэмпература паветра ў ноч на суботу чакаецца мінус 15—22, пры праясненнях да 23—28 марозу, у ноч на нядзелю — мінус 13—20, на ўсходзе краіны да 23—29 градусаў ніжэй за нуль. Удзень на выхадныя прагназуецца мінус 10—17, месцамі да 20 марозу. Зіма лютуе…

Последние новости

ОБЩЕСТВО

ДТП с дикими животными: в Беларуси внедряют канадский метод защиты

21 мая 2026
Читать новость
НА СТРАЖЕ ЗАКОНА

Телефонные мошенники в Беларуси: МВД заблокировало счета и сайты

21 мая 2026
Читать новость
СПОРТ

Чемпионат Европы по карате: Иван Кудинов сразится за бронзовую медаль

21 мая 2026
Читать новость
ТЕХНОЛОГИИ

Микробные биотехнологии: Беларусь и Китай запускают новые научные проекты

21 мая 2026
Читать новость
ЭКОНОМИКА

Новая банкнота номиналом 200 рублей появится в Беларуси с 1 июня

21 мая 2026
Читать новость
ГОРОСКОП

Гороскоп на 21 мая

21 мая 2026
Читать новость

Архивы

Рекомендуем