Магілёўскія валейбалісты сабралі за выходныя чатыры паразы на сваёй пляцоўцы
Чатыры гульні – чатыры паразы. Такі сумны ўраджай сабралі за выходныя магілёўскія валейбольныя клубы на хатняй пляцоўцы. Валейбалісткі з “Камунальніка” саступілі госцям з Гродна, а мужчынская каманда “Магілёўскія львы” саступіла віцебскім валейбалістам. Дадамо, што ўсе магілёўскія гульцы былі настроеныя на гульні спакойна і разлічвалі на лёгкую здабычу запаветных ачкоў.