Фонд чытальнай залы цэнтральнай раённай бібліятэкі акрамя кніг і перыядычных выданняў змяшчае ў сябе таксама і дакументы на электронных носьбітах

Мэтавай  аўдыторыяй з`ўляецца шырокае кола карыстальнікаў. Усяго налічваецца 189 дыскаў, якія ў большасці сваёй носяць энцыклапедычны і даведачны характар, тычацца розных галін ведаў і  будуць карысны не толькі ў вучэбным працэсе, але і  для павышэня агульнага ўзроўня развіцця.
Так у раздзеле прыродазнаўчыя навукі знаходзяцца дыскі  якія адлюстроўваюць інфармацыю аб усіх краінах свету, і іх сталіцах, аб раслінах і жывёлах, якія насяляюць нашу планету. Вучні старэйшых класаў сярод іх могуць знайсці зборнікі рэфератаў па біялогіі, геаграфіі і асновах экалогіі.
У раздзеле тэхніка знаходзяцца дыскі па  афармленню сучаснага інтэр`еру і прыўзадзебнага ўчастку, прапануюцца відэаўрокі кулінарнага майстэрства.  Абучальныя дыскі дапамогуць засвоіць асновы работы на персанальным камп`ютары, з Сусветнай сеткай Інтэрнэт і вывучыць лепшыя слоўнікі і перакладчыкі.
Папулярныя медыцынскія даведнікі змяшчаюць у сябе актуальную інфармацыю якая тычыцца амаль усіх галін медыцыны, некаторыя з іх створаны менавіта прафесіяналамі для спецыялістаў, але безумоўна будуць цікавы і ўсім тым хто неабыякава ставіцца да стану  свайго здароўя і сваёй сям`і.
Серыя Урокі сусветнай гісторыі Кірыла і Мефодыя ахоплівае гістарычны перыяд пачынаючы з  эпохі старажытнага свету і па сённяшні дзень, а ўсім тым хто цікавіцца гісторыяй Беларусі будзе карысна электроннае выданне прысвечанае бібліятэке Храптовічаў, якое прадстаўляе бібліяграфічнае апісанне і копіі тытульных лістоў інкунабул, палеатыпаў, выданняў другой паловы 16-17стагоддзяў друкаваных у тыпаграфіях Вялікага Княства Літоўскага.
Таксама ў наяўнасці ёсць дыскі с Банкамі данных прававой інфармацыі, якія дапамогуць усім тым каму даводзіцца сутыкацца з праблемамі, для вырашэння якіх неабходна абапірацца на заканадаўчыя і нарматыўныя акты, і нават пазнаёміць з гісторыяй станаўлення права на Беларусі.
У раздзеле фальклору знаходзяцца зборнікі песень на вершы беларускіх паэтаў, легенды і міфы старажытнай Грэцыі і іншых краін свету.
Вялікі раздзел прысвечаны літаратуразнаўству. Серыя “Бібліятэка рускай класікі”  аб`яднае збор твораў класікаў рускай літаратуры. Некаторыя дыскі прысвечаны асобным пісьменнікам і паэтам,  сярод іх  Пушкін, Горкі, Чэхаў, Есенін, замежныя Бальзак, Гётэ, альбо канкрэтным творам, Электронныя выданні таксама прадстаўляюць  сучаснаю рускую прозу і паэзію, казкі для дзяцей. Канешне не апошняе месца сярод іх  займаюць электронныя выданні, якія уключаюць вялікую колькасць твораў беларускай літаратуры, якія былі створаны на працягу тысячагоддзя развіцця пісьменства на беларускіх землях. З находы 120-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча ў фонд бібліятэкі паступіў кампакт-дыск, які ўключае біяграфічны нарыс, бібліяграфію твораў і публікацый пра жыццё і творчую дзейнасць паэта , выяўленчы і фактаграфічны матэрыял звязаны з імем Максіма Багдановіча. Прадстаўлена тасама значная колькасць электронных копій дакументаў з фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, асабліва каштоўныя сярод іх адзіны прыжыццёвы збонік вершаў “Вянок” з аўтографам паэта і алічбаваны рукапісны зборнік “Зеленя”.  CD-ROM “Кніга Беларусі” знаёміць з нацыянальнай дакументальнай спадчынай Беларусі і дазваляе прасачыць развіццё беларускага кнігадрукавання з 1517 па 1917 гг. і  ўключае ў сябе старадрукаваныя кірылічныя кнігі і выданні на беларускай мове гэтага перыяда. Цікавае гукавае электроннае выданне па беларускай літаратуры для  завучання на памяць, уключае  ў сябе творы Якуба Коласа, Янкі Купалы, Пімена Панчанкі, некаторыя з іх чытаюць,  самі паэты. Рамансы, песні, вальсы, напісаныя на вершы Уладзіміра Караткевіча, большасць з іх выконвае сам аўтар змясціліся ў электронным выданні “Быў. Ёсць. Буду”
Для аматараў жывапісу ў чытальнай зале прадстаўлены  ўнікальныя  выяўленчыя электронныя выдані, у якіх размешчаны рэпрадукцыі карцін сусветна вядомых замежных і беларускіх мастакоў, серыі карцін, ілюстрацыі да твораў беларускіх пісьменнікаў, скульптурныя партрэты дзеячаў беларускай культуры.
Электроннае выданне “ Энцыклапедыя праваслаўнага хрысціяніна“ дапаможа даведацца аб царкоўным багаслужэнні, распавядзе як правільно паводзіць сябе у Храме, на Літургіі, мець зносіны са свяшчэннаслужыцелямі і духавенствам. Пазнаёміць з праваслаўнымі святамі і пастамі, а таксама з гісторыяй іх узнікнення. А аб характэрных рысах і асаблівасцях амаль 500 канфесій, існуючых у свеце распавядзе серыя Класіка энцыклапедый “Народы і рэлігіі свету”.
Дыск “Руская філасоўская думка 11-18 стагоддзя” адчыняе маштабную трылогію, якая прадстаўляе найбольш поўны на сенняшні дзень збор тэкстаў рускіх мысліцеляў. Гэта выданне дазваляе прасачыць развіццё рускай філасофіі ад моманту зараджэння, звязанага з крашчэннем Русі ў 10 стагоддзі, да канца 18 стагоддзя.
Таксама ў фондзе чытальнай залы прадстаўлена вялікая колькасць электронных выданняў, якія стануць незаменнымі даведнікамі неабходнай і цікавай інфармацыі, якая спатрэбіцца пры падрыхтоўцы да ўрокаў, здачы выпускных і ўступных экзаменаў, якую можна выкарыстаць пры напісанні рэфератаў,курсавых і дыпломных  работ. Сярод іх магчыма сустрэць як сборы работ па розным прадметам школныай і ўніверсітэтскай праграм, так і дыскі па канкрэтнаму прадмету і шмат яшчэ чаго цікавага. Усе электронныя выданні зручныя ў выкарыстанні, маюць хуткі пошукавы апарат і мінімальныя сітэмныя патрабаванні, што значна эканоміць час, а працу робіць больш якаснай і прыемнай.

Алена Сідарэнка – бібліёграф 1 кат. цэнтральнай раённай бібліятэкі

Последние новости

КАЛЕЙДОСКОП

С 1 июля в Беларуси впервые более чем за 30 лет открывается охота на медведя

1 июля 2025
Читать новость
ТЕХНОЛОГИИ

Мотивационную программу для желающих бросить курить на основе ИИ разработали в Беларуси

1 июля 2025
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко о гибридной войне против Беларуси: на любые агрессивные выпады готовы дать самый жесткий ответ

1 июля 2025
Читать новость
80 мирных лет

В деревне Красный Берег состоялось торжественное открытие отреставрированного памятного знака

1 июля 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Информация о ходе сельскохозяйственных работ в Быховском районе по состоянию на 1 июля

1 июля 2025
Читать новость
ОБЩЕСТВО

В Могилевской области на ремонт учреждений образования в 2025 году направлено Br107 млн

1 июля 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем