Бібліятэчная справа на Быхаўшчыне

Гісторыя развіцця бібліятэчнай справы з’яўляецца неад’емнай часткай гісторыі культуры Быхаўшчыны. Бо без ведаў гісторыі бібліятэк, немагчыма асэнсаваць тыя змяненні, якія характэрны для бібліятэчнай справы на сучасным этапе.
Як паведаміла бібліятэкар 2-й катэгорыі раёнай библіятэкі РЦК Аксана Дрозд, у дарэвалюцыйныя гады ў г. Быхаве існавала грамадская бібліятэка пры пажарнай камандзе. Яна была арганізавана прыкладна ў 1909- 1910 гг. сіламі перадавых людзей. Гэта Капаневіч – былы гарадскі галава, ветэрынарны ўрач па прафесіі, Эмс Казімір – павятовы земскі ўрач, ён жа быў начальнікам грамадскай пажарнай каманды, Нестар Мікалаевіч,Красніцкі, галасны земскай управы. Пачатковый фонд бібліятэкі склалі іхнія ўласныя кнігі.
Пасля рэвалюцыі бібліятэкі пачалі працаваць ужо і ў сельскіх населеных пунктах. Так, у пачатку 1919 г. у вёске Сарочына Баркалабаўскага сельсавета была створана адна з першых на Беларусі сельскагаспадарчых камун імя К. Лібкнехта. У 1922 г. камунары адрамантавалі памяшканне для клуба, адкрылі бібліятэку і  чытальню.
За гады перадваеных пяцігодак істотна змянілася аблічча страражытнага Быхава. Вуліцы ўпрыгожылі новыя дамы, павялічылася колькасць насельніцтва. Яскравай была і статыстыка культурных пераўтварэнняў. Так, у 1940 г. у раёне працавалі гарадская і дзіцячая бібліятэкі, бібліятэкі былі таксама пры партыйных і педагагічных кабінетах, пры ўсіх хатах – чытальнях, а іх было    19, і    школах.
Калі савецкія войскі прагналі гітлераўцаў з нашай зямлі, раённая   бібліятэка адрадзілася зноў. Яна заходзілася ў Быхаве па вул. Чырвонаармейскай, дом 69. Агульная плошча памяшкання складала 33 кв. метра.
У 1954 годзе раенная бібліятэка атрымала новае памяшканне па вул. Леніна д.51. Плошча бібліятэкі павялічылася: працаваў абанемент і чытальная зала. Павялічыўся кніжны фонд, а таксама колькасць чытачоў. Бібліятэка арганізавала перасоўкі на прадпрыемствах горада.
Са звестак Магілёўскага абласнога архіва, у 194б годзе ў нашым раёне было 22 хаты – чытальні. Некаторыя з іх сталі сапраўднымі ачагамі агітацыйна – прапагандысцкай работы.
У 1948 годзе у раёне працавалі Глухская, Кузькаўская, Балонавасялецкая, Красніцкая, Ніканавіцкая, Кучынская, Чачэвіцкая, Ніжнетошчыцкая, Чырвонаберажская, Грудзінаўская, Лудчыцкая, Баркалабаўская, Новабыхаўская, Студзёніцкая, Дунайкоўская, Чырвонаслабодская, Гарадзецкая, Тайманаўская, Клятнянская, Чырвонаасавецкая хаты – чытальні.
У жніўні 1950 г. адкрыта хата – чытальня ў в. Холстава, а лістападзе 1951 г. — Кузькаўская сельская бібліятэка.
Пачынаючы з 1967 г. насельніцтва горада Быхава абслугоўваецца раённай дзіцячай библиятэкай, бібліятэкай райкома партыі, агароднінасушыльнага камбіната, прамкамбіната, бібліятэкамі 3-х сярэдніх школ, 2-х васьмігадовых школ, бібліятэкай педкабінета, бібліятэкай калгаса «Рэвалюцыя».
3 мытай паляпшэння якасці абслугоўвання насельніцтва і павышэння эффектыўнасці выкарыстання кніжных фондаў у 1976-77 гг. адбываецца цэнтралізацыя сеткі дзяржаўных бібліятэк. Усе дзяржаўныя масавыя бібліятэкі раёна аб’ядноўваюцца ў цэнтралізаваную сістэму з агульным кніжным фондам, адзіным штатам, адміністрацыйна-гаспадарчым кіраўніцтвам на базе Быхаўскай раённай бібліятэкі.
Раённая бібіліятэка стала цэнтральнай бібліятэкай у якой заснаваліся 4
аддзелы: адзел абслугоўвання, ‘ аддзел камплектавання, апрацоўкі і выкарыстанне кніжных фондаў, метадычна-арганізацыйны і інфармацыйна- бібліяграфічны аддзелл і дзіцячы аддзел-філіял, а сельскія бібліятэкі рэарганізаваны ў філіялы, якіх спачатку было 49.

Пачынаючы з 1986 г. у сувязі з тым, што колькасць жыхароў у зоне абслугоўвання паменьшалася, стала немэтазгодна трымаць і некаторыя бібліятэкі. Яны паступова зачыняліся. На сённяшні дзень іх у сістэме налічваецца 33, у тым ліку 4 гарадскіх бібліятэкі і 29 сельскіх бібліятэк-філіялаў.
На падставе рашэння райвыканкама ў 1994 г. у бібліятэчную сістэму ўвайшла бібліятэка Быхаўскага Дома афіцэраў – гарадская бібліятэка-філіял №49.
На кожную бібліятэку ўскладзена вялікая адказнасць у данясенне да нашчдкаў нашай спадчыны, зберажэнне памяці аб сваіх гістарычных каранях. Вялікую работу ў гэтым напрамку вядуць і бібліятэкары нашага раёна.
3 1993 г. бібліятэкі сістэмы прымаюць удзел у рэспубліканскім конкурсе “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”, які праводзіцца штогод.
У 1994 г. за ўдзел у другім туры рэспубліканскага конкурса Т.М. Самуйлава бібліятэкар Абідавіцкай сельскай бібліятэкі была узнагароджана граматай Беларускага Фонду Культуры.
У 1998 г. пераможцам стаў калектыў раённай дзіцячай бібліятэкі, які атрымаў грашовую прэмію.
У 1999 г. за прадстаўленыя матэрыялы (альбомы, сцэнарыі, фотаздымкі) Гадылеўскай сельскай бібліятэкі, бібліятэкар Т.А. Івашкова была узагароджана Ганаровай граматай Міністэрства культуры РБ за пашуковую і даследчую працу па напісанню гісторыі вескі.
У 2001 г. на чарговы тур Рэспубліканскага конкурса “Бібліятэка — асяродак нацыянальнай культуры” былі прадстаўлены краязнаўчыя матэрыялы, альбомы Грудзінаўскай сельскай бібліятэкі. Бібліятэкар 1 кат. Г.І. Палавікова была ўзнагароджана Ганаровай граматай Беларускага фонда культуры, грашовай прэміяй, Граматай Міжнароднай Рады па помніках і мясцінах.
А ў 2002 г. за прадстаўленыя матэрыялы па гісторыі в. Баркалабава бібліятэкар С.В. Чухманава, узнагароджана Граматай Беларускага Фонда Культуры.
У гэтым жа годзе Магілёўскай абласной бібліятэкай быў аб’яўлены конкурс “Мой край — Магілеўшчына”, які складаўся з чатырох тураў: “Зямля нашых продкаў”, “Славутыя землякі і ўраджэнцы края”, “Эканоміка ў гістарычным развіцці краю”, “Мастацтва. Край у творах мастацтва”.
На сённяшні дзень створана і накаплівзецца поўнатэкставая база дадзеных у якой знаходзіцца вялізны краязнаўчы матэрыял аб Быхаўшчыне.
3 мэтай прававой адукацыі чытачоў у чытальнай зале ЦБ створаны публічны цэнтр прававой інфармацыі РБ, у якім сабраны ўсе заканадаўчыя акты краіны. Яго філіял ужо існуе ў бібліятэке аграгарадка Следзюкі. З’явяцца такія філіялы з цягам часу і ў іншых бібліятэках аграгарадкоў.
Найбольш значнымі поспехамі з’яўляецца ўкараненне ў работу новых камп’ютарных тэхналогій. Карыстальнікі маюць доступ к сусветным рэсурсам шляхам выхаду ў сетку Інтэрнэт. Камп’ютарызацыя бібліятэк дазволіла здзейсніць у аўтаматызаваным рэжыме апрацоўку новай літаратуры, на гэтай аснове створан электроны каталог. Матэрыялы перыядычных выданняў заносяцца ў базу дадзеных “Аналітыка”.
У ЦБ створана і эфектыўна дзейнічае сістэма павышэння кваліфікацыі бібліятэчных работнікаў. Заняткі ў творчым аб’яднанні “Рост” (растем. Общаемся. Сочиняем. Творим) удасканальваюць якасць прафесійнай дзейнасці бібліятэкараў.
Адметнай датай з’явілася святкаванне 100-годдзя цэнтральнай раённай бібліятэкі. 3 нагоды гэтай даты супрацоўнікамі бібліятэкі праводзілася шырокая рекламная кампанія: змяшчаліся публікацыі ў раённым, абласным і рэспубліканскім друку, выдадзены рэкламныя буклеты аб рабоце ўсіх аддзелаў бібліятэкі.
У лістападзе 2011 года адбыўся юбілейны вечар, на які былі запрошаны кіраўнікі раёна, абласной бібліятэкі, шматлікіх устаноў горада. Закранула прысутных асобае ўшанаванне былых кіраўнікоў раённай бібліятэкі і ветэранаў працы. Суправаджалася мерапрыемства мультымедыйнай прэзентацыяй “Наша мінулае і будучае”.
У 2011 годзе на базе цэнтральнай раённай бібліятэкі рашэннем райвыканкама быў створаны раённы інфармацыйна-ідэалагічны цэнтр. Галоўная мэта Цэнтра — забяспечыць свабодны доступ насельніцтва да крыніц інфармацыі па розных накірунках дзейнасці дзяржаўных органаў кіравання, грамадскіх аб’яднанняў і іншых сацыяльных інстытутаў.
За 100 гадоў бібліятэчны свет вельмі змяніўся, але галоўнае засталося нязменным – гэта імкненне бібліятэкара зацікавіць добрай і мудрай кнігай заўсёды жаданага чытача. Наперадзе ў нас шмат новагз і цікавага.

Падрыхтаваў Сяргей АНДРЭЕЎ.

Последние новости

КАЛЕЙДОСКОП

Как хранить яйца до и после Пасхи: полезные советы

3 мая 2024
В МИРЕ

В украинскую армию будут призывать больных ВИЧ и раком

3 мая 2024
ОБЩЕСТВО

Белстат подсчитал, во что обойдется белорусам приготовление пасхального кулича

3 мая 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине пройдет специальная программа «Детство без насилия»

3 мая 2024
ТЕХНОЛОГИИ

Китай запустил лунный зонд “Чанъэ-6” для сбора образцов грунта с обратной стороны Луны

3 мая 2024
ОБЩЕСТВО

Карточки некоторых банков могут не работать в ночь на 4 мая

3 мая 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Развитие регионов как важный элемент стабильности. Акценты рабочей поездки Александра Лукашенко на юго-восток Могилевщины

3 мая 2024
ПРЕЗИДЕНТ

“Не просто впечатляет”. Лукашенко о предварительных результатах проверки дежурных сил ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
ГЛАВНОЕ

Выходные – в режиме усиления

3 мая 2024
КАЛЕЙДОСКОП

На Солнце произошла очень мощная вспышка

3 мая 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине пройдут учения

30 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине проходит республиканская молодежная ярмарка вакансий

23 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Юные экскурсоводы Быховщины завоевали признание на областном и республиканском уровне

2 мая 2024
АКТУАЛЬНО

4 мая прямую телефонную линию проведет заместитель председателя Быховского райисполкома Виктор Агнетов

3 мая 2024