Таленавітыя “Вячоркі”

У снежні мінулага года ў абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы адбыўся агляд-конкурс фальклорна-этнаграфічных калектываў. У ім прымалі ўдзел дарослыя і дзіцячыя фальклорныя калектывы, аўтэнтычныя групы, індывідуальныя выканаўцы. Быхаўскі раён  прадстаўляў фальклорны гурт “Вячоркі” Чарнаборскага сельскага  Дома культуры (мастацкі кіраўнік Галіна Шынкевіч).
Вось ужо больш як за трыццаць гадоў гучаць разам прыгожыя, гучныя галасы народных спявачак вёскі Чорны Бор. Мясцовыя фальклорныя песні  ў іх выкананні ператвараюцца ў высокае мастацтва слова і гуку. Сабраўся гурт ў 1977 годзе, аб’яднаўшы ў сабе аднадумцаў-сябровак, ды так застаецца і да сенняшняга дня. Склад з цягам часу змяняецца, на змену сталым прыходзяць маладыя.
Калектыў прадставіў танец “Бяроза” і “Вальс” на 40 каленцаў , пераходзячы у  “Барыню”. Фальклорны гурт “Вячоркі”- ўдзельнік шматлікіх абласных і раённых конкурсаў. Аб  гэтым калектыве мы неаднаразова расказвалі праз газету. Галоўнай мэтай дзейнасці фальклорнага гурта з’яуляецца адраджэнне і захаванне нацыянальнай культуры, традыцый, абрадаў, песеннага і танцавальнага фальклору. Яго ўдзельнікі ў любы час здольны прадставіць цікавую і змястоўную канцэртную праграму як для сваіх аднавяскоўцаў, так і для жыхароў аддаленых і маланаселеных весак.
Вынікі агляду-конкурсу будуць падведзены пазней.

 

Святлана Саламевіч,
метадыст раеннага цэнтра культуры.

Последние новости

ОБРАЗОВАНИЕ

Старшеклассники Беларуси начнут изучать основы микроэлектроники

27 апреля 2026
Читать новость
ТЕХНОЛОГИИ

Холдинг «Горизонт» презентовал компактную новинку

27 апреля 2026
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Возрождать, чего бы нам ни стоило. Лукашенко о возвращении в оборот пострадавших земель Полесья

27 апреля 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Как влияет на стаж и пенсию работа на полставки

27 апреля 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

В Беларуси утверждены профстандарты для сферы красоты, ухода за животными и легкой промышленности

27 апреля 2026
Читать новость
НОВОСТИ

В Беларуси с 29 апреля меняются ставки утилизационного сбора

27 апреля 2026
Читать новость

Архивы

Рекомендуем