Неацэнны ўклад

У канцы 2008 г. раённая газета “Маяк Прыдняпроўя” змясціла два артыкулы аб прадстаўніках дваранскага роду Радкевічаў. Была разгадана вялікая тайна, якую захоўвала баркалабаўская зямля доўгі час: падняты цэлы пласт гісторыі Баркалабаўскага краю 18-19 стагоддзяў. Здзіўляе, што пры багацейшай гісторыі в. Баркалабава ў 16-17 ст., магчыма дзякуючы “Баркулабаўскаму летапісу”, гісторыя параўнальна блізкага нам часу ўяўляла “белую пляму”. Пасля доўгіх пошукаў прыадкрыты старонкі жыцця выдатных асобаў, якія аставілі глыбокі след у гісторыі Баркалабаўскага жаночага манастыра, Магілёўскага краю і ўсёй Расіі. Па маштабу дзейнасці, па ўкладу ў гісторыю краю можна лічыць, што лёс спаслаў сарочынскіх дваран Радкевічаў на змену нашым выдатным продкам сярэднявечча — Баркалабу Корсаку, Багдану Саламярэцкаму, Багдану Статкевічу, якія адстаялі праваслаўе ў нашым краі ад наступу каталіцтва, падтрымалі нацыянальныя беларускія традыцыі і, галоўнае, зрабілі дзейным імкненне беларусаў усходняй часткі краіны да збліжэння з братнімі рускім і украінскім народамі.
Аднак, многае з гісторыі роду Радкевічаў застаецца невядомым. Пошук звестак аб іх працягваецца ў розных накірунках. Асабліва каштоўныя матэрыялы аб Радкевічах у гэтым годзе знойдзены загадчыцай краязнаўчага аддзела абласной бібліятэкі Тамарай Калінінай, якая перагарнула старонкі “Памятных книжек Могилёвской губернии” за 1868-1916 гг. Удакладнены ранейшыя звесткі. Маёнтак Сарочына належыў буйнаму землеўладальніку Аляксандру Аляксандравічу Радкевічу, разам з ім пражывалі яго бацька Аляксандр Мікалаевіч і маці Анна Кузьмінічна Радкевічы. У маёнтак часта наведваўся брат Андрэй Аляксандравіч Радкевіч, які знаходзіўся на дзяржаўнай службе і ўдзельнічаў у мясцовым самакіраванні. Трэці брат Мікалай Аляксандравіч Радкевіч жыў у маёнтку, які знаходзіўся ў м.Буйнічы.
Род Радкевічаў набыў дваранства за заслугі на грамадзянскай службе з атрыманнем права наследаваць дваранства.
Памяць народа захавала да нашага часу сведчанні аб высокароднасці Радкевічаў. Адна з быхаўчанак памятае аповеды бабулі пра службу прабабулі Марыі Маркаўны Шэлуха галоўнай пакаёўкай у пані Радкевіч, якая чула і добразычліва адносілася к сваёй пакаёўцы. Пры выпадку заўсёды прывозіла дзецям служанкі падарункі, а саму адарыла купленымі ў в.Вець участкамі лугу і поля.
Былы камунар Міранаў Фядос, які працаваў парабкам у сарочынскім маёнтку Радкевічаў, гаварыў, што ў камуне яму жылося добра, але ў Радкевічаў намнога лепш, адзначаў іх высокароднасць, дабрыню, адданае служэнне радзіме. Менавіта ад яго даведаліся, што старэйшы з братоў быў паслом Расіі ў Англіі.
Старажыл в.Баркалабава Марухін Іван распавядаў, што продак Марухіных Герасім служыў у сарочынскім маёнтку Радкевічаў эканомам. Калі ў 1901 г. паблізу Баркалабава пралягла чыгунка, то землі эканома, дараваныя яму Радкевічамі, былі падзелены на дзве часткі. Радкевічы дамагліся пабудовы пераезда, названага Глухім, бо праз яго не праходзіла аніякая дарога, ён толькі злучаў два зямельныя ўчасткі эканома. Пераезд знаходзіцца каля чыгуначнага прыпынку Собалеўка і напамінае аб людскасці дваран Радкевічаў.
Ветэран педагагічнай працы Яўгенія Старавойтава паведаміла аб абставінах расстрэлу братоў Аляксандра і Андрэя Радкевічаў у канцы 1917 г., назвала апошнія іх словы перад расстрэлам, а таксама па загаду каго і хто іх расстрэліваў. Ёй пашчасціла пабыць у склепе – родавай усыпальніцы Радкевічаў, дзе бачыла вялізны помнік з прозвішчамі Радкевічаў. Гэта было ў часы размяшчэння бальніцы на манастырскім двары, пад будынкам якой знаходзіўся падвал,а побач — склеп. Раней падвал і склеп былі пад царквой Прадцечы. Некалькі разоў навукоўцы рабілі раскопкі на гэтым месцы, але да падвала і склепа не дабраліся. Манастырская зямля працягвае захоўваць тайну аб родзе Радкевічаў.
Калі знаёмішся, у сучасны момант і раней, з рознымі акалічнасцямі жыцця Радкевічаў, пранікаешся незвычайнай павагай да іх дваранскага роду. Слаўныя традыцыі дваран Радкевічаў – высокая духоўнасць, высакароднасць, прыстойнасць, годнасць, самаахвярнасць, чуласць да людей, міласэрнасць, спагадлівасць, адносіны дабрыні і любові, вельмі запатрабавальныя ў наш час, калі ва ўсім свеце і вакол нас пануюць неверагодная жорсткасць, бязлітаснасць, разбоі і грабяжы, алчнасць, машэнства, пошласць, разбэшчанасць. Перад намі стаіць свышзадача – вярнуць і зберагчы іх высакародныя традыцыі і перадаць сучаснаму і будучым пакаленням.
У час збору матэрыялаў аб дваранскім родзе Радкевічаў мяне ўразіў незвычайны факт. Каля двух гадоў з цяжкасцю адшукваў асобныя звесткі аб іх у інтэрнэце, бібліятэках і архівах Магілёва і Мінска. У раёне былі невядомы нават іх ініцыялы. І вось кніга аб Радкевічах “прыйшла” да мяне сама. Аднойчы вечарам у хату зайшла манахіня мясцовага манастыра з кнігай у руках, толькі што прывезенай з Мінска. Гэта была кніга святара Жудро Ф.А. “Баркалабаўскі Свята-Узнясенскі жаночы манастыр” (1906 г.) У ёй раскрыта роля Радкевічаў двух пакаленняў у пад’ёме духоўнасці людзей. Яны прысвяцілі сваё жыццё праваслаўнай веры – апякалі і зберагалі манастыр на працягу больш як паўстагоддзя. Іх ахвяраванні манастыру былі найбольшымі. З іх дапамогай ажыццёўлены грандыёзныя праекты: адведзена ад манастыра ў 1847 г. рэчышча Дняпра, які падмываў яго; пабудавана ў 1885 г. пасля пажару найпрыгажэйшая пяцікупальная саборная царква.
Дзякуючы намаганням дваран Радкевічаў адбылася важнейшая падзея: у 1901 г. Баркалабаўскі жаночы манастыр атрымаў самастойнасць – стаў незалежным ад Буйніцкага, што выратавала яго ад заняпаду і гібелі.
Я зразумеў, што гэта знак лёсу. На мяне сіламі Вечнасці ўскладзена важнейшая місія: вярнуць з небыцця Радкевічаў Аляксандра і Андрэя — служак народа і паборнікаў праваслаўнай царквы, якія прынялі пакутніцкую смерць. Абставіны смерці братоў Радкевічаў вядомы са слоў многіх старажылаў. Яны былі ўзяты ў сваім маёнтку Сарочына і расстраляны па загаду рэвалюцыйнага камітэта ў канцы 1917 г. Немагчыма ўявіць, якія душэўныя пакуты і боль перажылі браты Радкевічы, пакуль іх вялі да месца расстрэлу. Малодшы з братоў, Аляксандр, якому споўніўся ўсяго 41 год, доўга прасіў: “Не страляйце нас, мы пойдзем вашым шляхам, разам з вамі.” Старэйшы мужна сустрэў смерць, ён забараніў прасіць аб памілаванні. “Замаўчы, у каго ты просішся?” – былі яго апошнія словы.
Усе Радкевічы адрозніваліся міралюб’ем, не прыналежылі да палітычных партый, не ўдзельнічалі ў барацьбе партый. Відаць, прыехалі ў свой маёнтак, каб ухіліцца ад палітычнай і ўзброенай барацьбы ў сталіцы.
Вывучыўшы і прааналізаваўшы вядомыя бакі жыцця Радкевічаў, мы – ігумення Баркалабаўскага жаночага манастыра Антонія, яе сын – святар Аляксандр і я – прыйшлі да высновы, што прыйшоў час ухіліць гістарычную несправядлівасць: вярнуць Радкевічаў да жыцця ў памяці людзей, дапоўніць старонкі баркалабаўскай гісторыі 18-19 ст., бязлітасна вырваныя з яе. Вядома ісціна: забыўшы мінулае, мы пазбаўлены будучага і не заслугоўваем лепшага сучаснага.
Мы перакананы, што браты Радкевічы сваім жыццём, прысвечаным праваслаўнай веры, і пакутніцкай смерцю заслужылі права называцца навапакутнікамі праваслаўнай царквы. Яны, як ніхто іншы, задавальняюць патрабаванням для кананізаціі на гэта званне.
Сумесна з ігуменняй Баркалабаўскага жаночага манастыра паслалі епіскапу Бабруйскаму і Быхаўскаму Серафіму прашэнне і абаснаванне да яго. Цяпер гэтыя матэрыялы знаходзяцца ў камісіі па кананізацыі г. Бабруйска. Прадстаіць вялізная работа: пошукі нехапаючых звестак і патрэбных дакументаў у бібліятэках і архівах, знаёмства людзей з дзейнасцю дваран Радкевічаў праз сродкі масавай інфармацыі і г.д.
Гэта выкліча цікавасць да мінуўшчыны сваёй малай радзімы, багатай на таленавітых, яркіх і выдатных людзей, якіх кожны грамадзянін павінен ведаць, што дазволіць бязмежна ганарыцца родным краем, любімай Беларуссю.

 

Віктар Куляшоў, краязнаўца, в.Залахвенне.

Последние новости

ТЕХНОЛОГИИ

Дуров объявил о запуске в Telegram донатов авторам и владельцам каналов

19 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

Погода на выходные: дождливо, прохладно и ветрено. В ночь на субботу – заморозки

19 апреля 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

К 1 сентября все белорусские школы перейдут на новый режим питания

19 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Переносы рабочих дней на 2024 год: как будем отдыхать и отрабатывать в мае

19 апреля 2024
КАЛЕЙДОСКОП

В Беларуси запретили « Русские народные сказки»

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Советы от МЧС при похолодании

19 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Тематическую прямую телефонную линию проведет 26 апреля комитет по труду, занятости и социальной защите Могилевского облисполкома

19 апреля 2024
НОВОСТИ

Минобразования скорректировало сроки вступительной кампании в ссузах

19 апреля 2024
В МИРЕ

Израиль нанес ракетный удар по Ирану

19 апреля 2024
ЭКОНОМИКА

Ранние яровые зерновые в Беларуси посеяли более чем на 88% площадей

19 апреля 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНОЕ

На Быховщине отметили День беременных

9 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

В Быхове горел дом

12 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Машинный парк сельсоветов Быховского района пополнен четырьмя новыми автомобилями

10 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане по собственной инициативе благоустроили гражданское кладбище

17 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

В Быхове прошел 1-й этап областного фестиваля управленческого опыта руководителей учреждений общего среднего образования «Лидер образования»

8 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Приглашаем принять участие в фотоконкурсе «В объективе – Быховский район»

9 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В хозяйствах Быховского района полным ходом идет посевная

15 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Прямую телефонную линию проведет 20 апреля заместитель председателя Быховского райисполкома Александр Желобкевич

19 апреля 2024