Святочная ілюмінацыя прабралася нават у магілёўскія пад’езды
Святочная ілюмінацыя прабралася нават у магілёўскія пад’езды, дзякуючы прадпрыемству “Гарвадаканал”. Яго супрацоўнікі падтрымалі ініцыятыву гарадскіх уладаў і стварылі ілюмінаваныя святочныя кампазіцыі для сваіх офісаў і асобных пад’ездаў абласнога цэнтра.