ТЕМЫ

Там лес шуміць, цячэ павольна Грэза

Дунайкоўскі сельсавет , які ў верасні сёлетняга года далучаны да суседняга Ямніцкага сельсавета, мае багатую гісторыю, бо паводле звестак утвораны напрыканцы лета 1924 года ў складзе Чачэвіцкага раёна, а ў лютым 1938 года ўвайшоў у склад Быхаўскага раёна.

Найлепшага свайго росквіту Дунайкоўскі сельсавет дасягнуў яшчэ падчас існавання СССР, калі на ягонай тэрыторыі эфектыўна працавалі спачатку саўгас, а потым калгас “Кіпячы”, калгас “Новае жыццё” з ўсёй неабходнаю для людзей інфраструктураю, а насельніцтва нілічвалася каля 2000 чалавек. Цяпер намнога меней, ды і названых калектыўных гаспадарак ужо не існуе.
Даўно няма таксама Вяземскай, Уюноўскай і Хаміцкай базавых школ-васьмігодак, зніклі з карты вёскі Навабудоўля, Езва, Барсукі, Тартак. А вось сярэдняя школа ў Дунайку засталася. Яна двухпавярховая, цагляная, толькі вучняў там зусім мала. Таму ў апошнія гады туды перасяліліся са сваіх аварыйных будынкаў мясцовыя клуб і бібліятэка, дзіцячы садок.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі сельсавета базіравалася 11-я Быхаўская партызанская брыгада. З гэтай нагоды 24 чэрвеня 1972 года ў лесе паміж вёскамі Барсукі і Навабудоўля адкрылі партызанскі мемарыял, які ўключаў у сябе адноўленую штабную зямлянку, абеліскі на тых месцах, дзе знаходзіліся рэдакцыя газеты (часопіса) “Партызан Быхаўшчыны”, шпіталя. На памятным знпку напісалі: “У гэтай зямлянцы з сакавіка 1943 года па люты 1944 года знаходзіліся Быхаўскі падпольны райкам КПБ (б) і райкам ЛКСМБ (б) Беларусі і штаб 11-й Быхаўскай партызанскай брыгады”. Аб усім гэтым можна прачытаць у кнізе “Памяць. Быхаўскі раён”.
Пасля перамогі над фашызмам зноў пачаў дзейнічаць калгас “Чырвоны гай”, якім пачаргова кіравалі Фёдар Макаранка і Нікіфар Касмачоў. У 1958 годзе гэты калгас стаў саўгасам “Кіпячы” на чале з Пратасавым, чыё імя невядома, а ў 1961 годзе яго дырэктарам прызначылі Аляксея Краўчанку, які вёў гаспадарку ажно да 1979 года. Затым 11 гадоў дырэктарстваў Іван Абрамчыкаў, 5 год — Фёдар Сіняўскі.

літаратуразнаўца Сяргей Украінка

У 1994 годзе саўгас перайменавалі ў аднайменны калгас, а старшынёю абралі Мікалая Лызя, якога ў красавіку 1999 года змяніў Аляксандр Заблоцкі.
Паступова гаспадарка прыходзіла ў заняпад. Не стала жывёлагадоўчых фермаў у вёсках Уюн і Вязьма, свінагадоўчай фермы ў вёсцы Кіпячы, перастала працаваць грамадская лазня. Калькасць калгаснікаў зменшылася да 52 чалавек. А ў 2003 годзе пачалія мерапрыемствы па банкруцтву калгаса. Іх завяршыў антыкрызісны ўпраўляючы Фёдар Сіняўскі.
Яшчэ раней перастаў існаваць калгас “Новае жыццё” , цэнтральная сядзіба якой знаходзілася ў суседняй за Кіпячамі і Дунайком вёсцы Хамічы. Гэтая калектыўная гаспадарка хаця і была самай аддаленай у раёне, але справы ў ёй ішлі даволі няблага. Асабліва тады, калі ёю кіраваў Анатоль Шляеў. Пры ім пабудавалі аб’екты сацкультбыту, некаторыя жылыя дамы, добрую школу-васьмігодку. Яе белакаменны будынак цяпер пустуе.
Апошнім старшынёю калгаса ў людской памяці застаўся Генадзь Гапеенка, які таксама ўмеў гаспадарыць. Калі не стала калгаса, ён не захацеў нікуды пераязджаць, а ўзначаліў мясцовае лясніцтва. Яно значылася ў лясгасе на добрым рахунку, бо Генадзь Мікалаевіч умеў працаваць з людзьмі. Толькі нечакана захварэў, ды так і не змог вярнуцца ў калектыў. Дачасна пайшоў у лепшы свет.
Першая школа на тэрыторыі сельсавета мела ўсяго адзін клас, а вучыла дзяцей настаўніца Чорствая, чые імя па бацьку ўжо ніхто не памятае.
У 1929-1930 гадах расчыніла дзверы чатырохкласная школа, дзе настаўнічалі Надзея Таборка і Праскоўя Кечык, а месцілася гэтая вучэльня ў прасторнай хаце Вольгі Грышчанкі.
Недзе ў 1936 годзе ў школу прызначылі першага яе загадчыка Карпа Зямцова, ураджэнца вёскі Колбава Кіраўскага раёна. Ён прыехаў у Дунаёк па размеркаванні пасля заканчэння Магілёўскага педагагічнага інстытута не толькі з дыпломам настаўніка, а і з камсамольскім білетам. Актыўнага, жыццярадаснага хлопца потым прызначылі дырэктарам Кузькавіцкай сямігодкі, а напачатку лета 1941 года Карп Пятровіч вярнуўся назад у Дунаёк, на пасаду дырэктара школы-сямігодкі. Але працаваць яму ўжо не давялося. Пачалася Ваялікая Айчынная вайна. У войска Зямцова не ўзялі, бо пасля таго, як перахварэў тыфам, дужа пагоршыўся зрок. Ды малады дырэктар наладзіў сувязь з партызанамі. 30 красавіка 1942 года сувязнога арыштавалі фашысты, а 13 мая расстралялі непадалёку ад вёскі Палыкавічы Магілёўскага раёна.
Да самага вызвалення ў школьным будынку знаходзіўся нямецкі шпіталь, а калі Савецкая Армія пагнала гітлераўцаў на Захад, то 15 жніўня 1944 года школа зноў абудзілася звонкімі дзіцячымі галасамі. Яна мела статус пачатковай, а загадвала ёю Антаніна Якубава.
Са жніўня 1962 года школа стала васьмігодкаю, а дырэктарам прызначылі Пятра Царава. Колькасць вучняў даходзіла да 220 чалавек.
Праз дзесяць гадоў да будынка школы зрабілі прыбудову, у якой размясцілі 9 і 10 класы. Так школа стала сярэдняю, а настаўніцкі калектыў папоўніўся на 7 маладых педагогаў.
Затым у розныя гады дырэктарствавалі Анатоль Сяўрук, Аляксандр Лайхтман, Аляксей Сцепанькоў, Сяргей Украінка,ольга Калеева, Кацярына Свірыдзенка…
Цяпер, а пачаў 10 верасня 2002 года, дырэктарствуе Пётр Пастаялка, які раней кіраваў Хаміцкаю базаваю школаю.
Добрыя словы ў Дунайку кажуць пра настаўнікаў Валянціну Клімянкову, Людмілу Лызь, Любоў Свістунову, Марыю Герасімаву, Генадзя і Ларысу Косціных, Леаніда і Зінаіду Краўчанкаў, многіх іншых іхніх калег.
Акрамя педагогаў у памяці вяскоўцаў таксама добрыя справы бібліятэкараў Марыі Зыкавай, Таццяны Астапавай, Валянціны Хмяльніцкай, загадчыкаў клуба Уладзіміра Калеева і Алены Верхаўцовай, галоўнага агранома Анастасіі Дзюндзікавй, галоўнага эканаміста Лідзіі Болбас, механізатараў Валянціна Краўчанкі, Івана Стасёва, даярак Надзеі Зацімавай і Кацярыны Краўчанкі, цялятніц Ніны Касмачовай, заатэхніка Ганны Болбас, свінаркі Надзеі Краўчанкі, леснікоў Паўла Касмачова, Кірылы Цімошчанкі, палявода Зінаіды Касмачовай, многіх іншых працалюбівых вяскоўцаў. Не ўсе яны дажылі да нашых дзён, але іннія пачынанні працягваюць сённяшнія працаздольныя вяскоўцы. Не на калгасных палетках, вядома, а ў сацыяльна-культурнай сферы, на ніве асветы, у лясгасе. Кожны знайшоў сваё месца ў жыцці.

 

Мікола ЛЕЎЧАНКА.

 

Последние новости

ГЛАВНОЕ

Выставка роботов и VR-игр в Быхове!

16 июня 2025
Читать новость
ЭКОНОМИКА

Аграрии Беларуси заготовили почти 30% сенажа 

16 июня 2025
Читать новость
ГЛАВНОЕ

На территории Республики Беларусь проводится специальная программа «Мак»

16 июня 2025
Читать новость
В МИРЕ

Tasnim: Иран ударил по Израилю гиперзвуковыми ракетами

16 июня 2025
Читать новость
КАЛЕЙДОСКОП

Как правильно мыть овощи

16 июня 2025
Читать новость
КУЛЬТУРА

Праздник “Купалье” в Александрии. Каким он будет в этом году?

16 июня 2025
Читать новость

Архивы