Міхаіл Мясніковіч уручыў дзяржузнагароды заслужаным людзям краіны

У спісе ўзнагароджаных 74 чалавекі. Гэта работнікі прамвытворчасці, лясной гаспадаркі, транспартнай галіны, медыцыны, адукацыі, навукі, культуры, спорту і СМІ. Яны ўдастоены ўзнагарод за шматгадовую плённую працу, дасягненні высокіх вытворчых і творчых паказчыкаў, асабісты ўклад у развіццё галін нацыянальнай эканомікі і сацыяльна-культурнай сферы.

Міхаіл Мясніковіч уручае медаль Францыска Скарыны нашай зямлячцы салістцы ансамбля народнай музыкі "Бяседа" Таццяне Лазоўскай. Фота БЕЛТА.

Узнагароджваючы прадстаўнікоў будаўнічай галіны, прэм’ер-міністр адзначыў, што дзяржава інвеставала значныя сродкі ў тэхнічнае перааснашчэнне будаўнічых арганізацый, нарошчванне магутнасцяў домабудаўнічых камбінатаў і трэстаў, а таксама вытворчасць будматэрыялаў. У наступным годзе гэтыя інвестыцыі павінны прынесці эфектыўную аддачу.

Звяртаючыся да прадстаўнікоў прамысловага комплексу, Міхаіл Мясніковіч нагадаў пра неабходнасць павелічэння экспарту прадукцыі. «Нарошчванне эфектыўнага экспарту тавараў — гэта абавязковая ўмова для работы прамысловых прадпрыемстваў і беларускай эканомікі ў цэлым у 2012 годзе, — падкрэсліў ён. — Толькі высокая дабаўленая вартасць і канкурэнтаздольнасць на знешніх рынках здольны даць тыя $1,5 млрд дадатнага сальда знешняга гандлю, на якія мы разлічваем, каб канчаткова замацаваць пазітыўныя працэсы на валютным рынку».

Больш эфектыўна павінна працаваць і лясная гаспадарка. У наступным годзе ўрад разлічвае атрымаць ад галіны высокую аддачу.

Узнагароджваючы работнікаў устаноў адукацыі, прэм’ер-міністр адзначыў, што іх веды і педагагічны талент — важнейшыя інвестыцыі ў будучыню краіны. Беларускай эканоміцы патрэбны высокакваліфікаваныя спецыялісты, энергічныя бізнэсмены, кіраўнікі і крэатыўныя вучоныя.

Звяртаючыся да работнікаў культурнай сферы і мастацтва, Міхаіл Мясніковіч падкрэсліў, што дасягненні беларускай творчай інтэлігенцыі даюць магчымасць папаўняць фонды культурнай спадчыны краіны.

Кіраўнік урада пажадаў усім узнагароджаным здароўя, шчасця і дабрабыту. «Мы ганарымся вашымі поспехамі, дзякуй за вашу добрасумленную працу і творчае стаўленне да справы», — рэзюмаваў Міхаіл Мясніковіч.

 

Звязда


Последние новости

ОБЩЕСТВО

Потепление до +28: синоптики обещают теплые выходные в Беларуси

24 августа 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Обмен пленными: Беларусь провела гуманитарную миссию для России и Украины

24 августа 2026
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Орден Дружбы народов: Лукашенко наградил Мишустина и Мантурова

24 августа 2026
Читать новость
ЭКОНОМИКА

Белорусские товары: МАРТ ввел норматив для торгового ассортимента

24 августа 2026
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Подготовка к отопительному сезону: Быховский район регистрирует паспорта готовности

24 августа 2026
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Товарооборот с Архангельской областью: техника, ВПК и продовольствие — перспективы сотрудничества

24 августа 2026
Читать новость

Архивы