ТЕМЫ

Урок пазнання бацькаўшчыны «I ў сэрцы заструменіцца краса»

 

У вялікай краіне ў кожнага з нас ёсць малая радзіма — гэта горад або вёска, дзе мы нарадзіліся. Менавіта такой малой радзімай для нас з’яўляецца цудоўная вёска Грудзінаўка, якая размясцілася ў маляўнічым куточку быхаўшчыны. Даўным-даўно на пакацістым грудзе сярод балот і лясоў узнікла паселішча. Пэўна ад слова «груд» і атрымала паселішча сваю назву «Грудзінаўка».

Зямля наша — гэта яе людзі і іх вечная і неўміручая праца. Сярод іх як асобы выдатныя, якія сталі славай і гонарам нашай вёскі, так і простыя працоўныя, і людзі сталага ўзросту.

Вёсачка мая. Тут мы нарадзіліся, выраслі. Добра ведаем яе гісторыю. А як жылі людзі ў даўніну? Чым займаліся? Пытанні, пытанні, пытанні… Іх можна доўжыць да бясконцасці. Але ж трэба на іх і адказваць.

Часткова зрабіць гэта паспрабавалі і мы на ўроку пазнання бацькаўшчыны «I ў сэрцы заструменіцца краса», які правялі ў бібліятэцы сумесна са школай. Пачалося мерапрыемства з песні пра Беларусь, якую выканалі вучні Грудзінаўскага філіала дзіцячай школы мастацтваў — Аня Русоўская, Анжэліка Панкратава, Хрысціна Церахава. На мерапрыемства запрасілі Людмілу Сомаву, умельца па вязанню, бісерапляценню, Таісію Кухарэнку, майстра па саломапляценню. Наша сустрэча аказалася асабліва запамінальнай. Мы не проста расказалі аб умельцах нашай вёскі, a і пагутарылі з імі. Людміла Гаўрылаўна расказала дзецям аб тым, як жылі людзі ў даўніну. Як вечарамі збіраліся гуртам у кагосьці ў хаце, дзе вязалі, вышывалі, займаліся ткацтвам, лазапляценнем, спявалі песні. Успомніла і аб тым, што расказвала ёй яе маці аб сваіх гадах маладосці. Яна расказала падлеткам шмат цікавага са свайго жыцця, адказала на іх пытанні. А потым пазнаёміла прысутных са сваімі работамі.

3 біяграфіяй Таісіі Васільеўны пазнаёміла бібліятэкар. А сама умелец па саломапляценню расказала аб тым, як яна займаецца ў свой вольны час на заслужаным адпачынку саломапляценнем. Яна паказала прысутным сваі новыя работы з саломкі, якія прынесла на сустрэчу і  шматлікія ўзнагароды, якія атрымала за ўдзел у выстаўках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў горадзе Магілёве.

Для нашых паважаных гасцей выкладчыца Грудзінаўскай ДШМ Людміла Церахава, выканала музычныя кампазіцыі «Деревенька моя», «Осенние листья», а аўтар гэтага ліста прачытала верш «Мне самой судьбой завещано». У канцы мерапрыемства педагог-арганізатар Грудзінаўскага ВПК  “Дзіцячы садок – СШ» Алена Грусцова падзякавала гасцей за іх залатыя рукі, пажадала, каб іх цуды з саломкі, нітак, бісера заўсёды прыносілі задавальненне людзям, каб іх гісторыя працягвалася як можна даўжэй і восень іх жыцця была доўгай і залатой.

Галіна ПАЛАВІКОВА, загадчыца

Грудзінаўскай сельскай бібліятэкі-музея.

 

 

 

Последние новости

КАЛЕЙДОСКОП

Белорусские ученые создают полезный фастфуд

30 апреля 2025
Читать новость
ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

Самые полезные для здоровья продукты

30 апреля 2025
Читать новость
СПОРТ

Белорус Шостак признан лучшим вратарем юниорской хоккейной лиги США

30 апреля 2025
Читать новость
ОБРАЗОВАНИЕ

Национальное исследование качества образования пройдет в Беларуси в 2026 году

30 апреля 2025
Читать новость
ТЕХНОЛОГИИ

Хакеры заставили нейросети выполнять запрещенные действия

30 апреля 2025
Читать новость
НА СТРАЖЕ ЗАКОНА

26 пьяных водителей и 51 бесправник задержаны за выходные в Могилевской области

30 апреля 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем