На экране ў кіназале

На экране ў кіназале

17 снежня ў нашай краіне прынята лічыць Днем беларускага кіно, паколькі тады, у 1924 годзе, было створана “Белдзяржкіно”— дзяржаўнае ўпраўленне па справах кінетатаграфіі і фатаграфіі пры народным камісарыяце асветы БССР. Таму напярэдадні паўсюдна прайшлі звязаныя з ім мерапрыемствы.

На Быхаўшчыне ўрачыстасць ладзілася ў кінатэатры “Радзіма”, дзе сабраліся не толькі прапагандысты сённяшняга кінамастацтва, а і яго аматары. Яны мелі магчымасць паглядзець выстаўленую ў фае кінаапаратуру , якой кінамеханікі карысталіся ў пасляваенныя і больш познія савецкія часы, а затым удзельнічаць у святочным мерапрыемстве, пачатым з дэманстрацыі дакументальных кадраў кінахронікі аб станаўленні ў Беларусі такога віду мастацтва, як кіно.

Пасля прагляду намеснік дырэктара цэнтралізаванай клубнай сістэмы па кінавідэапрадпрыемству Анатоль Саветнікаў павіншаваў усіх са святам, жадаючы моцнага здароўя і плёну ў працы, а цымбалісткі Алена Высачынская і Дзіяна Капанёва прыўзнялі настрой выдатным музычным падарункам.

Да прысутных звяртаецца намеснік дырэктара Магілёўскага абласнога вытворчага ўнітарнага прадпрыемства “Кінавідэапракат” Віктар Емельянаў, які зычыць працаўнікам быхаўскага кінавідэапрадпрыемства далейшых поспехаў, уручае яго кіраўніку Ганаровую грамату.

На экране бачны партрэт былога дырэктара кінасеткі раёна Міхаіла Абрамовіча. Міхаіл Фаміч узначальваў яе больш двух дзесяцігоддзяў і многа чаго зрабіў карыснага. Як і ягоны калега, кінамеханік кінаперасоўкі Міхаіл Камаровіч, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, кавалер двух ордэнаў Славы, шэрагу іншых баявых і працоўных узнагарод. Гэтых добрых людзей, на вялікі жаль, сярод нас ужо няма, але іхнюю пачэсную справу годна працягваюць альбо працягвалі некалькі раней, старэйшы кінамеханік раёна Анатоль Камандышка, Клаўдзія Трубяцкая, Ніна Сцебліна, Людміла Сухарукова, Валянцін Сапараў, Тамара Буйдава, Васіль Дзмітрачкоў, Леанід Бібікаў, іншыя дабрасумленныя спецыялісты. Працоўны стаж Анатоля Цімафеевіча Камандышкі, да прыкладу, складае больш 40 гадоў. Ён рабіў кінамеханікам у вёсцы Холстава, у Доме культуры мікрараёна Быхаў-1, у вёсцы Мокрае. У 16 гадоў звязала сваё жыццё з кіно Клаўдзія Міхайлаўна Трубяцкая. Раней яна працавала ў Нясвіжы на Міншчыне майстрам па праверцы кінаплёнкі, а потым вярнулася да нас, у вёску Гадылёва, дзе працуе кінамеханікам па сённяшні дзень. Болей 25 гадоў адрабіла кінамеханікам у вёсцы Следзюкі Праскоўя Волкава. І гэта не адзінкавыя прыклады. Названым людзям было на каго раўняцца, бо кінамеханікі першай катэгорыі Міхаіл Камаровіч, Ціт Цямніцкі, Іван Гонтараў, Васіль Дзмітрачкоў мелі званне “Выдатнік кінематаграфіі СССР”.

Паказ старых слайдаў фотаздымкаў напамінае гісторыю кінавідэапрадпрыемства, яго сённяшні дзень, бо паўсюдна праводзяцца кіналекторыі, кінаурокі, кінагутаркі, фестывалі, акцыі сумесна з аддзелам адукацыі райвыканкама, раённым аддзелам па надзвычайных сітуацыях, аддзяленнем дзяржаўтаінспекцыі. Таму з кінаэкрана ці прама ў зале віноўнікаў урачыстасці віншавалі начальнік гэтага адддзялення Віталь Хліманкоў, начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх Аляксандр Архіпенка, начальнік РОЧС Аляксандр Ясеў, галоўны рэдактар раённай газеты “Маяк Прыдняпроўя” Мікола Леўчанка, метадыст аддзела адукацыі райвыканкама Вольга Казлова, загадчыца аддзела культуры райвыканкама Святлана Міхалькова, кіраўнікі структурных падраздзяленняў аддзела культуры. А спявалі для прысутных Уладзімір Гашкоў, Святлана Нікіфарава, Анатоль Алексіевіч, фальклорны калектыў ветэранаў “Гаспадыня” з РЦК, іншыя самадзейныя артысты. Анатоль Алексіевіч, дарэчы, кінамеханік з аграгарадка Лудчыцы. Ён любіць не толькі сваю работу, а і песню. Гэта, можна сказаць, яго хобі.

Кінамеханік кінатэатра “Радзіма” Людміла Сцяпанава, чый працоўны стаж звыш 40 гадоў, займаецца мастацкім вышываннем карцін, выстаўленых у фае. За пяць гадоў дасягнула такога майстэрства, што яе выставы карыстаюцца поспехам за межамі раёна.

Урачыстасць з нагоды Дня беларускага кіно прайшла цікава, змястоўна, арыгінальна, бо калектыў нашага кінавідэапрадпрыемства на чале з Анатолем Саветнікавым умее не толькі добра працаваць, а і адпачываць.

Мікола КОЛАСАЎ.

Последние новости

НА СТРАЖЕ ЗАКОНА

Правила безопасного поведения на водоемах

25 апреля 2024
ПРЕЗИДЕНТ

Выступление Лукашенко перед делегатами ВНС – полная версия

24 апреля 2024
ПРЕЗИДЕНТ

“Очень важно сейчас не разрушить наше единство”. Первые слова Лукашенко в должности председателя ВНС

24 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Лукашенко избран председателем Всебелорусского народного собрания

24 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Лукашенко на ВНС: мы должны быть сильными, время выбрало нас

24 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Лукашенко: если не хотим сидеть в окопах, должны работать, в Год качества – сделать невозможное

24 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Лукашенко о достижениях суверенной Беларуси: мы никогда еще так хорошо не жили, как сейчас

24 апреля 2024
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко: чтобы сохранить статус сильной нации, белорусам надо становиться еще сильнее

24 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Лукашенко: Беларусь и Россия – образец союза суверенных народов

24 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Лукашенко: попытки раздавить русских и белорусов мотивировали нас на восстановление былой мощи

24 апреля 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНОЕ

В Быхове горел дом

12 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане по собственной инициативе благоустроили гражданское кладбище

17 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В хозяйствах Быховского района полным ходом идет посевная

15 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Переносы рабочих дней на 2024 год: как будем отдыхать и отрабатывать в мае

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошел районный конкурс знаменных групп «Равнение на знамена». ФОТО

12 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Прямую телефонную линию проведет 20 апреля заместитель председателя Быховского райисполкома Александр Желобкевич

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане принимают участие в Международном форуме «Традиционная культура как стратегический ресурс устойчивого развития общества»

18 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

13 апреля прямую телефонную линию проведет заместитель председателя Быховского райисполкома Виктор Агнетов

12 апреля 2024