У Магілёве з сольным канцэртам выступіў гурт Naka

У першы зімовы ўікэнд у Магілёве з сольным канцэртам выступіў мінскі гурт Naka. Адбылося мерапрыемства ў клубе Cuba. Наста Шпакоўская прадставіла магілёўскай публіцы вялікую праграму з новых песняў і правераных часам хітоў. На разагрэве ў мінчан выступілі музыкі з гурта «Неавстралия».

Вакалістка маладога магілёўскага калектыву «Неавстралия» з усіх сіл спрабавала завесці залу – заклікала публіку на танцпляц і паказвала, як трэба адрывацца. Канцэрт, на здзіўленне, пачаўся своечасова, таму народу ў клубе спачатку было няшмат – магілёўцы прывыклі, што канцэрты ў горадзе пачынаюцца з моцным спазненнем. Так што ў «Кубе» было халаднавата і даволі пуста, аднак да канца выступу «Неавстралии» народ пачаў сагравацца, і да выхаду на сцэну мінскіх гасцей танцпляц быў практычна запоўнены.

Гурт Naka магілёўцы сустрэлі апладысментамі, і да канца мерапрыемства ўдзячная публіка купала ў авацыях Насту і кампанію. Тыя, трэба прызнаць, выкладваліся па поўнай праграме. Новыя песні чаргаваліся кампазіцыямі са студыйных альбомаў гурта. Зала хорам падхоплівала знаёмыя радкі «Да, мой герой – это Таня Буланова», «Тебе 40, а мне 20», «Впереди еще дорога» і іншыя. Ды і свежыя рэчы заходзілі на ўра, нягледзячы на тое, што ў некаторых з іх тэксту не памятала нават сама вакалістка, так што даводзілася карыстацца шпаргалкай.

Насту Шпакоўскую ў Магілёве чакалі ўжо даўно, аднак гурт у горадзе вядомы не ўсім, таму раней на канцэрты «Накі» папросту не маглі прадаць квіткі. Вельмі прыемна, што гэтым разам канцэрт усё ж адбыўся – упэўненыя, зараз Наста будзе прыязджаць у Магілёў часцей. Канцэрт спадабаўся ўсім прысутным.

«Неавстралия»

Последние новости

ОБРАЗОВАНИЕ

Старшеклассники Беларуси начнут изучать основы микроэлектроники

27 апреля 2026
Читать новость
ТЕХНОЛОГИИ

Холдинг «Горизонт» презентовал компактную новинку

27 апреля 2026
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Возрождать, чего бы нам ни стоило. Лукашенко о возвращении в оборот пострадавших земель Полесья

27 апреля 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Как влияет на стаж и пенсию работа на полставки

27 апреля 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

В Беларуси утверждены профстандарты для сферы красоты, ухода за животными и легкой промышленности

27 апреля 2026
Читать новость
НОВОСТИ

В Беларуси с 29 апреля меняются ставки утилизационного сбора

27 апреля 2026
Читать новость

Архивы

Рекомендуем