У цэнтры Магілёва юнак на цэлы квартал прызнаўся ў каханні
Замест серэнады – аркушы паперы, замест гітары – ліпы. У цэнтры Магілёва па вуліцы Піянерскай з’явілася арыгінальнае прызнанне ў каханні на дрэвах. “Шчасце быць з табою побач”, “ты чытаеш, а я думаю пра цябе”, паўсталі нават лірычныя мары пра Парыж. Такое незвычайнае пісьмовае пасланне накіраваў малады чалавек сваёй дзяўчыне. Аркушы акруратна замацаваў скотчам, каб не параніць дрэвы. Прызнанне расцягнулася амаль на квартал: ад аднаго з дамоў, дзе, відаць, жыве каханая, да падземнага пераходу.