9 снежня спаўняецца 120 гадоў з дня нараджэння Максіма Багдановіча

9 снежня сёлетняга года спаўняецца 120 гадоў з дня нараджэння вядомага беларускага паэта і празаіка, перакладчыка і літаратуразнаўцы, крытыка Максіма Багдановіча, які пражыў усяго 27 гадоў, але пакінуў пасля сябе яркую і багатую літаратурную спадчыну.

З гэтай нагоды ў цэнтральнай раённай бібліятэцы аформлена змястоўная кніжная выстава “Геній роднага слова”, якую складаюць чатыры кніжныя паліцы з адпаведнаю іх найменням літаратураю.
На паліцы “Асоба і лёс” прыцягвае ўвагу кніга Яўгена Міклашэўскага “Каханне і смерць, або лёс Максіма Багдановіча”. Тут жа кніга Леаніда Зубарава “Максім Багдановіч”, змест якой ілюстраваны фотаздымкамі, кніга “Шлях паэта”, іншыя творы.
Паліцу “У вянок Максіму Багдановічу” складаюць зборнік гісторыка-літаратурных артыкулаў “Максім Багдановіч”, кніга  “Шляхі” Н.Б. Бытацы, згадкі пра слыннага паэта ў нарысе Анатоля Бутэвіча “Хто мы такія?”, надрукаваным  у часопісе “Роднае слова”, некаторыя дапаўняючыя іх кнігі.
Зборнік твораў самога класіка “Шыпшына”, кніга пра ягоную творчасць “У бязмежную даль”, выбраныя творы стаяць на паліцы “Майстэрства паэта”.
Паліца “Паэт у мастацтве і музыцы”, калі яе параўноўваць з насычанасцю вышэйназваных паліц, самая сціплая. І гэта ўпаўне зразумела, бо паэт быў паэтам, паспяхова выступаў у іншых літаратурных жанрах, а ў мастацтве і музыцы так высока ўзляцець не паспеў. Ды і тут у яго ёсць пэўныя набыткі. На музыку пакладзены і сталі шырока вядомымі песнямі такія ягоныя вершы, як “Зорка Венера ўзышла над зямлёю”, “Слуцкія паясы”, каторыя даўно ўславіў далёка за межамі Беларусі дзяржаўны ансамбль “Песняры”. Але на відэадыску, змешчаным на паліцы, запісаны не толькі яны, а і шэраг іншых песен.

Мікола КОЛАСАЎ.

Последние новости

АКТУАЛЬНО

Купалье-2026: Александрия приглашает на главный летний праздник

6 июля 2026
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Армия Беларуси: Лукашенко о суверенитете и профессионализме военных

6 июля 2026
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Международные задачи и спорт. Лукашенко принял с докладом президента НОК

6 июля 2026
Читать новость
В МИРЕ

В Великобритании хакеры взломали 80 тысяч правительственных почт и выставили данные на продажу

6 июля 2026
Читать новость
АКТУАЛЬНО

Внимание родителей — залог безопасности ребенка во время летних каникул

6 июля 2026
Читать новость
ОБРАЗОВАНИЕ

В Беларуси запустили электронную очередь для подачи документов в вузы

6 июля 2026
Читать новость

Архивы

Рекомендуем