На скрыжаванні попыту

Гэтая гандлёвая кропка раённага спажывецкага таварыства аказалася надта запатрабаванай жыхарамі аграгарадка Смаліца па шмат якіх прычынах. Па-першае, магазін “Таццяна” месціцца на ўдалым месцы — скрыжаванні вуліц з новаю забудоваю і  адпаведным кантынгентам жыхароў, ды са скрозь заселеннымі дамамі часін калгаснага будаўніцтва, побач з вялікім жылым масівам старой вёскі.
Па-другое, асартымент і таварнае напаўненне магазіна заўсёды знаходзіцца на высокім узроўні, бо завозяцца сюды прадукты ад самых розных пастаўшчыкоў, у тым ліку з перапрацоўчых прадпрыемстваў. Адпаведна, і кошт іх бывае розны, задавальняючы густ і попыт розных па матэрыяльных запатрабаваннях пакупнікоў.
— Быў, па праўдзе кажучы, і ў нас перыяд, дзесьці ў канцы лета і на пачатку восені, калі меўся даволі бедны асартымент тавараў, асабліва мясной групы, — расказвае загадчыца магазіна Галіна Шушлакова (на здымку). — Залежыла гэта не ад нас, а ад сітуацыі на харчовым рынку краіны, ростам коштаў на тавары і паслугі. Тады істотна знізіўся гандлёвы абарот, што адбілася на выкананні планавых паказчыкаў. Цяпер становішча, трохі стабілізавалася і мы працуем у нармальным рытме.
Сапраўды, па прылаўках магазіна з разнастайнымі і свежымі харчовымі таварамі бачылася ягонае добрае забеспячэнне, а шматлюднасць пры іх сведчыла пра высокі попыт на паслугі гэтай гандлёвай кропкі.
Добрую працу магазіна “Таццяна” адзначыла старшыня Смаліцкага сельскага выканаўчага камітэта Ніна Клімянкова. Гэта тычыцца як якасці абслугоўвання насельніцтва, так і выканання вытворчых планаў. Тэмп росту гандлёвага абароту за тры кварталы бягучага году ў параўнанні з адпаведным мінулагоднім перыядам у дзеючых цэнах склаў148,5%, а ў супастаўных, што вельмі паказальна, — 114,5%. За гэты перыяд прададзена тавараў амаль на 6 мільярдаў рублёў. Аб’ём гандлёвага абароту гэтага магазіна складае амаль такую ж велічыню, як і ва ўсіх астатніх чатырох гандлёвых кропках сельсавета разам.

Мікалай Ахрыменя.

Последние новости

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Игорь Сергеев:стабильный экономический рост – залог повышения благосостояния граждан

3 ноября 2025
Читать новость
В МИРЕ

Историческая башня обрушилась в центре Рима

3 ноября 2025
Читать новость
В МИРЕ

В ХДС хотят лишить украинских беженцев особого статуса в Германии

3 ноября 2025
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Памятник Змитроку Бядуле открыли на Восточном кладбище в Минске

3 ноября 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Быховчанка Екатерина Ткаченко приняла участие в открытом Кубке Республики Беларусь по бодибилдингу и фитнесу

3 ноября 2025
Читать новость
ЭКОНОМИКА

Беларусь и Казахстан углубят сотрудничество в сфере биржевой торговли импортозамещающими товарами

3 ноября 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем