«Властелин села — 2026»: областной этап стартовал в Быховском районе

«Властелин села — 2026»: областной этап стартовал в Быховском районе

Гасцінная Быхаўшчына прымае ўдзельнікаў і гасцей абласнога этапу праекта «Уладар сяла – 2026»!

Сімвалічна і вельмі ўрачыста, што маштабнае мерапрыемства пачалося з глыбокай павагі да гераічнага подзвігу продкаў. Прадстаўнікі 13 лепшых маладых сямей Магілёўшчыны, арганізатары і госці сабраліся на святым месцы — мемарыяле воінскай славы «Лудчыцкая вышыня». Падчас Вахты Памяці яны ўсклалі кветкі да падножжа помніка і хвілінай маўчання ўшанавалі тых, хто падарыў нам мірнае неба.


Удзельнікі абласнога этапу праекта «Уладар сяла – 2026» прыехалі на Кастрычніцкую плошчу Быхава.

Маладыя сем’і выставілі свае багатыя, каларытныя і гасцінныя падворкі. Пасля ўрачыстага афіцыйнага адкрыцця абласнога этапу стартуюць задорныя і відовішчныя іспыты.

Наперадзе шмат яркіх эмоцый, песень і сапраўднага аграрнага драйву. Не прапусціце ніводнага моманту — сачыце за нашымі навінамі


Афіцыйна: абласны этап праекта «Уладар сяла – 2026» у Быхаве адкрыты!

Пасля ўрачыстай аб’явы аб старце праекта на Кастрычніцкай плошчы велічна прагучаў Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь.🇧🇾 З прывітальным словам да сямей-удзельніц звярнуўся першы сакратар Магілёўскага абласнога камітэта БРСМ Алег Бойка. Ён пажадаў удзельнікам поспехаў і падкрэсліў важную ролю сельскай моладзі ў развіцці краіны.

Наш раён прадстаўляе працавітая і таленавітая сям’я Швяцовых. Родныя трыбуны і ўсе землякі горача падтрымліваюць быхаўчан, якія настроены толькі на перамогу. Наперадзе — насычаны марафон выпрабаванняў.


«Хлеб – усяму галава!»

Менавіта з яркай прэзентацыі брэндавых хатніх караваяў стартаваў першы афіцыйны конкурс «Вітаем па-беларуску».

Удзельнікі праекта з паклонам прэзентавалі журы духмяную выпечку, раскрываючы свае таленты ў песнях, вершах і тэатралізаваных пастаноўках.

Першыя высокія балы за творчы падыход і захаванне народных каранёў ужо ў скарбонцы!


Напал эмоцый і азарт!

Зараз удзельнікі праекта праходзяць гарачы марафон складаных конкурсаў, сярод якіх «Дранікі на калодзе», «Сіўка-бурка», «Касцы», «З лёгкім парам!», «Сельскія разнасолы» і вясёлая спартыўная эстафета. Таты дэманструюць мужчынскі характар у запраганні каня і майстэрстве ў касьбе, а гаспадыні дзівяць кулінарным талентам і майстэрскі гатуюць духмяныя нацыянальныя стравы. Сачыце за навінамі, спаборніцтвы працягваюцца.


Удзельнікі праекта паказваюць выдатны спрыт, талент і дружбу ва ўсіх конкурсах.


Каманды з вялікім азартам змагаюцца за перамогу ў маштабным абласным праекце.


Спаборніцтвы па касьбе і прыгатаванні разнасолаў прайшлі ў вельмі цёплай і дружнай атмасферы.


Надышоў час узнагарод!

Удзельнікі праекта атрымалі Дыпломы спецыяльных намінацый і каштоўныя падарункі. На свяце шчыра павіншавалі кожнага — адзначаны самыя спартыўныя, творчыя, дружныя, гасцінныя і патрыятычныя жыхары вёскі.

Вы — сапраўднае залатае зерне Магілёўшчыны і галоўны гонар нашага краю! Віншуем з высокімі ўзнагародамі!


Галоўная інтрыга года раскрыта: сустракайце пераможцаў!

Абласны этап конкурсу «Уладар сяла – 2026» афіцыйна завершаны, і мы з радасцю называем імёны тых, хто пакарыў п’едэстал гонару:

1 месца і ганаровы тытул «Уладар сяла – 2026» заваявала сям’я Сікорскіх з Касцюковіцкага раёна;

Дыплом ІІ ступені накіроўваецца да сям’і Шагавых са Шклоўскага раёна;

Дыплом ІІІ ступені заслужана атрымала сям’я Швяцовых з Быхаўскага раёна.

Наперадзе ў трыумфатараў вельмі адказны крок — рэспубліканскі фінал. Жадаем ім поспеху і толькі перамогі!

Падрабязнасці чытайце ў “МП”.

Последние новости

ОБЩЕСТВО

Навигационные пломбы ЕАЭС: Беларусь не штрафует грузы из Казахстана до 31 августа

7 августа 2026
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Система управления государством: Лукашенко о советском опыте и задачах

7 августа 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Грозовой фронт в Беларуси: 438 населенных пунктов без света

7 августа 2026
Читать новость
КУЛЬТУРА

«Дрыбінскія таржкі — 2026»: программа юбилейного фестиваля народных ремесел в Дрибине

7 августа 2026
Читать новость
ГЛАВНОЕ

В Быхове спасли женщину, которая начала тонуть на городском пляже

7 августа 2026
Читать новость
ЭКОНОМИКА

Лен-долгунец: рекордный урожай семян в Могилевской области

7 августа 2026
Читать новость

Архивы

Рекомендуем