Радзькоў у Магілёўскай вобласці: “Не мітусіцца, а ўпарта зарабляць галавой і рукамі”

Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі наведаў Магілёўскую вобласць: “Заўсёды вельмі цікавыя сустрэчы з людзьмі, дзе не толькі абмяркоўваюцца надзённыя праблемы, але і вызначаюцца перспектывы” .

фото: belayarus.by

У межах рэспубліканскай інфармацыйнай групы 17 лістапада Аляксандр Радзькоў сустрэўся з працоўнымі прыватнага прадпрыемства “Протас” у Магілёўскім раёне.

Група кампаній “Протас”, аб’яднаных у холдынг, працуе ў вёсцы Салтанаўка Магілёўскага раёна. Гэта стабільнае прадпрыемства, дзе займаюцца грузаперавозкамі, рамантуюць велікагрузныя аўтамабілі, гандлююць оптам і робяць металаканструкцыі. У прыватнасці, цяпер яно вырабляе металаканструкцыі для будучага Лядовага палаца і іншых аб’ектаў у Горках, дзе рыхтуюцца да “Дажынак-2012”.

Аляксандр Радзькоў, разам з прадстаўнікамі мясцовай улады, пазнаёміўся з кіраўніцтвам і рабочымі прадпрыемства і зрабіў выснову пра новы якасны падыход беларускіх вытворцаў да развіцця:

— Яны ўжо знайшлі сваю нішу, еўрапейскую, — адзначыў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта. — Яны не шукаюць новыя вытворчасці і складнікі, а ўмацоўваюцца ў сваёй нішы. Прадпрыемства знайшло сваё месца, навучылася рабіць якасную прадукцыю. Тут не хочуць рызыкаваць з новай прадукцыяй, а развіваюцца ўглыб. Гэта новы якасны рост нашай эканомікі.

Не мітусіцца, а ўпарта зарабляць галавой і рукамі. Менавіта так зразумеў (і падтрымаў) перспектыўныя планы прадпрыемтсва Аляксандр Радзькоў. Сёння ў холдынгу працуюць тры сотні чалавек. Сярэдні заробак цяпер складае каля 3 мільёнаў рублёў, а да канца года абяцаюць павелічэнне на 30%. Аляксандр Радзькоў размаўляў з рабочымі на іх працоўных месцах і, у прыватнасці, пытаўся, як яны рэагуюць на прапановы атрымаць больш за мяжой.

— Так, попыт на спецыялістаў з Беларусі вельмі высокі, і не толькі ў Расіі, але і ў іншых краінах, — сказаў ён. — Таму я канкрэтна спытаў: “Калі дадуць у Расіі ўдвая большы заробак, ты паедзеш?” Рабочы адказаў: “Не! Таму што я хачу быць са сваёй сям’ёй, у сваім горадзе, у сваёй краіне, я тут абаронены, упэўнена сябе адчуваю і адказваю за свой лёс. Здалёк рабіць усё будзе складана, і гэта будзе дрэнна”… Так што не ўсё сапраўды вызначаецца грашыма.

У цэху адбылася сустрэча з працаўнікамі: гэта была шчырая гутарка, без прамоў і мікрафонаў, дзе можна было задаць пытанне і тут жа атрымаць на яго адказ.

Напрыклад, якія спецыяльнасці будуць запатрабаваныя на рынку працы ў Беларусі? На думку Аляксандра Радзькова, гэта рабочыя і спецыялісты рэальнага сектара эканомікі: інжынеры, тэхнолагі, будаўнікі, зваршчыкі, слесары, механізатары. Увогуле, работнікі сельскай гаспадаркі заўсёды знойдуць працу і заробак у краіне, якая актыўна развівае гэтую галіну, прычым не толькі корміць сама сябе, але і экспартуе харчаванне. Таксама перспектыўнымі падаюцца праграмісты: беларускіх спецыялістаў у сферы камп’ютарных тэхналогій адрознівае высокі інтэлект і культура працы.

Малады рабочы задаў вельмі актуальнае пытанне наконт жылля. Якія ёсць перспектывы для маладой сям’і атрымаць сваё жыллё, калі льготнае крэдытаванне спынілася? Аляксандр Радзькоў прызнаў, што гэта вострая тэма, і шчыра сказаў: “Пацярпіце трошкі! Трэба агледзецца і разабрацца”. Ён узгадаў, што і сам калісьці атрымаў першае ўласнае жыллё зусім не адразу: маладая сям’я жыла ў сваякоў, а потым у інтэрнаце. У Беларусі ж яшчэ зусім нядаўна маладыя людзі мелі добрыя магчымасці атрымаць свае квадратныя метры, але Аляксандр Радзькоў спадзяецца, што крэдытаванне ўзновіцца.

— Пытанні задаюць пра жыллё, працоўныя месцы, цэны, — падагульніў ён. — Трэба тлумачыць, што ёсць эканоміка, абарона свайго рынку… З людзьмі трэба гутарыць: я не толькі зразумею іх праблемы, але і яны падкажуць адпаведнае рашэнне.

— Такія сустрэчы важныя для мяне і маіх людзей, — сказаў кіраўнік прадпрыемства Мікалай Сыса. — Гэта ўжо іншы ўзровень, урадавы. І добра, што нас не забываюць. У людзей, якія тут жывуць і працуюць, ёсць пытанні і ўласныя меркаванні. Праз такія сустрэчы можна данесці да людзей, якія прымаюць рашэнні. Трэба так рабіць часцей.

У Магілёве Аляксандр Радзькоў браў удзел у пашыраным пасяджэнні савета студэнцкай моладзі, які створаны і працуе пры Магілёўскім аблвыканкаме. Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта пазнаёміўся з выставай навуковых дасягненняў вышэйшых навучальных устаноў рэгіёна, а потым выступіў у зале перад студэнтамі і ўручыў лепшым з іх узнагароды абласной улады.

Ілона Іванова, Звязда

Последние новости

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Лукашенко о ВНС: мы будем истинным национальным фронтом

25 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Министр обороны Беларуси: Запад рассматривает военную силу как одно из основных средств достижения своих интересов

25 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Александр Лукашенко: Нападение на Беларусь будет расцениваться как нападение на Российскую Федерацию

25 апреля 2024
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко раскрыл планы беглых и предупредил: разговор с ними не будет длинным

25 апреля 2024
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко: Украину превратили в наркомана и держат на коротком поводке обещаний новой дозы вооружений

25 апреля 2024
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко: градус враждебности НАТО на белорусском направлении растет

25 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

Газманов о россиянах и белорусах: мы стали осознавать себя государствами со своим видением

25 апреля 2024
КАЛЕЙДОСКОП

Землю может накрыть сильнейшая магнитная буря – NASA

25 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

В Быховском районе построят станцию обезжелезивания

25 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Прокуратура Могилевской области помогла быховчанке вернуть удержанные у нее судебным исполнителем средства

25 апреля 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНОЕ

В Быхове горел дом

12 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане по собственной инициативе благоустроили гражданское кладбище

17 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В хозяйствах Быховского района полным ходом идет посевная

15 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Переносы рабочих дней на 2024 год: как будем отдыхать и отрабатывать в мае

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошел районный конкурс знаменных групп «Равнение на знамена». ФОТО

12 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Прямую телефонную линию проведет 20 апреля заместитель председателя Быховского райисполкома Александр Желобкевич

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане принимают участие в Международном форуме «Традиционная культура как стратегический ресурс устойчивого развития общества»

18 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

13 апреля прямую телефонную линию проведет заместитель председателя Быховского райисполкома Виктор Агнетов

12 апреля 2024