На Дзяды Магілёўская суполка “Таварыства беларускай мовы” ўшанавала памяць Цішкі Гартнага
На Дзяды Магілёўская суполка “Таварыства беларускай мовы” ўшанавала памяць Цішкі Гартнага, які паходзіць з Магілёўшчыны і там жа знайшоў свой апошні прытулак. Памятны знак усталяваны на прыкладным месцы пахавання яшчэ ў 1989 годзе, пасля таго, як супрацоўнікі Магілёўскай псіхічнай лячэбніцы паказалі на брацкую магілу, дзе спачывае і беларускі паэт. Пяць год таму актыўна прапрацоўвалася магчымасць замены старой адзнакі на бюст ці помнік, аднак і па сёння людзі нясуць кветкі і знічы да сімвалічных кратаў-крыжа.
Видео: 2011_11_02_mahilou_dziady_2_57
Источник: Могилевское телевидение 2-й канал