Міхась Мушынскі:Нарэшце здолеў адарвацца ад сваёй працы, каб падабраць патрэбны для газеты матэрыял

Калі казаць шчыра, то ўраджэнца Быхаўшчыны, слыннага літаратуразнаўцу Міхася Мушынскага я бачыў толькі на тэлеэкране, а так з ім ніколі не сустракаўся, хаця  памкненні меліся. Асабліва напачатку 2007 года, калі пісаў цыкл аповедаў пра нашых вядомых у краіне землякоў. Ды і ў той раз сустрэцца не атрымалася. Напісаў Міхасю Іосіфавічу пісьмо, у якім прасіў даслаць некаторыя ўспаміны пра сябе. Адказ не прымусіў доўга чакаць. Атрымаў ліст, пазначаны 16 красавіка. Вось яго змест:

“Дарагі Мікола!

Нарэшце здолеў адарвацца ад сваёй працы, каб падабраць патрэбны для газеты матэрыял. Разам з фотаздымкамі высылаю артыкул Вячаслава Рагойшы, які ён напісаў да майго юбілею. Матэрыял быў змешчаны ў “Вясцях НАН Беларусі”, 2006, №1. Прыкладваю і дыскету.

Калі спатрэбіцца з нейкай іншай нагоды матэрыял пра маю вучобу ў першых класах Макранскай школы, дык можаце выкарыстаць адкрэсленую частку артыкула з “Настаўніцкай газеты” ад 11.ХІ. 2006 г., там дзе гаворка ідзе пра Вольгу Ульянаўну Сарокіну, маю першую настаўніцу, якой я вельмі ўдзячны за клопат і шчырасць, з якой ставілася яна да нас, макранскіх хлапчукоў і дзяўчат..

Вялікі дзякуй, дарагі Мікола, і табе за ўвагу да маёй персоны. Жадаю вялікага творчага поспеху і шчырага плёну ў працы.

Міхась Мушынскі”.

У ягоным канверце дыскеты чамусьці не аказалася. Напэўна таму, што не сам адпраўляў допіс, а некаму даручыў. Той і не паклаў дыскету, ці мо вучоны яе забыўся даць. Але гэта не так важна. Важна тое, што вялікі вучоны такога паважанага ўзросту адправіў мне свой цёплы, клапатлівы допіс. А матэрыялаў пра Мушынскага хапае ў любой публічнай бібліятэцы. У быхаўскай таксама.

На той час Міхасю Іосіфавічу Мушынскаму, доктару філалагічных навук, прафесару, члену-карэспандэнту НАН Беларусі, лаўрэату Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа было ўжо 75 гадоў. А навуковая дзейнасць вядомага беларускага вучонага ў галіне літаратуразнаўства пачыналася пасля заканчэння філалагічнага факультэта БДУ імя У.І. Леніна ў інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук. Там ён больш за паўстагоддзя спасцігае таямніцы гуманітарнай навукі, перадае накопленыя велізарныя веды сваім вучням.

Яшчэ ў 70-я гады мінулага стагоддзя вучоны выступіў паслядоўным прапагандыстам такога дакументальна-літаратуразнаўчага жанру, як “Летапіс жыцця і творчасці пісьменніка”. І згаданы тып даследвання не меў тады шырокага распаўсюджавання ў асяродзі беларускіх навукоўцаў. Уласная ягоная праца “Летапіс жыцця і творчасці Якуба Коласа” (1982), пабудаваная на багатым фактычным матэрыяле, і да сённяшніх дзён карыстаецца вялікім попытам у шматлікіх прыхільнікаў таленту народнага песняра.

Доктар філалагічных навук, прафесар, загадчык кафедры тэорыі літаратуры БДУ Вячаслаў Рагойша напісаў: “Змены ў грамадска-палітычным жыцці краіны напрыканцы 1980-х пачатку 1990-х гадоў выклікалі неабходнасць рашучага перагляду многіх застарэлых уяўленняў, спрошчаных ацэнак, вульгарна-сацыялагічных падыходаў да літаратуры. М.І. Мушынскі быў адным з першых сярод тых, хто выступіў з так званым “новым прачытаннем” спадчыны. Яго праблемна-аналітычныя артыкулы (“Рэабілітацыя героя”, прысвечаны аповесці Я. Коласа “Адшчапенец”, 1987; “Ці быў Міхаіл Тварыцкі ворагам народа”, (1989), а затым манаграфіі “І нічога, апроч праўды” (1990), “Нескароны талент” (1991) актыўна садзейнічалі выпрацоўцы новай канцэпцыі развіцця беларускай літаратуры, канцэпцыі, якая ўлічвае эстэтычную прыроду слоўнага мастацтва, не зводзіць яе да механічнага адлюстравання сацыяльных з’яў, падзей”.

Каштоўна і тое, што гісторыка-літаратурныя працы М.І. Мушынскага не застаюцца дасягненнем толькі высокай акадэмічнай навукі. Пра гэта сведчаць яго раздзелы ў шэрагу падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў для ВНУ: «Гісторыя беларускай савецкай літаратуры»: 1917 – 1941 (1981) і 1941 – 1980 (1983); «Гісторыя беларускай літаратуры»: У 4 кн. (1997 – 2000). Пяру М.І. Мушынскага належыць багата раздзелаў і ў альтэрнатыўнай праграме-праспекце па беларускай літаратуры для УІІІ – XI класаў агульнаадукацыйнай школы (творы М.Гарэцкага, Я. Коласа, М. Зарэцкага, К. Чорнага, М. Лынькова, 3. Бядулі, Р. Мурашкі і інш.) («Роднае слова», 1992 – 1993).

На працягу амаль чвэрці стагоддзя М.І. Мушынскі працаваў загадчыкам аддзела выданняў і тэксталогіі Інстытута літаратуры. Пад яго кіраўніцтвам і пры непасрэдным удзеле ажыццяўлялася доўгатэрміновая праграма падрыхтоўкі шматтомных навукова-каментаваных выданняў нацыянальнай класікі— М.Багдановіча, Я.Купалы, М. Гарэцкага, 3. Бядулі, К. Чорнага, М. Зарэцкага, I. Мележа, П. Пестрака, М. Лынькова, П. Броўкі, распрацоўвалася канцэпцыя гэтых выданняў, уносіліся прапановы па ўдасканаленні структуры каментарыя і г.д. Да значных навуковых дасягненняў беларускай тэксталогіі і ўсяго літаратуразнаўства трэба аднесці першыя ў гісторыі Беларусі Поўны збор твораў М. Багдановіча ў 3 т. і Поўны збор твораў Я. Купалы ў 9 т. (10 кн.). Тут змешчаны па сутнасці ўсе вядомыя на сённяшні дзень мастацкія творы выдатных песняроў, у тым ліку і тыя, што па розных прычынах не ўключаліся ў папярэднія выданні. Зборы твораў М. Багдановіча і Я. Купалы— значная падзея ў навуковым і грамадска-культурным жыцці Беларусі. Яны далі магчымасць убачыць магутныя постаці выдатных паэтаў ва ўсёй іх велічы, годна ацаніць іх уклад у айчынную літаратуру і сусветную культуру. Каб паспяхова ажыццявіць такія Зборы твораў, спатрэбіліся сур’ёзныя арганізацыйна-метадычныя захады кіраўніка праектаў і вялікія намаганні кожнага тэкстолага, дзейсная дапамога работнікаў музеяў М. Багдановіча, Я. Купалы, рэдактараў, архівістаў і выдаўцоў. М.І. Мушынскага цікавілі, аднак, не толькі прыкладныя, але і тэарэтычныя аспекты тэксталогіі. У яго артыкулах «Спадчына Я. Коласа: праблемы аўтарскай творчай волі» (1993), «Дзесяцікніжжа вялікага нацыянальнага паэта» (2005) і іншых публкацыях узнімаюцца вострыя праблемы, якія датычаць усёй беларускай тэксталогіі, акрэсліваюцца кірункі яе далейшага развіцця.

З артыкула таго ж Вячэслава Рагойшы даведаўся, што наш славуты зямляк працяглы час  — ажно 20 гадоў — быў вучоным сакратаром адзінага на той час у рэспубліцы Савета па абароне доктарскіх дысэртацый па літаратуразнаўству, затым — старшынёй экспертнага Савета ВАКа па філалагічных навуках і так далей. Але што гэта я ўсё пра Мушынскага-навукоўца. Звернемся лепей да ягоных успамінаў пра сваё дзяцінства, пра вучобу ў сярэдніх класах на час вызвалення Беларуст ад гітлераўскіх захопнікаў. Міхась Іосіфавіч сцвярджае, што гэта былі вельмі цяжкія гады для ўсіх, у тым ліку і для школьнікаў. Ў аналітычным артыкуле “Класічная спадчына як абярэг нацыі: роздум над літаратурнай класікай”, надрукаваным 11 лістапада 2006 года ў “Настаўніцкай газеце”, ён піша: ” Памятаю, што чарніла даводзілася рабіць з бурачнага соку, а пісалі мы на шэрай-шэрай паперы з мяшкоў, у якіх калісьці быў цэмент. Старыя парты моцна рыпелі. I холадна было зімою ў класе, не хапала дроў. Лямпа без шкла моцна чадзіла, бо газа хутка выгарала. Але не сказаў бы, каб шматлікія бытавыя нязручнасці надта ўжо ўплывалі на дзіцячы настрой ці заміналі вучобе. Не, больш трывала замацаваліся ў памяці светлыя моманты. Асабліва гэта датычыла ўрокаў чытання. Шчыра скажу: змешчаныя ў школьных чытанках вершы і на беларускай, і на рускай мовах, урыўкі з апавяданняў, выразна артыстычна прачытаныя, агучаныя настаўніцай пакідалі ў маёй душы незабыўны след. Яны і па сённяшні дзень успрымаюцца без перабольшання як нейкі цуд, як штосьці незвычайнае, святочнае, чарадзейна-казачнае. 3 нязгасным пачуццём удзячнасці ўспамінаю сваю першую настаўніцу Макранскай сярэдняй школы Быхаўскага раёна Вольгу Ульянаўну Сарокіну, з дапамогай якой я і рабіў нясмелыя яшчэ крокі ў загадкавы свет кніжнай мудрасці. Гэта яна цярпліва, як маці, вучыла галасістую, непаседлівую дзятву з улікам узросту і хатняга выхавання ўменню слухаць і ўслрымаць пачутае, прачытанае. Імкнулася тактоўна, неназойліва прывіць нам адчуванне красы, хараства, выхаваць пачуцці дабрыні, закладзеныя ў вобразным слове, у апісаннях гераічных учынкаў смелых пагранічнікаў, адважных пілотаў. Асабліва  ж кранапі мяне — і наўрад ці быў я нейкім выключэннем — прыродаапісальныя творы, па-вучонаму кажучы, пейзажная лірыка.

Вядома, тады я і не задумваўся, гэта цяпер разумею, што Вольга Ульянаўна хацела, каб кожны з нас, прачытаўшы самастойна ці паслухаўшы ў класе цудоўны верш Я.Коласа пра летнюю раніцу, пра ўсход сонца або верш М. Багдановіча пра зімовую завею, калі «ў бубны дахаў вецер б’е», вучыўся бачыць, адчуваць, успрымаць гэтую прыгажосць у штодзённым жыцці, у навакольным асяроддзі.

Зыходзячы са свайго жыццёвага вопыту, з уласнага светаадчування, магу ўпэўнена сцвярджаць, што намаганні нашай настаўніцы не прапалі марна: прачытаніыя дома ці пачутыя ў класе творы і насамрэч аказвалі моцны ўплыў на маё духоўнае фарміраванне, на мае ўяўленні, бо дзякуючы гэтым творам перад вясковым хлапчуком адкрываўся зусім новы, раней невядомы свет, у душы абуджапіся нязведаныя раней пачуцці, прыгожыя мроі- парыванні. Хацелася гэты зваблівы, чароўны свет хутчэй спазнаць, убачыць людзей, якія там жывуць, здзяйсняюць гераічныя подзвігі. А настаўніца ўмела знайсці словы, якія закраналі струны душы дзіцяці і наводзілі яe на думку: каб мары-летуценні хутчэй сталі явай, ты па­вінен старанна вучыцца, шмат чытаць кніжак. Як я цяпер разумею, педагагічнае майстэрства настаўніцы — а яна і сама любіла літаратуру, добра адчувала хараство паэтычнага слова — прыносіла багаты плён, станавілася, так бы мовіць, фактарам фарміравання асобы вучня. Фактычна тут і адбывалася праграміраванне жыццёвай пазіцыі падлетка, яго поглядаў на свет, як яны выявіцца пазней у працоўнай дзейнасці, ва ўзаемаадносінах з людзьмі.

Лічу патрэбным звярнуць увагу яшчэ і на такі момант. У старшых класах настаўнікі беларускай і рускай мовы і літаратуры, вядома, не абмяжоўваліся чытаннем, а давалі тлумачэнні, напрыклад, якімі выяўленчымі сродкамi карыстаўся аўтар, раскрываючы паэтычны змест твора, што такое вобраз, сюжэт, кампазіцыя, рытміка-інтанацыйны лад, чым дасягаецца мілагучнасць вершаванага радка. Мае настаўнікі, спецыяльна падкрэсліваю, не баяліся таго, што вучні не ўспрымуць іх тлумачэнні, глыбока не засвояць матэрыял, бо ён нібыта складаны, празмерна абцяжараны літаратуразнаўчымі тэрмінамі і паняццямі. Але іх метадычныя ўстаноўкі былі прадуманымі, апраўданымі, бо улічваліся ўзроставыя магчымасці старэйшых вучняў, па-другое, захоўваўся прынцып пераемнасці, паступовага назапашвання і замацавання ведаў”.

Вось такую высокую ацэнку выкладчыцкай дзейнасці макранскіх настаўнікаў беларускай і рускай мовы і літаратуры таго часу дае іхні былы вучань, а зараз вядомы вучоны Міхась Іосіфавіч Мушынскі . Увогуле ягоны названы вышэй аб’ёмны артыкул было б вельмі карысна прачытаць сённяшнім настаўнікам-мовазнаўцам.

Час незваротны. Ён імкліва бяжыць наперад для тых, хто знаходзіцца ў пастаянным творчым пошуку, развівае айчынную мову і літаратуру, рухае іх на ўзроўні сусветнай навукі. У іх ліку і нам знакаміты зямляк, з якім мне так і не давялося сустрэцца. Можа ўбачу яго на з’ездзе Саюза пісьменнікаў Беларусі, які пройдзе неўзабаве ў Мінску.

На з’езде СП Беларусі, які прайшоў 17-18 кастрычніка, слыннага земляка я так і не сустрэў, затое пабачыў і пагутарыў з ягонаю дачкою Таццянаю, паэткаю, якая працуе ў часопісе “Мастацтва”. Яна паведаміла, што бацька зараз працуе над спадчынаю Якуба Коласа, рыхтуе яе да друку, таму вельмі заняты. А вось артыкулу пра яго, які я напішу будзе вельмі рады. Трэба толькі яго потым даслаць. Гэта я паабяцаў зрабіць.

Мікола ЛЕЎЧАНКА.

Последние новости

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Сотрудники прокуратуры Быховского района приняли участи в республиканской добровольной акции «Аднавiм лясы разам»

29 марта 2024
КАЛЕЙДОСКОП

К 80-летию освобождения от немецко-фашистских захватчиков утверждена эмблема, отражающая силу и непокоренность народа-победителя

29 марта 2024
ТЕХНОЛОГИИ

Пользователи Тelegram из Беларуси смогут ограничивать круг тех, кто может присылать им личные сообщения

29 марта 2024
В МИРЕ

В Минэнерго Украины заявили о массированной атаке на объекты энергетики

29 марта 2024
ОБЩЕСТВО

Скончался пострадавший во время теракта в «Крокусе» белорус, за жизнь которого боролись врачи

29 марта 2024
ОБЩЕСТВО

Свыше 22 тыс. граждан Украины прибыли в Беларусь с начала 2024 года

29 марта 2024
КУЛЬТУРА

Итоги XVII Международного молодежного театрального форума «М.@rt.контакт» подвели в Могилеве

29 марта 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

Выпускные вечера в школах Беларуси пройдут 14 июня

29 марта 2024
ГЛАВНОЕ

29 марта пройдёт Единый день безопасности дорожного движения

29 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Как белорусы будут работать и отдыхать в мае 2024

28 марта 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Быховские правоохранители в течение суток раскрыли уголовное преступление

25 марта 2024
ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

Как в условиях модернизации Быховской ЦРБ оказывается медицинская помощь жителям района

25 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быховском районе горела баня

26 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быхове чествовали лучших работников коммунальной сферы

21 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине состоялось очередное заседание комиссии по содействию занятости населения райисполкома

20 марта 2024
КУЛЬТУРА

Быхаўчан запрашаюць на тыдзень традыцыйнага мастацтва

21 марта 2024
ГЛАВНОЕ

Сергей Антонов, известный быховчанам своими писаниной и видосиками на экстремистских каналах, подался в бега

20 марта 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

Единый урок, посвященный годовщине трагедии в Хатыни, пройдет 22 марта во всех школах Беларуси

22 марта 2024