Звесткі аб помніках Вялікай Айчыннай вайны на кадастравай карце дапоўнілі 90 аб’ектамі

Звесткі аб помніках Вялікай Айчыннай вайны на кадастравай карце дапоўнілі 90 аб’ектамі

У год 80-годдзя Перамогі савецкай арміі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі на публічнай кадастравай карце абноўлены слой «Помнікі Вялікай Айчыннай вайны», дабаўлена 90 новых аб’ектаў. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным кадастравым агенцтве.

«Падтрыманне даных аб месцазнаходжанні помнікаў, размяшчэнне іх фота і апісанняў забяспечваюць захаванне памяці аб гераізме савецкага народа, які абараніў Радзіму ад ворага. Кожнае знакавае месца, кожнае пахаванне, кожная мемарыяльная пліта і памятная дошка — сімвалы няскоранага духу, адзінства і стойкасці нашага народа ў барацьбе за свабоду і незалежнасць», — падкрэслілі ў агенцтве.

Дзякуючы інфармацыйнаму ўзаемадзеянню міністэрстваў, ведамстваў, дзяржаўных арганізацый і валанцёраў даныя даступныя і зразумелыя для кожнага карыстальніка. Так, на сёння інфармацыйны слой «Помнікі Вялікай Айчыннай вайны» змяшчае даныя аб 3312 брацкіх магілах, 42 воінскіх могілках, 507 пахаваннях ахвяр войнаў, 1151 індывідуальнай магіле, 126 мемарыяльных плітах, 174 мемарыяльных комплексах, 482 абелісках, 380 памятных дошках, 1828 помніках, 426 памятных знаках і 167 стэлах.-

Последние новости

КАЛЕЙДОСКОП

Как правильно хранить дрова: 5 способов от гниения, поленница, навес, сарай

27 мая 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Стандарты искусственного интеллекта в Беларуси: 20-25 новых к концу 2026 года

27 мая 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Белорусский препарат против рака легких: прорыв в онкологии от НАН Беларуси

27 мая 2026
Читать новость
АКТУАЛЬНО

Прямую телефонную линию 30 мая проведет заместитель председателя Быховского райисполкома Александр Желобкевич

27 мая 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Антифрод-система в банках Беларуси с 1 июля: цифровой отпечаток, геолокация

27 мая 2026
Читать новость
АКТУАЛЬНО

Ответственность за незаконный оборот наркотиков: до 25 лет, реальные приговоры

27 мая 2026
Читать новость

Архивы

Рекомендуем