У магілёўца забралі абутак, бо ён «не з таго раёна»

Шасцёра хлопцаў пакінулі басанож на тратуары маладога чалавека, забралі ў яго і ягонага сябра мабільны тэлефон і грошы. Прычына: ахвяры аказаліся «не з таго раёна». Пра тое, як гэта адбылося, gorad.by даведаўся ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Магілёўскага аблвыканкама.

У Магілёве 19 кастрычніка каля 20:30 два хлопцы (17-ці і 19-ці год) прагульваліся па завулку Рэспубліканскім (каля гандлёвага цэнтру «Мацерык»). На іх шляху стаялі шэсць хлопцаў. Як высветлілася пазней — два магілёўцы, астатнія – прыезджыя. Пяцёра з іх маюць судзімасць.

Група хлопцаў пачала запытваць у гуляючых маладзёнаў, «з якога тыя раёна». «Размовы» скончыліся бойкай. Шасцёра хлопцаў збілі двух маладых людзей, забралі ў іх каля 20 000 беларускіх рублёў, 100 расійскіх рублёў, пачак цыгарэт, і мабільныя тэлефоны, у 17-цігадовага маладзёна забралі туфлі.

Збітыя і абкрадзеныя хлопцы адразу звярнуліся ў міліцыю. Дваіх з кампаніі нападаўшых затрымалі адразу. Трэці пайшоў у міліцэйскі пастарунак даведацца пра лёс «таварышчаў», яго таксама затрымалі. Астатнія былі знойдзены пазней.

Супраць шасцярых хлопцаў узбуджана крымінальная справа па артыкуле 206, частка 2 (грабёж).

Источник: gorad.by

Последние новости

ТЕХНОЛОГИИ

Разработан прототип устройства для лечения рака микроволновым излучением

10 ноября 2025
Читать новость
КАЛЕЙДОСКОП

На Земле 10 ноября прогнозируют среднюю магнитную бурю

10 ноября 2025
Читать новость
ГОРОСКОП

Гороскоп на 10 ноября

10 ноября 2025
Читать новость
ГЛАВНОЕ

В Быхове отметили 108-летие Октябрьской революции. ФОТО+ВИДЕО

7 ноября 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Председатель райисполкома Александр Киселёв поздравил быховчан с Днем Октябрьской революции

7 ноября 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Поздравление с Днём Октябрьской революции от руководства Могилевской области

7 ноября 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем