Горад – герой 17 стагоддзя (частка 5)

Пасля І. Залатарэнкі камандаванне казацкім войскам пад Старым Быхавам пераняў Чавускі палкоўнік І. Нячай, які актыўна працягваў справу свайго папярэдніка – спрабаваў авалодаць гэтай крэпасцю. 26 студзеня 1656 года Б. Хмяльніцкі сваім універсалам пацвердзіў статус І. Нячая як «полковника на Белой Руси». Пры гэтым Хмяльніцкі вызначыў тэрыторыю, падуладную Украіне, у рамках Рэчыцкага, Аршанскага, Мсціслаўскага паветаў, уключна з Гомелем, Новым Быхавам і Магілёвам. Прэтэндуючы на Магілёў, украінцы выказвалі незадавальненне тым, што гэты буйнейшы на Падняпроў’і цэнтр праваслаўнай іепархіі быў падначалены Маскоўскаму патрыярхату. Усё гэта выклікала канфлікты І. Нячая з царскімі ваяводамі. Калі маскоўцы хацелі адабраць у яго Чавусы, казацкі палкоўнік заявіў, што будзе абараняцца з усім войскам і артылерыяй. У сваю чаргу, маскоўскія ратнікі фізічна знішчалі тыя літвінскія аддзелы, якія выказывалі жаданне злучыцца з украінскім войскам.

Ну, а І. Нячай працягваў актыўна пашыраць тэрыторыю дзеяння свайго палка. У яго фарміраванні набіралі ахвотнікаў, але большасць запісвалі ў сотні сілай. На Нячая паступалі скаргі, што ён гвалтам пераводзіць у казакі «пашенных крестьян», часам – цэлымі вёскамі.
Між іншым у снежні 1655 г. з Быхаўскай фартэцыі збег палонны рускі салдат, які паведаміў, што «в Быхове конных и пеших людей с 1000 человек… А хлебными запасами у них… скудно, и многие бедные люди от того скучают…». Вялікія страты прыносіў «огненный наряд» (гарматы), які прыслалі па просьбе І. Залатарэнкі. Быхаўцы памкнуліся здавацца, але, калі даведаліся ад палонных, узятых падчас вылазкі, што ворагі збіраюцца адыходзіць, вырашылі горад не здаваць. «А по городу де у них, быховцев, сторожа крепкая, в день и ночь стоят беспрестанно все».
Аднак інфармацыя ад уцёклага паланяніка была недакладнай. На самой справе 1000 чалавек складала толькі наёмнае войска. Акрамя іх, тут было 18 харугваў мяшчан, шмат сялян з Быхаўскага павета і да 1000 яўрэяў. У сярэдзіне снежня 1655 г. з хлебам тут было «не скудно». 500 казакоў, якія ў гэты час знаходзіліся пад Быхавам, сур’ёзнай небяспекі для абаронцаў не ўяўлялі. Хутчэй за ўсё, словы збеглага маскоўскага ратніка былі чарговай дэзінфармацыяй: узімку гарнізону выходзіць асоба нікуды не трэба было, а вось пратрымаць праціўніка на марозе ў адкрытым полі жадалася кожнаму.
Ранняй вясной 1656 г. маскоўскі цар ізноў накіраваў зацятым абаронцам Быхаўскай крэпасці грамату з прапановай спыніць супраціў. Мяркуючы па ўсім, гараджан праінфармавалі пра тое, што ўся тэрыторыя Вялікага Княства Літоўскага ўжо належыць Аляксею Міхайлавічу, і ў быхаўцаў проста няма выбару. На гэта Канстанцін Багушэвіч дыпламатычна адказаў, што калі маскоўскі цар стаў гасударам «Літвы і Белай Русі», то быхаўцы яго волі супрацівіцца не будуць. Але раз з Рэчы Паспалітай і ад гаспадара крэпасці такіх вестак няма, то абаронцы будуць і далей вернымі кіраўніку сваёй краіны. Больш таго, гараджане, даючы цару адмову, паказвалі апошняму, што клапоцяцца пра яго годнасць, бо з «вечным насмеянием» будзе звязана наяўнасць у манарха яшчы адных «вероломных подданных», такіх жа, як «окрестный народ изменников» (меліся на ўвазе жыхары Н. Быхава, Магілёва і іншых населеных пунктаў, якія прысягнулі цару).
Разам з тым «быхаўскія сядзельцы» вялі актыўную перапіску не толькі з маскоўскім уладаром.

Ян Казімір Ваза (Jan II Kazimierz Waza)

Яны рэгулярна абменьваліся інфармацыяй з кіраўнікамі Рэчы Паспалітай. Быхаўцам пісаў лісты сам Ян Казімір, кароль Рэчы Паспалітай, а таксама Павел Сапега, ваявода Віцебскі. «Войту и мещанам г. Быхава» паведамляліся апошнія навіны з тэатра баявых дзеянняў і выказвалася падзяка за зацяты супраціў. Частка гэтай карэспандэнцыі была перахоплена казацкімі заставамі і раз’ездамі, якія кантралявалі абшар ад Чэрвеня да Чавус. У ліпені 1656 г. з перапіскі І. Нячаю стала вядома, што для падмацавання ў непакорную цвердзь напраўлены аддзелы мазырскага суддзі С. Аскіркі. Гэта інфармацыя дазволіла маскоўска-казацкім войскам прыняць адпаведныя меры для таго, каб дапамога не дайшла.
Аднак, гаспадары горада і краіны разумелі, што аднымі словамі крэпасці не дапаможаш, таму да Старога Быхава рознымі шляхамі накіроўваліся абозы з рыштункам. Нажаль, казакі захапілі большую іх частку. І.  Нячай даводзіў да ведама Аляксея Міхайлавіча: «В нынешнем году, месяца июля 15 дня, переняв врагов и недругов вашего царского величества, едучих рекою Березынею, а впадаючих в реку Друту, хотячих пройти до Старого Быхова, двадцать шесть суден с розными запасы и сорок три лодки…, всех … погромили: одних потопили, а других порубили. Также жидов с возами много порубили». Казацкі палкоўнік таксама дакладваў, што ад мая да 24 ліпеня 1656 г. з быхаўскай цвердзі да яго перабеглі 26 чалавек.
Невядома, чым бы скончыўся для быхаўцаў 1656 год, але, як кажуць, адчайным шацуе. Трэцяга лістапада ў Немежы пад Вільняй паміж Рэччу Паспалітай і Масковіяй быў падпісаны акт аб перамір’і, у адпаведнасці з якім цар прызнаваўся наступнікам Яна Казіміра на вялікакняжацкім пасадзе. У сваю чаргу Аляксей Міхайлавіч абяцаў вярнуць ВКЛ захопленые землі і перамагчы шведаў, якія таксама, «пад шумок», напалі на Рэч Паспалітую. На самой справе ні адзін, ні другі бок ні збіраліся доўга прытрымлівацца змешчаных у дамове абавязацельстваў. Акт разглядаўся як часовая, вымушаная мера, але яго ўмовы забаранялі царскім войскам і казакам «чинить зацепки и наезды» на населеныя пункты, якія да таго не былі заваяванымі, «особливо Быхову». Таму маскоўскія ратнікі на час спынілі актыўныя ваенныя дзеянні супраць Вялікага Княства. У той жа час казакі і не спрабавалі гэтага рабіць па прычыне таго, што мір паміж Рэччу Паспалітай і Масквой быў непрымальны для Б. Хмяльніцкага, бо ён не збіраўся спыняць бітву за тэрыторыю Паўднёва-усходняй Белай Русі. У выніку канфлікт паміж казакамі і войскамі Аляксея Міхайлавіча выліўся спачатку ў лакальныя сутычкі, а да 1659 г. — у паўнамаштабную вайну.
Гэта сітуацыя найболей ярка адбілася на становішчы Старога Быхава. Нягледзячы на заключанае перамір’е, ён быў абложаны войскамі князя Івана Анрэевіча Хаванскага і казакамі І. Нячая. Аднак маскоўскія ратнікі знаходзіліся ля горада «для прыліку»: ваяваць з гараджанамі яны не маглі, але пра адступ загада не было. Кіруючыся гэтым прынцыпам, войскі І.А. Хаванскага ў аблозе не намагаліся, абмяжоўваючыся толькі накіраваннем патрабаванняў пра здачу горада. У той жа час казацкі палкоўнік, які прызнаваў, што хоць «указу от… царского величества и от пана гетмана Войска Запорожского не имел», аднак па сваім жаданні не толькі атачыў сваім палком гэту крэпасць, але і актыўна спрабаваў захапіць яе. Так, у канцы 1656 г. палкоўнік дамовіўся з князем І.А. Хаванскім пра дату і час штурму. Таксама вайскаводцы вызначыліся, што напад пачнецца адначасова з двух бакоў горада. І. Нячай «с полком Чаусским, – половину города, а с другой половины Кн. Ив. Андр. Хованский с полком своим». У прызначаны час першымі штурм пачалі казакі, якія «впали … на валы Быховские и знамени два Быховские на валу взяли». Маскоўскі ж ваявода, у сваю чаргу, нават сігналу да нападу сваёй арміі не падаў. Гэта акалічнасць дазволіла быхаўцам прадэманстраваць казакам усю сваю сілу. У жорсткай сутычцы гераічны гарнізон адбіў напад. Пры гэтым было забіта некалькі сотняў казакаў, «а иных живьем побрали». Прычым, па словах маскоўскага салдата Івана Спірыдонава, у аблозе тым часам знаходзілася 250 салдат-наймітаў, 1000 мяшчан і валашчан. Затое гарнізон меў ужо 60 гармат рознага калібра.
Пазней І. Нячай скардзіўся цару на нявартыя паводзіны ваяводы. Аднак нічога злачыннага з пункту гледжання маскоўскай палітыкі таго перыяду І.А. Хаванскі не здзейсніў. Хутчэй за ўсё, ён пагадзіўся на штурм толькі для таго, каб абложаныя добра «патрапалі» казакоў І. Нячая, з якімі ў маскоўцаў адносіны псаваліся з кожным месяцам. Улічваючы, што рукі войскаў Аляксея Міхайлавіча былі звязаны палажэннямі Немежскага перамір’я, не цяжка выказаць здагадку, што І.А. Хаванскі ўвязвацца ў бой нават не планаваў. Да канца ж 1656 г. казакі і маскоўская армія наогул адступілі ад сцен Старога Быхава, а да горада пацягнуліся купцы з правіянтам з Магілёва, Пераяслаўля і Нежына. Напрыканцы, перад сыходам ад крэпасці, каб яшчэ больш дасадзіць свайму «палітычнаму апаненту», князь наогул прадаў харч свайго войска быхаўцам, чым давёў да зубнога скрыгату ўкраінскага палкоўніка.
На некаторы час стойкі горад быў пакінуты ў спакоі. Аднак гараджане сутыкнуліся з іншай праблемай. Дакладней, гэта бяда кранула ўсю краіну. Ваенная разруха прывяла да таго, што ўвёсну 1656 г. было засеяна вельмі мала палёў. У сувязі з чым палявыя мышы яшчэ ўлетку пачалі знішчаць хлеб на карню, а затым – у клецях і гумнах. Ураджай загінуў, і краіна сутыкнулася са страшным голадам. Людзі елі катоў, сабак, падлу і чалавечыя трупы. Бывалі выпадкі, калі людзі рэзалі адзін аднаго, а целы забітых ужывалі ў ежу. Спіс няшчасцяў ВКЛ дапоўніла «моровое поветрие» – эпідэмія, якая таксама знесла нямала жыццяў.
Аднак, не гледзячы ні на што, быхаўцы дэманстравалі стойкасць і цвёрдасць духу не толькі на родных валах. Так, у сярэдзіне 1656 г. у палон маскоўскай арміі, якая абложвала непакорлівую цвярдыню, патрапілі 18 абаронцаў горада. З-пад Быхава яны былі адпраўлены ў г. Магілёў, дзе іх замкнулі ў драўлянай хаце, размешчанай у цэнтры горада. «Быховские полоняники» прасядзелі ў ёй больш за 30 тыдняў, пасля чаго здзейснілі ўцёкі ў лепшых традыцыях графа Монтэ Крыста. Нягледзячы на тое, што вонкавая варта, якая складалася з 20 ратнікаў, штодня аглядала хату, стойкія салдаты Старога Быхава «подкопались под заднюю стену, которая стояла к острогу, и за город ушли под городовую стену рвом». Яны вярнуліся ў родную крэпасць і працягнулі ваяваць з ворагам. Больш за тое, наяўнасць на захопленай тэрыторыі гэтага непакорлівага «вострава Свабоды» натхняла і падштурхоўвала жыхароў ВКЛ да працягу барацьбы за сваю краіну. Паказальнай у гэтым плане з’яўляецца гісторыя шляхціча Паўла Слівоўскага, які ў 1655 г. у баю пад Вільняй патрапіў у рукі непрыяцеля. Слівоўскі знаходзіўся ў зняволенні ў заваяваным Смаленску два з паловай гады, пасля чаго, «подговорив несколько десятков шляхты и, уличив удобную минуту, бежал из плена в Старый Быхов». Тут шляхціч уступіў у атрад Мікалая Праздзецкага і працягнуў ваяваць з маскоўскімі войскамі. Яго падраздзяленне было разбіта пад Горамі, але Слівоўскі сышоў у Мсціслаў, дзе падчас бою зноў патрапіў у палон, з якога вярнуўся толькі пасля вайны. Гэты аповед дайшоў да нас у выглядзе запісу ў актавай кнізе Мсціслаўскага гарадскога суда ад 18 лютага 1667 г. пад загалоўкам «Атэстацыя, выдадзеная Шклоўскімі дамініканамі зямяніну Паўлу Слівоўскаму па вяртанні яго з Маскоўскага палону».
Разам з тым, знясіленай крэпасці з кожным днём усё цяжэй было трымаць абарону. Быхаў быў адзіным горадам Вялікага Княства Літоўскага, які ў першыя месяцы вайны прыняў удар праціўніка і дагэтуль не быў заваяваны. У 1657 г. гераічны гарнізон усё ж адкрые гарадскую браму І. Нячаю, аднак ні маскоўскі цар, ні многія сучасныя гісторыкі не расцанілі гэты акт як капітуляцыю. Але пра гэта гаворка пойдзе ў наступнай частцы.

Юрый Шкапляроў,
дацэнт кафедры крымінальнага працэсу і крыміналістыкі Магілёўскага вышэйшага каледжа  МУС Рэспублікі Беларусь, кандыдат юрыдычных навук.

Последние новости

ПРЕЗИДЕНТ

Выступление Лукашенко перед делегатами ВНС – полная версия

24 апреля 2024
ПРЕЗИДЕНТ

“Очень важно сейчас не разрушить наше единство”. Первые слова Лукашенко в должности председателя ВНС

24 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Лукашенко избран председателем Всебелорусского народного собрания

24 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Лукашенко на ВНС: мы должны быть сильными, время выбрало нас

24 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Лукашенко: если не хотим сидеть в окопах, должны работать, в Год качества – сделать невозможное

24 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Лукашенко о достижениях суверенной Беларуси: мы никогда еще так хорошо не жили, как сейчас

24 апреля 2024
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко: чтобы сохранить статус сильной нации, белорусам надо становиться еще сильнее

24 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Лукашенко: Беларусь и Россия – образец союза суверенных народов

24 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Лукашенко: попытки раздавить русских и белорусов мотивировали нас на восстановление былой мощи

24 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Лукашенко: народ Беларуси знает, что значит быть сильным во имя мира

24 апреля 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНОЕ

В Быхове горел дом

12 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане по собственной инициативе благоустроили гражданское кладбище

17 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В хозяйствах Быховского района полным ходом идет посевная

15 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошел районный конкурс знаменных групп «Равнение на знамена». ФОТО

12 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Переносы рабочих дней на 2024 год: как будем отдыхать и отрабатывать в мае

19 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Прямую телефонную линию проведет 20 апреля заместитель председателя Быховского райисполкома Александр Желобкевич

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане принимают участие в Международном форуме «Традиционная культура как стратегический ресурс устойчивого развития общества»

18 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

13 апреля прямую телефонную линию проведет заместитель председателя Быховского райисполкома Виктор Агнетов

12 апреля 2024