ТЕМЫ

Канцэрт J:Moрс у Магілёве. Як гэта было

“Залаты шлягер” пачаўся. І распачаў яго гурт, які, па словах мастацкага кіраўніка фестываля, мае самыя вялікія касавыя зборы ў Беларусі (вядома ж, пасля Аляксандра Саладухі). Апошні раз песні рок-гурта J:Mors гучалі ў нашым горадзе ў 2010 годзе.

Недахопу ў гледачах на канцэрце у межах фестывалю “Залаты шлягер-2011” 4 кастрычніка не было: зала была запоўнена поўнасцю.

Дарэчы, квіткоў на J:Mors знайсці нельга было ўжо за пару дзён да канцэрта. За “электрычнай падзарадкай” прыйшлі людзі рознага веку. Даволі шмат людзей сярэдняга ўзросту прытопалі на канцэрт, пляскалі ў далоні і падпявалі.

Моладзь жа не абышлася толькі воплескамі і заняла праходы, адбіваючы рытм песень рукамі, нагамі і астатнімі часткамі цела.

Выступоўцы, сцэна, атмасфера, ці Без святла на 1 хвіліну

Апрануты музыкі былі ў сімвалічныя камбенізоны электрыкаў. Разыначкай канцэрта стала адключэнне электрычнасці ў залі. Гэты трук “Морсаў” пракатвае на кожным канцэрце тура “Электрыфікацыя ўсёй краіны”.

Без святла зала знаходзілася ўсяго 1 хвіліну, якая захавала каля 400 кілават. Уладзімір Пугач (саліст J:Mors) выступіў у гэтую хвіліну ў якасці свата: заклікаў гледачоў знаёміцца між сабой і выразіў, спадзеў, што добра было б, калі некалькі сем’яў стварылася, дзякуючы канцэрту. Ну што ж, змрок – сябра моладзі.

Што прагучала

Каля двух гадзін музыкі адыгралі незабытыя старыя і новыя песні. Потым яшчэ раз выйшлі на біс, праспявалі дзве песні і сышлі за кусісы канчаткова. А “вислоухие принцессы” ды прынцы “босиком по мостовой” разышліся па “100 дарогах” на розныя “адлегласці”, аднак засталіся з любімым гуртом “Вместе навсегда”…

Источник: gorad.by

Последние новости

ГЛАВНОЕ

Программа праздника «Купалье-2025» в Александрии

19 июня 2025
Читать новость
ГЛАВНОЕ

В Беларуси проходит республиканский конкурс социальной рекламы «#ПознайБеларусь»

18 июня 2025
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Опасное купание: как избежать трагедии?

18 июня 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Школьный лагерь труда и отдыха — уникальная возможность провести лето с пользой

18 июня 2025
Читать новость
В МИРЕ

В России разработали новый препарат против COVID-19

18 июня 2025
Читать новость
КУЛЬТУРА

Символом праздника «Купалье» в Александрии в этом году станет «дрэва жыцця»

18 июня 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем