У 5 класе гімназіі г.Быхава прайшло мерапрыемства, прысвечанае Дню роднай мовы

У 5 класе гімназіі г.Быхава прайшло мерапрыемства, прысвечанае Дню роднай мовы

21 лютага – Дзень роднай мовы. Нам, беларусам, у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, ласкавая і пяшчотная. Колькі прыгожых слоў сказана аб роднай мове паэтамі і пісьменнікамі.

Цудоўна гучаць словы беларускай паэтэсы Дануты Бічэль:

Я чула пяшчотнае, шчырасці поўнае,
маё, беларускае, роднае, кроўнае…
Такое сваё і такое чароўнае.

“Любоў да Радзімы пачынаецца з любові да роднай мовы”, — такімі словамі пачалося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню роднай мовы ў 5 “В” класе гімназіі г.Быхава. Вучні з задавальненнем праявілі сваю кемлівасць і эрудыцыю ў гульні “Фэст”, якая складалася з чатырох этапаў – фальклор, этнаграфія, спадчына, традыцыі, ажыццявілі віртуальнае падарожжа па маршруце “Поўна хата экспанатаў”, паказалі сябе сапраўднымі знаўцамі беларускай мовы ў час віктарыны “Не маўчы”.

Напрыканцы мерапрыемства кожны атрымаў памятны сувенір-магніт са словамі “Я ЛЮБЛЮ БЕЛАРУСКУЮ МОВУ”.

Таццяна Белавусава, класны кіраўнік 5 “В” класа гімназіі г.Быхава.

Последние новости

НОВОСТИ

Интерактивная выставка «Мир Животных» откроется в Быхове с 25 сентября

18 сентября 2026
Читать новость
АКТУАЛЬНО

Горячая линия КГК по подготовке объектов к зиме

18 сентября 2026
Читать новость
ГОРОСКОП

Гороскоп на 18 сентября

18 сентября 2026
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быхове прошел молодежный велопробег ко Дню народного единства. ФОТОФАКТ

17 сентября 2026
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Как Быховщина отпраздновала День народного единства. ФОТОРЕПОРТАЖ

17 сентября 2026
Читать новость
ТЕХНОЛОГИИ

Аддитивные технологии станут новым видом деятельности в ПВТ

17 сентября 2026
Читать новость

Архивы