Літаратурны час «Вандроўнік жыцця скарацечнага»

Літаратурны час «Вандроўнік жыцця скарацечнага»

25 студзеня супрацоўнікі бібліятэкі мікрараёна Колас сабраліся разам са сваімі чытачамі на мерапрыемства да 75–годдзя з дня нараджэння вядомага на Беларусі рэжысёра-пастаноўшчыка і збіральніка народнага фальклору, пісьменніка і журналіста Мікалая Фёдаравіча Макарцова з вёскі Уюн.

Каб аддаць даніну павагі чалавеку, які многае зрабіў для нашай малой радзімы, на мерапрыемства запрасілі Мікалая Уладзіміравіча Леўчанку – члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, заслужанага журналіста БСЖ, Ганаровага грамадзяніна Быхаўскага раёна.

Мікалай Леўчанка расказаў аб жыцці і творчасці свайго сябра, які рана пайшоў з жыцця, Мікалая Макарцова. Гэта ён стаў у 90-я гады мінулага стагоддзя ініцыятарам адраджэння крыніцы Захаранкі каля вёскі Гамарня.

Макарцоў набыў вялікую вядомасць як пастаноўшчык народных масавых святаў і абрадаў надзвычай яркіх, маляўнічых па відовішчнасці. Тут можна прыгадаць тэатралізаваныя дзеі «Тураўская легенда» і «Купалле» ў Тураве, «Купалле» ў Баркалабава, «Гуканне вясны» ў Жыткавічах ды іншыя. Сваё жыццё гэты вандроўнік напоўніў шматлікімі добрымі справамі для сваіх землякоў і ўсіх беларусаў.

Мікалай Леўчанка данёс да слухачоў пра артыстычныя здольнасці сябра, якія той праяўляў не толькі ў фальклорным тэатры, але і на тэлеэкране, на радыё, здымаўся ў шэрагу кінафільмаў. Да гэтай знакавай сустрэчы Мікадай Уладзіміравіч спецыяльна напісаў верш «Голас сэрца», прысвечаны Мікалаю Макарцову, прачытаў яго, а таксама некаторыя вершы, напісаныя Макарцовым з ягонага зборніка «Песні вандроўніка».

Прысутныя задавалі госцю пытанні, якія тычыліся творчага шляху Міколы Макарцова, атрымлівалі грунтоўныя адказы, а затым знаёміліся з кніжнаю выставаю «Творца народнага гарту».

Нарыканцы мерапрыемства прысутныя сфатаграфаваліся каля выставы на памяць.

lib-bykhov.by

Последние новости

АКТУАЛЬНО

Купалье-2026: Александрия приглашает на главный летний праздник

6 июля 2026
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Армия Беларуси: Лукашенко о суверенитете и профессионализме военных

6 июля 2026
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Международные задачи и спорт. Лукашенко принял с докладом президента НОК

6 июля 2026
Читать новость
В МИРЕ

В Великобритании хакеры взломали 80 тысяч правительственных почт и выставили данные на продажу

6 июля 2026
Читать новость
АКТУАЛЬНО

Внимание родителей — залог безопасности ребенка во время летних каникул

6 июля 2026
Читать новость
ОБРАЗОВАНИЕ

В Беларуси запустили электронную очередь для подачи документов в вузы

6 июля 2026
Читать новость

Архивы

Рекомендуем