У раённым цэнтры культуры прайшоў літаратурны аўтограф “Вітаю вас ізноўку, землякі!”

У раённым цэнтры культуры прайшоў літаратурны аўтограф “Вітаю вас ізноўку, землякі!”

У раённым цэнтры культуры прайшоў літаратурны аўтограф, прысвечаны 70-годдзю з дня нараджэння пісьменніка-земляка Мікалая Леўчанкі “Вітаю вас ізноўку, землякі!”, які арганізавалі і правялі работнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Барыса Стральцова.

На мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі ідэалагічнай вертыкалі раёна, старшыня раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Міхаіл Казлоў, добры сябр Віктар Сафонаў, жонка Тамара Андрэеўна, прыхільнікі творчасці пісьменніка, моладзь і іншыя госці.

У зале была аформлена выстава “Летапісец Быхаўшчыны”. Падчас усяго мерапрыемства на экране дэманстраваліся слайды з фотаздымкамі з сямейнага архіва і выступленняў юбіляра.

Прысутныя на сустрэчы атрымалі магчымасць пазнаёміцца з рознымі этапамі жыцця пісьменніка, уключаючы дзяцінства, школьныя гады, службу ў групе савецкіх войскаў у Германіі, перыяд студэнцтва, журналісцкую кар’еру і літаратурную працу.

Мікалай Уладзіміравіч з’яуляецца членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, заслужаным журналістам Беларускага Саюза журналістаў, аўтарам дзевяці зборнікаў паэзіі, прозы, дакументальна-мастацкай публіцыстыкі.

Пісьменнік мае нямала ўзнагарод, сярод якіх Выдатнік друку Рэспублікі Беларусь, лаурэат прэміі Магілёўскага аблвыканкама “Чалавек года”, лаурэат прэміі Беларускага Саюза журналістаў “Залатое пяро”. Ён з’яуляецца уладальнікам шматлікіх рэспубліканскіх, абласных Ганаровых грамат, падзячных пісем, дыпломаў і медалёў. А ў 2015 годзе Мікалаю Уладзіміравічу прысвоена званне “Ганаровы грамадзянін Быхаўскага раена”.

Літаратурна-публіцыстычная дзейнасць Мікалая Леўчанкі з’яўляецца важным фактарам патрыятычнага выхавання. Праз яго кнігі навечна ўпісана ў гераічны летапіс краіны памяць пра нашых землякоў, якія ваявалі на фронце і ў тыле, абараняючы зямлю ад фашызму. З удзелам Мікалая Леўчанкі ва ўстановах культуры і адукацыі раёна ладзіцца шмат мерапрыемстваў, якія накіраваны на фарміраванне пачуцця любові да Радзімы і гонару за сваю краіну, развіцця паважлівага стаўлення да ваенна-гістарычнага мінулага.

На сустрэчы вершы пісьменніка ажылі ў ягоным выкананні і пакінулі незабыўны след у сэрцах і душах прысутных.

На працягу ўсяго мерапрыемства ў адрас пісьменніка гучалі словы падзякі за шматгадовую плённую працу, за нястомнаць у імкненні да лепшага, пажаданні моцнага здароўя, шчасця і натхнення для новых здзяйсненняў.

Напрыканцы сустрэчы намеснік дырэктара цэнтралізаванай бібліятэчнай сеткі Быхаўскага раёна Наталля Чарняўская ўручыла пісьменніку віншавальны ліст і кветкі. Завяршылася мерапрыемства традыцыйным фота на памяць.

Таццяна ЧЫРКУНОВА.

Последние новости

ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

Возобновлена работа лечебно-диагностического корпуса Быховской ЦРБ

8 июля 2025
Читать новость
ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

Как избежать теплового удара: советы и рекомендации

8 июля 2025
Читать новость
В МИРЕ

США готовятся возобновить военную поддержку Украины

8 июля 2025
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Под особым контролем — маршрутки

8 июля 2025
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко ознакомился с состоянием дел на агрокомбинате “Заря”

8 июля 2025
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко ознакомится с развитием в Беларуси козоводства

8 июля 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем