Ступень у будучыню

У чатырох дзесятых і трох адзіннаццатых класах абласнога ліцэя №5 у г. Быхаве будзе вучыцца 105 вучняў. Большасць іх — жыхары нашага райцэнтра і сельскіх населеных пунктаў, але ёсць і моладзь з Кіраўскага і Слаўгарадскага раёнаў.
Для ўсіх іх 1-га верасня празвінеў першы званок падчас урачыстай лінейкі, удзел у якой узялі старшыня раённага выканаўчага камітэта Мікалай Кароцін і начальнік упраўлення аховы здароўя аблвыканкама Уладзімір Шрубаў. У віншавальным слове з нагоды Дня ведаў Мікалай Мікалаевіч адзначыў, што для маладога пакалення вельмі важным з’яўляецца імкненне да пазнання новага, авалодвання жыццёвымі навыкамі. Ліцэй якраз і з’яўляецца тым плацдармам, праз які можна дасягнуць шмат чаго з гэтага, падрыхтаваць сябе належным чынам да атрымання прафесіі.
Быхаўшчына цяпер стабільна развіваецца па ўсіх накірунках эканамічнага, сацыяльнага і культурнага жыцця і ёй вельмі патрэбны новыя маладыя кадры для далейшага прагрэсу.  Кіраўнік раёна выказаў надзею, што шмат хто з прысутных ліцэістаў пасля заканчэння гэтай установы, а затым — атрымання вышэйшай ці сярэдняй спецыяльнай адукацыі, абавязкова вернецца на сваю малую радзіму.
Сказаў добрыя словы ліцэістам на дарогу ў новы навучальны год, а таксама ў далейшае самастойнае жыццё Уладзімір Шрубаў (на здымку).
Павіншаваў прысутных са святам старшыня раённай арганізацыі “Беларускі саюз афіцэраў”, палкоўнік у адстаўцы Аляксандр Баранаў, які папрасіў і надалей шанаваць традыцыі, памяць аб былой слаўнай 57-й ракетаноснай авіяцыйнай дывізіі.
Пра вынікі дзейнасці ўстановы за мінулы навучальны год, планах на цяперашні ў свеце патрабаванняў кіраўніцтва краіны гаварыў у сваім выступленні дырэктар ліцэя Віктар Радзькоў. Ён выказаў надзею, што ліцэй стане сапраўднаю школаю жыцця для ўсіх ягоных выхаванцаў.

Мікалай Ахрыменя.

***

а ўрачыстую лінейку з нагоды Дня ведаў у Дунайкоўскі ВПК прыйшлі не толькі ўсе вучні, настаўнікі, а і многія бацькі школьнікаў. Выпускнікоў сёлета будзе сем чалавек, а першакласнікаў толькі двое.
Дырэктар вучэбна-педагагічнага комплексу Пётр Пастаялка пасля віншавання прысутных з пачаткам новага навучальнага года ўручыў будучым выпускнікам кнігі “Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь”, а іх маленькім пераемнікам — кнігі ад Прэзідэнта нашай краіны Аляксандра Лукашэнкі “Мая Радзіма — Беларусь”.
З Днём ведаў выпуснікоў віталі старшыня Дунайкоўскага сельвыканкама Кацярына Свірыдзенка, якая ўручыла дзвюм лепшым вучаніцам сувеніры. Дырэктар ДЛГУ “Быхаўскі лясгас” і дэпутат раённага Савета па гэтай выбарчай акрузе Віктар Кузняцоў, які прыехаў на свята са сваім намеснікам па ідэялагічнай рабоце Анатолем Кірэявым. Віктар Барысавіч затым падараваў школе два валейбольныя і два футбольныя мячы.
Галоўны рэдактар раённай газеты “Маяк Прыдняпроўя”, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікола Леўчанка пасля слоў віншавання нагадаў прысутным, што 4 верасня краіна будзе адзначаць Дзень беларускага пісьменства, які пройдзе ў Ганцавічах на Берасцейшчыне. Разбежка ў часе паміж Днём ведаў і Днём беларускага пісьменства зусім невялікая. І гэта невыпадкова паколькі пісьменнаць грунтуецца на ведах, на іх пазнанні з азоў. Калі чалавек не ўмее пісаць, чытаць, то аб пісьменнасці не можа быць ніякай гамонкі. А пісаць, чытаць нас вучаць у школе.
Пасля ўрачыстай лінейкі вучні са сваімі настаўнікамі разышліся па класах.

Ул. Інф.

Последние новости

ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

Какой суп полезнее всего для желудка?

30 апреля 2026
Читать новость
ЭКОНОМИКА

Литва ограничивает ввоз топлива из Беларуси: что изменится с 3 мая

30 апреля 2026
Читать новость
КУЛЬТУРА

В филиале «Городская библиотека микрорайона Быхов-1» состоялась встреча с писательницей Галиной Перун

30 апреля 2026
Читать новость
В МИРЕ

Польское «гостеприимство» с привкусом мобилизации

30 апреля 2026
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко назвал инициативу «Один район — один проект» стратегической задачей в региональном развитии

30 апреля 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Подосиновики в Беларуси появились раньше сезона: грибники удивлены

30 апреля 2026
Читать новость

Архивы

Рекомендуем