ААТ «Новая Друцць» наладзіла выпуск пітной і мінеральнай вады

Даўно вядома, што не толькі ў гарадах-мегаполісах, але і ў многіх краінах перыядычна ўтвараецца дэфіцыт якаснай пітной вады. Запатрабавана таксама сталовая мінеральная вада. Але асаблівай папулярнасцю карыстаецца вада лячэбная, якая ўтрымлівае карысныя для здароўя хімічныя злучэнні.

«Ідэя вытворчасці пітной, мінералізаванай і лячэбнай вады мяне захапіла некалькі гадоў назад, — расказвае дырэктар ААТ “Новая Друць” Уладзімір Канавалаў. – Сёння ж яна становіцца рэальнасцю. Больш таго, нашу пітную ваду “Цяхцінская” і “мінералку” “Новая Друць” маюць намер закупляць харчовыя карпарацыі Кітая, а гэта, безумоўна, вельмі прывабны рынак збыту. Тым больш, што рынкавая цана новай для акцыянернага таварыства прадукцыі нівеліруецца адносна цаны на традыцыйнае малако».

«Аб’ём інвестыцый у вытворчасць новай для прадпрыемства прадукцыі склаў пяць мільярдаў рублёў, — прыводзіць эканамічныя разлікі намеснік дырэктара па эканоміцы і фінансах Марына Цуцол. – Акупнасць, вядома, цалкам залежыць ад інтэнсіўнасці рэалізацыі тавара, а перспектывы ў гэтым накірунку вымалёўваюцца даволі рэальныя».

Пастаўку, наладку і абкатку тэхналагічнага абсталявання ажыццявіла ТАА “Машыны і тэхналогіі”. А працаваць на лініі пачалі аператары крухмальнага завода, якія сінхронна сумяшчаюць прафесіі і рабочы час – на змене заняты 6 чалавек.

«Ваду разліваем у тару ёмістасцю 19, 5, 1,5 і 0,5 літра, — зазначыў у гутарцы дырэктар завода Вячаслаў Самулёў. – Дарэчы, поліэтыленавыя бутэлькі вырабляем тут жа на паралельнай устаноўцы».

З пускам у эксплуатацыю цэха па вытворчасці пітной і лячэбнай вады фінансавы баланс ААТ “Новая Друць” абяцае набыць устойлівую тэндэнцыю на лінію росту. Прынамсі, для вырабу лячэбнай вады на тэрыторыі акцыянернага таварыства ёсць унікальная прыродная крыніца паблізу вёскі Пільшычы, якой здаўна карыстаюцца людзі, каб пазбавіцца ад пэўных захворванняў.

zara.by

Последние новости

ГЛАВНОЕ

Быховщина масштабно празднует 85-летие легендарной 57-й Смоленской Краснознамённой морской ракетоносной авиационной дивизии. ФОТОРЕПОРТАЖ

10 октября 2026
Читать новость
ГОРОСКОП

Гороскоп на 10 октября

10 октября 2026
Читать новость
НОВОСТИ

Обстановка с пожарами в Быховском районе: статистика и основные причины возгораний

9 октября 2026
Читать новость
ТЕХНОЛОГИИ

Сварочный робот-манипулятор с лазерным сканированием разработали в Госкомвоенпроме

9 октября 2026
Читать новость
СПОРТ

Белоруска Мокрицкая завоевала бронзу чемпионата Европы по фехтованию на колясках

9 октября 2026
Читать новость
В МИРЕ

Большая драка ожидается в Евросоюзе при принятии его бюджета на 2028-2034 годы

9 октября 2026
Читать новость

Архивы

Рекомендуем