Навінкі беларускага друку

Цэнтральная раённая бібліятэка прапануе ўсім аматарам беларускай літаратуры пазнаёміцца з новымі творамі сучасных беларускіх пісьменнікаў.
У кнізе Анны Усціновіч “Слоўнік асабовых уласных імён” пададзена інфармацыя пра ўсе магчымыя імёны, якія існуюць у прасторы беларускай мовы. У лаканічных мовазнаўчых артыкулах гаворыцца пра іх паходжанне, падаецца іх значэнне. Слоўнік задаволіць усіх аматараў даваць сваім дзецям экзатычныя, малавядомыя імёны, дапаможа вызначыць, што значыць тое ці іншае імя.
Вяртаннем на родную мову можна назваць кнігу “Беларусь у абрадах і казках”. Аўтарам яе з’яўляецца вядомы беларускі пісь-меннік, этнограф, краязнаўца, фалькларыст і  тэатральны крытык Павел Міхайлавіч Шпілеўскі, які ў самыя змрочныя часы нашай гісторыі адстойваў самабытнасць і таленавітасць свайго народа. Яго творы былі раскіданы па старонках расійскай перыёдыкі сярэдзіны ХІХ стагоддзяў і зараз, праз паўтара стагоддзя, упершыню надрукаваны ў роднай пісьменніку Беларусі.
У кнігу вядомага беларускага пісьменніка Зіновія Прыгодзіча ўвайшлі аповесці “Ноч перад нядзеляю” пра горкі роздум вясковай жанчыны аб сваім няпростым, пакутным лёсе, лёсе сваіх дзяцей і “Журба мая светлая” – своеасаблівая споведзь маладого чалавека, шчымлівая гісторыя нераздзеленага кахання, а таксама апавяданні, лірычныя абразкі і мініяцюры.
Раман “Дом коммуны”, які даў назву новай кнізе беларускага пісьменніка Васіля Ткачова – пра блізкае ўчора і сённяшні дзень горада, дзе жыве пісьменнік. Дом камуны – звычайны дом, дзе жывуць самыя розныя людзі, са сваімі клопатамі, часта са сваімі невырашальнымі праблемамі. Васіль Ткачоў пільна ўглядаецца ў жыццё, спрабуе выбудаваць залежнасць тых ці іншых фактараў і лёсаў. А яшчэ ў новую кнігу Васіля Ткачова ўвайшлі тры кароткія аповесці. Падзеі ў іх адбываюцца на Гомельшчыне, расказваюць пра няпростыя чалавечыя адносіны, пра тое, наколькі важна захоўваць у душы дабрыню, спагаду, чуласць.
Новую кнігу Андрэя Федарэнкі склаў аўтабіяграфічны раман “Мяжа”, а таксама выбраныя лепшыя апавяданні, якія ўпершыню выходзяць пад адной вокладкай. Раман-эсэ “Мяжа” пасля часопіснай публікацыі стаўся, паводле шматлікіх выказванняў крытыкі, з’явай у беларускай прозе. У творы выяўляецца своеасаблівае ўспрыманне рэчаіснасці галоўным героем, абвостранае пачуццё справядлівасці і прыгажосці.
У кнігу вядомага беларускага драматурга Аляксея Дударава ўвайшлі кінааповесці, па якім фільмы ўжо сняты і сталі легендарнымі, такія як “Белые Росы”, “Днепровский рубеж”, “Брестская крепость”, а таксама тыя, якія яшчэ чакаюць сваёй экранізацыі і прадстаўляюць інтарэс як літаратурныя творы, напісаныя спецыяльна для кіно.
Усіх, каго зацікавілі гэтыя творы, мы будзем рады вітаць у цэнтральнай раённай бібліятэцы па адрасу: г. Быхаў, вуліца Леніна, 54.

фото: pozitivchik.info

Наталля Чарняўская,
галоўны бібліятэкар адзела абслугоўвання і інфармацыі  раённай бібліятэкі.

Последние новости

ОБЩЕСТВО

С 1 июня изменятся правила обслуживания банковских платежных карточек

27 апреля 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Как научить подростка защищать свои границы и оставаться в безопасности?

27 апреля 2026
Читать новость
В МИРЕ

Польская демография окончательно перешла в режим энергосбережения

27 апреля 2026
Читать новость
НА СТРАЖЕ ЗАКОНА

МВД: за сутки заблокированы десятки счетов телефонных мошенников

27 апреля 2026
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Фотофакт: аграрии Быховщины приступили к севу кукурузы

27 апреля 2026
Читать новость
АКТУАЛЬНО

Горячая линия по вопросам охраны труда пройдет в Могилевской области 30 апреля

27 апреля 2026
Читать новость

Архивы

Рекомендуем