Быхаўскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей працягвае прыемна здзіўляць

Быхаўскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей працягвае прыемна здзіўляць

На гэты раз у яго сценах праходзіць маштабны выставачны праект “Сцежкамі Быхаўшчыны”.Свае выставы тут прапанавалі таксама 10 музеяў з гарадскіх і сельскіх устаноў адукацыі.

Паглядзець цікавыя экспанаты і азнаёміцца з пазнавальнымі інфармацыйнымі матэрыяламі дарослыя і дзеці ўжо мелі магчымасць 3 ліпеня, калі ўсенародна адзначаўся Дзень вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

У выставачнай зале было даволі шматлюдна. Апроч звычайных пазнавальнікаў гісторыі роднага краю, знаходзіліся прадстаўнікі маладзёжнага парламента пры Быхаўскім раённым Савеце дэпутатаў, мясцовых грамадскіх аб’яднанняў, педагогі і школьнікі.

Дырэктар музея Сяргей Жыжыян расказаў, што гэты праект з’яўляецца своеасаблівай стартавай пляцоўкай для шырокага паказу дзейнасці школьных музеяў, што асабліва актуальна ў Год гістарычнай памяці.

— Наша родная Быхаўшчына, — заўважыў Сяргей Жыжыян, — цікавіць не толькі турыстаў з іншых рэгіёнаў краіны, але і з блізкага замежжа. Аднак яны хацелі б бачыць як мага болей экспанатаў, якія сведчаць пра гісторыю канкрэтных населеных пунктаў раёна. Таму цяперашні праект дае магчымасць усім жадаючым лепш пазнаць мінулае малой радзімы жыхароў Прыдняпроўскага краю.

Дэманстрацыя міні-выстаў пачалася з прэзентацыі ваенна-гістарычнага музея 57-й Чырванасцяжнай МРАД, які знаходзіцца ў гімназіі горада. Экскурсанты-навучэнцы гімназіі распавялі пра лёс штурмана Барыса Гушчына. Ён актыўна ўдзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне, а ў 1943 годзе за праяўленыя мужнасць і гераізм атрымаў высокае званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля “Залатая Зорка”.

Барыс Гушчын пасля вайны служыў у Быхаве старшым штурманам, лётаў на рэактыўным ТУ-16 і ракетаносцы ТУ-16К-10. У музеі зараз захоўваецца запальнічка гэтага палкоўніка авіяцыі, з якой ён прайшоў усю вайну, некаторыя іншыя асабістыя рэчы.

Некалі ў нашым горадзе Барыс Гушчын пражываў у доме па вуліцы Авіяцыйнай. Гімназісты разам са сваёю настаўніцай гісторыі Валянцінай Маржэрынай плануюць выступіць з ініцыятывай, каб на фасадзе жылога будынка, дзе жыў Герой Савецкага Саюза, устанавілі ў гонар Героя-франтавіка памятную дошку.

Гістарычны музей Новабыхаўскага ВПК прадстаўлены стэндам аб ураджэнцы цяперашняга аднайменнага аграгарадка Восіпе Чыстым. Ён ваяваў з нямецка-фашысцкімі захопнікамі на 1-м Беларускім фронце, узнагароджаны двума медалямі “За адвагу”, медалём “За перамогу над Германіяй у Вялікай айчыннай вайне 1941-1945 гг.”.

Матэрыялы музея Баявой славы Лудчыцкага ВПК распавядаюць пра герояў легендарнай вышыні 150,9, якую ў народзе яшчэ называюць вышынёй Герояў, і яна сімвалізуе не толькі ратны, але і працоўны подзвіг савецкага народа. За мужнасць і адвагу, праяўленыя падчас кравапралітных баёў з фашыстамі на беларускай зямлі вясною і летам 1944 года, шасці савецкім ваярам было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Гісторыка-краязнаўчы музей Макранскага ВПК размясціў на стэндзе сучасныя фотаздымкі, на якіх бачны навучэнцы школы з ганаровымі гасцямі. А ніжэй — рэчы, якімі карысталіся нашы продкі: гліняны гарлач, серп, лапаць, стары гармонік.

Музей Гадылёўскага ВПК прадаставіў арыгінальную каску нямецкага салдата, каску чырвонаармейца, кулямётную стужку, іншыя экспанаты ваенных часін.

Сяргей Жыжыян больш за дзесяць гадоў узначальвае пошукавую групу «Быховский рубеж». Падчас праведзеных экспедыцый было знойдзена нямала цікавых артэфактаў, якія таксама прэзентаваны у рамках выставачнага праекта. З гістарычнага пункту гледжання асабіста яго найбольш цікавіць вайсковы побыт чырвонаармейцаў і нават нямецкіх салдат. Нашы абаронцы Айчыны, да прыкладу, на кацялках і пляшках з задавальненнем наносілі савецкія зоркі, уласныя ініцыялы, свой год нараджэння.

Выстава “Сцежкамі Быхаўшчыны” вельмі багатая змястоўнымі экспанатамі, насычаная інфармацыйна. Асабіста ж усё пабачыць жыхары горада і раёна, госці маюць магчымасць да канца лета.

Сяргей Леўчанка.

Последние новости

ОБЩЕСТВО

Покупатель, отправляясь за покупками на рынок или ярмарку, помни о своих правах

28 марта 2024
ГЛАВНОЕ

Акция «Час Земли» пройдет 30 марта

28 марта 2024
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко: экономика Беларуси справляется в условиях давления со стороны недружественных государств

28 марта 2024
ОБЩЕСТВО

ЦИК Беларуси зарегистрировал 56 кандидатов в члены Совета Республики

28 марта 2024
ГЛАВНОЕ

Замена убыточных стационарных магазинов на селе автолавками продолжается в Беларуси

28 марта 2024
ЭКОНОМИКА

Ранние яровые зерновые и зернобобовые в Беларуси посеяны почти на 23% площадей

28 марта 2024
КАЛЕЙДОСКОП

65 киви за минуту: что американец сделал с фруктами, чтобы попасть в Книгу рекордов Гиннесса

27 марта 2024
ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

Коклюш: что за болезнь и чем она опасна

27 марта 2024
ТЕХНОЛОГИИ

В Беларуси специалистов по захоронению радиоактивных отходов будут готовить при содействии «Росатома»

27 марта 2024
ЭКОНОМИКА

В Беларуси повышают размер суточных при командировках

27 марта 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Быховские правоохранители в течение суток раскрыли уголовное преступление

25 марта 2024
ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

Как в условиях модернизации Быховской ЦРБ оказывается медицинская помощь жителям района

25 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быхове чествовали лучших работников коммунальной сферы

21 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быховском районе горела баня

26 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине состоялось очередное заседание комиссии по содействию занятости населения райисполкома

20 марта 2024
КУЛЬТУРА

Быхаўчан запрашаюць на тыдзень традыцыйнага мастацтва

21 марта 2024
ГЛАВНОЕ

Сергей Антонов, известный быховчанам своими писаниной и видосиками на экстремистских каналах, подался в бега

20 марта 2024
ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

О мерах предосторожности в паводковый период

15 марта 2024