Разам працуем — разам сябруем

Разам працуем — разам сябруем

Лета. Школьныя канікулы. Першы працоўны дэсант. Для актыўных і мэтанакіраваных дзяўчынак і хлапчукоў летняя пара не толькі час адпачынку, але і працы. 

— Кожны сезон у нас шмат жадаючых школьнікаў папрацаваць у студатрадзе, але такую магчымасць даем самым лепшым, актывістам БРСМ, якія на працягу года добра вучыліся і праявілі сябе ў грамадска-карысных справах, — распавядае першы сакратар РК ГА “БРСМ” Крысціна Ерашэнка. — Студатрадаўскі рух — гэта рэальная і ва ўсіх сэнсах карысная праца для маладога чалавека, дзяржавы, грамадства ў цэлым. Маладыя людзі набываюць пэўныя навыкі, вучацца ўзаемадапамозе і калектыўнай адказнасці. І ў канчатковым выніку ў іх ёсць магчымасць зарабіць свае ўласныя грошы.

Дзесяць старшакласнікаў з СШ №1 і гімназіі адзіныя ў сваім парыве — добра папрацаваць. З пачатку тыдня студатрад працуе ў ДЛГУ «Быхаўскі лясгас». У першы дзень начальнік па ахове працы Пётр Кабанцоў і інжынер па ахове працы Андрэй Шчарбакоў правялі са школьнікамі  інструктаж па тэхніцы бяспекі, выдалі ім спецвопратку.

Кожную раніцу студатрадаўцаў дастаўляюць на гадавальнік Вараніноўскага доследна-вытворчага лясніцтва, дзе яны ў суправаджэнні педагога і пад непасрэдным кіраўніцтвам начальніка лесагадавальніка Алы Раманавай выконваюць розную пасільную працу для іх узросту. Так, напрыклад, рабілі ачыстку касет для пасеву насення, затым ажыццяўлялі іх пагрузку. Таксама будуць займацца праполкай маладых сеянцоў і саджанцаў. Ужо за першыя дні хлопцы зарэкамендавалі сябе як працавітыя, добрасумленныя і адказныя работнікі.

Камандзір студатрада Даніла Квартальны распавядае, што працуе ўжо трэці сезон, праца яму падабаецца і, як кажуць, «па плячы». Летась разам з аднагодкамі працавалі ў цаху па дрэваапрацоўцы. А зараз — на прыродзе. Ёсць сярод студатрадаўцаў і “пачатковец” Арсеній Андрэеў. Працу выконвае хутка і спрытна, зрэшты, як і ўсе астатнія.

Хлопцы ўжо запланавалі куды патрацяць заробленыя грошы. Даніла плануе купіць сабе планшэт, Дзмітрый Сёмкін выдаткуе заробленыя сродкі на школьную форму, Ягор Рыбалка купіць кнігі.

Увогуле ў кожнага ёсць свая мэта. А гэта галоўнае. Усе хлопцы дружныя паміж сабой і працуюць з добрым настроем.

Наталля ЛЕВАЧКОВА.

Последние новости

ГЛАВНОЕ

Как быховчане отмечают Праздник труда. Фото

1 мая 2026
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Председатель Быховского райисполкома Александр Киселёв поздравляет с Праздником труда

1 мая 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

340 тысяч человек и 90% новых «первичек» на частных предприятиях. Игорь Станкевич — о профсоюзах и Празднике труда

1 мая 2026
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко поздравил белорусов с Праздником труда и назвал залог дальнейшего процветания страны

1 мая 2026
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Поздравление от Председателя Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь Натальи Кочановой с Праздником труда

1 мая 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Контроль качества алкоголя в Беларуси ужесточают: что изменится

30 апреля 2026
Читать новость

Архивы

Рекомендуем