5 крокаў да захавання здаровай печані

Печань — асноўны фільтр нашага арганізма, які прымае на сябе ўвесь паток рэчываў, што паступаюць у яе з кішэчніка. Сярод іх, акрамя карысных і неабходных, сустракаюцца шкодныя, таксічныя, а часам і небяспечныя злучэнні: спірты, лекі, кансерванты, цяжкія металы і інш. Печань абясшкоджвае іх і вяртае ў кішэчнік разам з жоўцю. Абясшкоджванне гэтае падобна на складаны вытворчы працэс на хімічным камбінаце, дзе з зыходных прадуктаў атрымліваюць іншыя рэчывы з іншымі ўласцівасцямі.

Калі ж печань працуе дрэнна, то ў яе клетках назапашваецца мноства ядаў і таксінаў. Зашлакаваныя клеткі печані страчваюць свае функцыі і на першым этапе запаўняюцца тлушчам. Гэты стан называецца тлушчавым гепатозом. Цяпер астатнія клеткі вымушаныя працаваць за сябе і за клеткі, якія перарадзіліся. Не спраўляючыся з нагрузкай, яны прапускаюць таксіны і шлакі ў кроў. Гэта вядзе да развіцця захворванняў. Як жа захаваць печань здаровай?

Крок 1. Харчуйцеся правільна

Збалансаванае харчаванне садзейнічае не толькі прадухіленню захворванняў печані, але і аднаўленню яе пашкоджаных клетак.

- Ешце больш прадуктаў, якія змяшчаюць клятчатку: свежую агародніну і садавіну, хлеб з мукі грубага памолу, крупы.

– У вашай дыеце не павінна быць больш бялку, чым можа засвоіць печань. Каб вызначыць сутачную дозу бялку ў грамах, памножце сваю вагу ў кілаграмах на 0,8. Скажам, чалавеку вагой 65 кг патрабуецца 52 г бялку ў дзень (такая колькасць бялку змяшчаецца, напрыклад, у 150 г соі або ў 300 г курынай грудкі, або ў 180 г цвёрдага сыру). Аддавайце перавагу расліннаму і малочнаму бялку, а не мясному.

– Лішнія калорыі могуць выклікаць атлусценне печані. Таму скараціце прыём тлушчаў да 30% ад сутачнай нормы калорый. Найлепшая крыніца карысных тлушчаў — алеі, арэхі, нятлустая рыба, авакада.

Крок 2. Падтрымлівайце аптымальную вагу

Пазбягайце экстрэмальных дыет — гэта сур’ёзная нагрузка на печань. Аптымальны тэмп для пахудзення — 0,5 кг у тыдзень.

- Перад дыетай спытайце ў доктара, ці трэба вам паралельна абараняць печань спецыяльнымі прэпаратамі (гепатапратэктарамі).

– Піце да 2 л вадкасці ў дзень. Гэта забяспечвае нармальную працу печані.

- Прысвячайце па 30 хвілін у дзень фізічным нагрузкам.

Крок 3. Абмяжуйце ўжыванне алкаголю

Печань — адзін з тых органаў, які пакутуе ад алкаголю ў першую чаргу.

–  Абмяркуйце з доктарам, якая менавіта колькасць алкаголю дапушчальная менавіта для вас. Кожнае перавышэнне гэтай дозы небяспечнае пашкоджаннем клетак печані.

– Кожныя два месяцы давайце вашай печані двухтыднёвую перадышку. Выключыце нават келіх віна за вячэрай. У вашай печані з’явіцца шанц аднавіцца і ўтварыць новыя клеткі.

Крок 4. Будзьце асцярожнымі з медыкаментамі

Няправільны прыём лекаў, харчовых дабавак і траў можа траўмаваць печань.

- Абмяркоўвайце з урачом сумяшчальнасць медыкаментозных прэпаратаў і народных сродкаў.

– Некаторыя лекі, напрыклад, антыбіётыкі, ніколі не павінны ўжывацца разам з алкаголем. Гэта двайны ўдар па печані.

– Пасля лячэння некаторымі прэпаратамі вашай печані можа спатрэбіцца аднаўленне. Для гэтага вам могуць прызначыць гепатапратэктары.

Крок 5. Пазбягайце таксічных рэчываў

Інсектыцыды, растваральнікі, аэразолі, хімікаты вельмі небяспечныя для вашай печані. Яны выдзяляюць хімічныя рэчывы, якія трапляюць у нашу кроў, а адтуль — у печань, дзе абясшкоджваюцца. Чым вышэйшая канцэнтрацыя таксічных рэчываў, тым цяжэй печані спраўляцца са сваёй работай.

- Перад тым, як карыстацца якой-небудзь бытавой хіміяй, адчыніце фортачку і надзеньце медыцынскую маску.

- Пазбягайце накураных памяшканняў. Цыгарэтны дым — таксама таксін, які нашай печані даводзіцца абясшкоджваць.

Вольга КУЛІНКОВІЧ, Звязда

Последние новости

СПОРТ

Министерство спорта и туризма информирует

4 мая 2024
КАЛЕЙДОСКОП

Как хранить яйца до и после Пасхи: полезные советы

3 мая 2024
В МИРЕ

В украинскую армию будут призывать больных ВИЧ и раком

3 мая 2024
ОБЩЕСТВО

Белстат подсчитал, во что обойдется белорусам приготовление пасхального кулича

3 мая 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине пройдет специальная программа «Детство без насилия»

3 мая 2024
ТЕХНОЛОГИИ

Китай запустил лунный зонд “Чанъэ-6” для сбора образцов грунта с обратной стороны Луны

3 мая 2024
ОБЩЕСТВО

Карточки некоторых банков могут не работать в ночь на 4 мая

3 мая 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Развитие регионов как важный элемент стабильности. Акценты рабочей поездки Александра Лукашенко на юго-восток Могилевщины

3 мая 2024
ПРЕЗИДЕНТ

“Не просто впечатляет”. Лукашенко о предварительных результатах проверки дежурных сил ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
ГЛАВНОЕ

Выходные – в режиме усиления

3 мая 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине пройдут учения

30 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Где православным освятить пасхальные куличи и яйца в Быхове

2 мая 2024
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине проходит республиканская молодежная ярмарка вакансий

23 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Юные экскурсоводы Быховщины завоевали признание на областном и республиканском уровне

2 мая 2024