Беларусы злоўжываюць і… губляюць інтэлект

Сярэдні ўзровень інтэлекту дзяцей, бацькі якіх захапляюцца алкагольнымі напоямі, ніжэй, чым у тых, хто нараджаецца ў бацькоў непітушчых. Дарэчы, размова ідзе не толькі пра алкаголь моцнаградусны, але і пра такі “высакародны”, як віно. Нездарма яшчэ шмат гадоў таму ў краінах, дзе віно п’юць нібы сок, з’явіўся тэрмін “вінаградныя дзеці”. Нарадзіўся, зразумела, не таму, што немаўлят “знайшлі” ў вінаградніку… Як паведамляюць беларускія нарколагі, звесткі, якія збіраліся ў Савецкім Саюзе да 1965 года, сведчаць аб тым, што рост колькасці дзяцей з прыроджанымі парокамі знаходзіўся ў цеснай сувязі з ростам колькасці ўжытага насельніцтвам алкаголю.

— Неверагоднае глупства гаварыць аб тым, што для ратавання нацыі нам сёння неабходна пераключацца з ужывання моцнаградуснай на слабаалкагольную прадукцыю, скажам, віно або піва, — кажа кіраўнік Цэнтра маніторынгу наркасітуацыі Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра псіхічнага здароўя, кандыдат медыцынскіх навук Сяргей ОСІПЧЫК. — Так званы “міжземнаморскі” тып ужывання алкагольных напояў абсалютна не гарантуе адсутнасці шкоды, якую апошнія наносяць здароўю чалавека любога ўзросту і любой нацыянальнасці. Вядомы шэраг развітых краін, дзе празмернае захапленне півам і віном прывяло да з’яўлення вялікай колькасці “піўных” або “вінных” алкаголікаў.

Алкаголь, у аснове якога, як мы ведаем, этылавы спірт — гэта растваральнік арганічнага паходжання, а значыць, ён заўсёды прыводзіць да таксічнага атручэння, у большай ці меншай ступені. Такім чынам, важна не тое, наколькі высакародныя напоі будзе ўжываць нацыя, а тое, каб агульнае ўжыванне ў папуляцыі зніжалася. Толькі так мы зможам знізіць і колькасць шкодных наступстваў, якія звязаны з ужываннем алкаголю.

Немагчыма дасягнуць таго, каб у такой краіне, як наша, наогул забыліся на алкаголь. Не назіраецца гэтага, скажам, і ў Швецыі, дзе дастаткова вялікая колькасць насельніцтва пакутуе ад алкагольнай залежнасці. Аднак у гэтай краіне не гінуць у дарожна-транспартных здарэннях з прычыны п’янства. Гэта праява эфектыўнасці адпаведных дзяржаўных мер… Нам жа пакуль не ўдаецца вырашыць нават пытанне зацікаўленасці хворага на алкагалізм у поспеху лячэння. Кожны трэці алкаголік ухіляецца ад лячэння любымі спосабамі.

Святлана БАРЫСЕНКА, ” Звязда”

Последние новости

СПОРТ

Министерство спорта и туризма информирует

4 мая 2024
КАЛЕЙДОСКОП

Как хранить яйца до и после Пасхи: полезные советы

3 мая 2024
В МИРЕ

В украинскую армию будут призывать больных ВИЧ и раком

3 мая 2024
ОБЩЕСТВО

Белстат подсчитал, во что обойдется белорусам приготовление пасхального кулича

3 мая 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине пройдет специальная программа «Детство без насилия»

3 мая 2024
ТЕХНОЛОГИИ

Китай запустил лунный зонд “Чанъэ-6” для сбора образцов грунта с обратной стороны Луны

3 мая 2024
ОБЩЕСТВО

Карточки некоторых банков могут не работать в ночь на 4 мая

3 мая 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Развитие регионов как важный элемент стабильности. Акценты рабочей поездки Александра Лукашенко на юго-восток Могилевщины

3 мая 2024
ПРЕЗИДЕНТ

“Не просто впечатляет”. Лукашенко о предварительных результатах проверки дежурных сил ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
ГЛАВНОЕ

Выходные – в режиме усиления

3 мая 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине пройдут учения

30 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Где православным освятить пасхальные куличи и яйца в Быхове

2 мая 2024
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине проходит республиканская молодежная ярмарка вакансий

23 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Юные экскурсоводы Быховщины завоевали признание на областном и республиканском уровне

2 мая 2024