Ліквідатары наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС усклалі кветкі да памятнага знака

Ліквідатары наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС усклалі кветкі да памятнага знака

Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь ліквідатары наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС усклалі кветкі да памятнага знаку “Землякам – ліквідатарам аварыі на ЧАЭС” і “Пацарпелым ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС”.

У цырымоніі ўдзельнічалі галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Раман Галынскі, намеснік начальніка па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні АУС райвыканкама Сяргей Пімаеў і старшыня раённай арганізацыі РГА “Беларускі саюз ваенных маракоў” Аляксандр Цярэшка.

Затым узнагародзілі ветэранаў органаў унутраных спраў, якія ў далёкім 1986 годзе знаходзіліся па абавязку службы ў зоне адчужэння, якая найбольш пацярпела ад радыяцыі.

Маёр міліцыі Сяргей Пімаеў уручыў юбілейныя медалі “35 гадоў ліквідацыі аварыі на ЧАЭС» Мікалаю Казюльку, Леаніду Гусакову, Уладзіміру Істрацькову, Мікалаю Балакісу, Юрыю Агінскаму і Віктару Арлоўскаму. Пасля на закладзенай каля памятнага знака алеі Памяці актывісты-ліквідатары пасадзілі некалькі туй, якія набыў за ўласныя сродкі маёр міліцыі ў адстаўцы Мікалай Казюлька.

Мерапрыемства завяршылася ўрачыстым падпісаннем заявы аб уваходжанні Быхаўскай раённай грамадскай арганізацыі ліквідатараў наступстваў катастрофы на ЧАЭС у структуру рэспубліканскага грамадскага аб’яднання ліквідатараў, інвалідаў Чарнобыльскай катастрофы “Ветэраны Чарнобыля”.

Сяргей АНДРЭЕЎ.

Последние новости

ОБЩЕСТВО

Высокие технологии, медицина, турпотенциал. В Минске стартовал Международный форум экономического сотрудничества

12 сентября 2025
Читать новость
АКТУАЛЬНО

Городские дороги преображаются: асфальтирование продолжается

12 сентября 2025
Читать новость
АКТУАЛЬНО

Прямую телефонную линию 13 сентября в Могилевском облисполкоме проведет управляющий делами Николай Дедков

12 сентября 2025
Читать новость
АКТУАЛЬНО

ГУ “Быховский районный ФОЦ” провел районную “Школиаду”

12 сентября 2025
Читать новость
ОБРАЗОВАНИЕ

Единый урок, посвященный Дню народного единства, пройдет во всех школах страны 17 сентября

12 сентября 2025
Читать новость
АКТУАЛЬНО

25 сентября пройдет Единый день безопасности

12 сентября 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем