Усміхнёмся шчыра разам

Усміхнёмся шчыра разам

Пісьменнік-гумарыст Міхась Сліва (Кавалёў) некалі працаваў у нашай раённай газеце “Маяк Прыдняпроўя”, штомесячна рыхтаваў да друку старонку сатыры і гумару “Мятла”, якая карысталася надта вялікім поспехам у чытачоў.

Зараз ён жыве ў горадзе Рагачове, плённа працуе ў літаратуры. Прычым у самых розных жанрах. Летась выдаў нават кніжку вершаў, аб чым тады паведамлялася ў “МП”. А потым шаноўны Міхась Мітрафанавіч заняўся перакладам гумарыстычных твораў вядомых гумарыстаў свету. Не з усіх краін, праўда, а з такіх, як Сербія, Чэхія, Україна, Расія, ЗША і Германія. А нядаўна выдаў зборнік “Тэмпераментны муж”, у які ўвайшлі перакладзеныя ім на беларускую мову творы.

“Чалавек з лёгкай рукой”, бадай, самы кароткі,але разам з тымпавучальны. У ім распавядаецца, як адзін чалавек сустрэў свайго знаёмага пана Перу Даніловіча. Прыціснуўшы да шчакі насоўку, той хутка крочыў, дыхаючы вячэрняй свежасцю.

– Божачка, штогэта з табою? – спагадліваспытаў у яго.

– Зуб вырваў.

– Удала?

– Вельмі ўдала. Проста не паверыце, да чаго ў чалавека лёгкая рука. Незвычайны ўмелец. Я і жонку сваю да ягопавязу зубы пламбіраваць.

Пасля гэтай сустрэчы знаёмыя нейкі час не бачыліся, а нядаўна пан Даніловічсам падышоўда таварыша. І паскардзіўся на тое, што чалавек з лёгкай рукой, урач стаматолаг, удала вырваў у Даніловіча не толькі яго хворы зуб, але неўзабаве гэтак жа спрытна“вырваў” і ягоную прыгожую жонку, якую той павёз на лячэнне. Маладой кабеце тое “лячэнне” настолькіспадабалася, што збегла разам з лавеласам доктарам у невядомым накірунку.

– Скажыце, а ў які момант больш балела: калі вас пазбавілі зуба ці жонкі? – пытаўся ў небаракі ашаломлены такою нечаканаю навінаю знаёмы.

– Ну, ведаеш, я, зразумела,значна грамчэйкрычаў, калітой спрытнюгавы цягнуў у мяне зуб,– адказваў той.

– І цяпер вы, зразумела, паставіце сабе штучны зуб?

– Не толькі зуб, шаноўны, я і жонку сабе штучную куплю. Гэтаўсё-такілепей, чым зноўку апынуцца калі-небудзь у падобнай сітуацыі. Дорага, праўда, такая пакупка абыдзецца, затое будзе меней балюча, калі хтосьці сцягнеў мяне і яе.

Арыгінальнасцю вызначаецца гумарэска «Тэмпераментны муж», якая пачынаецца з таго, што адзін сваяк даўнавата не бачыўся са сваячкай Міленай. З той пары, як два гады тамуяна выйшла замуж і амаль перастала яго наведваць.

Родзіч і вырашыў, што замужжа аказалася шчаслівым і ўвесь вольны час сваячка прысвячае свайму каханаму мужу. Таму аднойчы вельміздзівіў яе ранішні візіт, а яшчэ больш – паводзіны жанчыны. Заместтаго, кабсказаць: “Добрыдзень!” – яна, працягваючы руку, пачала раз-поразуздыхаць.

– Як даўно я цябе не бачыў! – ветліва пачаў гаманіцьтады родзіч. – Ну як ты там маешся, як пажываеш?

Замест адказу госця зноў куцяжка ўздыхнула і на кожнае наступнае пытанне, на ўсе спробы неякяе разгаварыць, працягвала ўздыхаць.

– Дышто з табой, Мілена? Можна падумаць, ты не жывеш, а пакутуеш.Пытанне, здаецца, было вельмі ўдала пастаўлена, бо тая яго адразу ж падхапіла.

– Так, радасць мая, пакутую, вельмі пакутую, таму і прыйшла прасіць парады…
Жадаеце хутчэй даведацца, шаноўныя чытачы, якое няшчасце прывяло сваячку да сваяка, калі мэту такога ранняга візіту можна яшчэ назваць няшчасцем, і якую слушную параду той дасць у складанай, на яе погляд, сітуацыі? Не трэба спяшацца, бо няма сэнсу зараней раскрываць сутнасць кульмінацыі твора. Самі даведаецеся, калі яго прачатаеце. А вось інтрыгуючую развязку падкажу. І пачну з разумных і слушных, на мой погляд, разважанняў родзіча, якія ён пачаў з таго, што жонцы ўсё ж такі будзе лепей вярнуцца да мужа ў якога ёсць тэмперамент. Без тэмпераменту, скажу шчыра, які ж ён мужык?!

– Сапраўды, і я гэтаксама думаю, – пагадзілася сваячка.

Тады ідзі хутчэй да свайго мужа, і прашу цябе, перадай яму ад мяне самае шчырае прывітанне. Ды скажы яму, няхай як-небудзь па магчымасці зойдзе да мяне таксама.

– Вы хоча цешчыра пагаманіць яшчэ і з ім?

– Не, я толькі хачу і яму даць сваю карысную параду: хоць бы раз у месяц напамінаць табе,каб забяспечыць сямейнае шчасце, хто ў хаце гаспадар. Якім чынам? Ён ведае сам.

Сярод гумарэсак трапляецца нават сцэнка пад назваю «У адваката». Яе дзеючыя асобы – два чалавекі:адвакат і маладая дама, якая прыйшла да яго на прыём. А прывялі жанчыну да юрыста дыяметральна процілеглыя погляды на жыццё, бо калі яна выходзіла замуж, мела васямнаццаць гадоў, абранніку ж ішоў дрыццаць трэці год. З-за ўзроставай розніцы неўзабавеўсё і пачалося. Праўда, гаманкая, шчырая маладзіца адразу прызналася, што ўвогуле ўзрост мог бы і не стаць перашкодаю ў сямейным шчасці, калі б не выявілася хутка пасля вяселля, што ветлівы дагэтуль муж стаў зусім іншым чалавекам: грубым, няўважлівым, невыносным.

Адвакат паспрабаваў было ўдакладніць некаторыя моманты, задаць кліентцы некаторыя ўзнікшыя пытанні, толькі дзе там! Яна недавала яму нават рот адкрыць. Дайшло да таго, што раззлаваны юрыст схапіў свой капялюш і кінуўся да дзвярэй.

На здзіўленае пытанне, куды ж ён так спяшаецца, маладайка пачула ў адказ, што бяжыць да яе мужа, каб прапанаваць свае паслугі паслугі ў судзе па абароне яго інтарэсаў, калі будзе ісці шлюба скасавальны працэс. А чаму, і што ён адказаў, адчыняючы дзверы, калі тая спытала, а хто ж будзе абараняць яе інтарэсы – даведаецеся, калі пачытаеце гумарэску.

На мой погляд, цікавую сцэнку “Адвакат”, сюжэт якой узяты з рэальнага жыцця,мясцовыя калектывы мастацкай самадзейнасці могуць з паспехам ставіць як на сцэне раённага цэнтра культуры, так і ва ўстановах культуры аграгарадкоў. Антураж для ажыццяўлення такой пастаноўкі, як бачым, патрэбен самы просты.

Названы зборнік перакладзеных на родную беларускую мову шэрагу гумарыстычных твораў замежных пісьменнікаў надрукавала гомельскае выдавецтва “Барк”.

Сяргей Леўчанка.

Последние новости

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Лукашенко о ВНС: мы будем истинным национальным фронтом

25 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Министр обороны Беларуси: Запад рассматривает военную силу как одно из основных средств достижения своих интересов

25 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Александр Лукашенко: Нападение на Беларусь будет расцениваться как нападение на Российскую Федерацию

25 апреля 2024
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко раскрыл планы беглых и предупредил: разговор с ними не будет длинным

25 апреля 2024
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко: Украину превратили в наркомана и держат на коротком поводке обещаний новой дозы вооружений

25 апреля 2024
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко: градус враждебности НАТО на белорусском направлении растет

25 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

Газманов о россиянах и белорусах: мы стали осознавать себя государствами со своим видением

25 апреля 2024
КАЛЕЙДОСКОП

Землю может накрыть сильнейшая магнитная буря – NASA

25 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

В Быховском районе построят станцию обезжелезивания

25 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Прокуратура Могилевской области помогла быховчанке вернуть удержанные у нее судебным исполнителем средства

25 апреля 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНОЕ

В Быхове горел дом

12 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане по собственной инициативе благоустроили гражданское кладбище

17 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В хозяйствах Быховского района полным ходом идет посевная

15 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Переносы рабочих дней на 2024 год: как будем отдыхать и отрабатывать в мае

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошел районный конкурс знаменных групп «Равнение на знамена». ФОТО

12 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Прямую телефонную линию проведет 20 апреля заместитель председателя Быховского райисполкома Александр Желобкевич

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане принимают участие в Международном форуме «Традиционная культура как стратегический ресурс устойчивого развития общества»

18 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

13 апреля прямую телефонную линию проведет заместитель председателя Быховского райисполкома Виктор Агнетов

12 апреля 2024