Лясная гаспадарка: спаборнічалі вальшчыкі

Гарадзецкае лясніцтва з прыходам на пасаду ляснічага Сяргея Каваленкі вярнула раней страчаныя пазіцыі ў працоўным спаборніцтве. Таму тут для далейшага павышэння прафесійнага майстэрства вальшчыкаў лесу, распаўсюджвання перадавога вопыту, бяспечнай, якаснай  і высокапрадукцыйнай працы на лесасечных работах, павышэння прэстыжу лясных прафесій і падрыхтоўкі зборнай каманды нашага лясгаса да абласных спаборніцтваў “Лесаруб-2011” правялі аналагічныя занальныя спаборніцтвы вальшчыкаў лесу Быхаўскага, Магілёўскага і Бялыніцкага лясгасаў. Бялынічане ў апошні момант патэлефанавалі, што не прыедуць і спабонічаць пачалі толькі быхаўчане з магілеячанамі.

Трэба сказаць, што наша каманда ў складзе леснікоў Гарадзецкага лясніцтва Юрыя Пазнякова і Міхаіла Стральцова, лясніка Дунайкоўскага Аляксандра Ганжы, вальшчыка лесу лесанарыхтоўчай брыгады лясгаса Генадзя Філіпчыка і вальшчыка лесу Навабаярскага лясніцтва Сяргея Кавалёва з самага пачатку спаборніцтваў паказала сябе зладжанай, высокапрафесійнай. Яна, бадай, віртуозна валодала бензапіламі, усімі навыкамі, прад’яўляемымі спаборнічаючым. Прыемна было назіраць, як спрытна хлопцы абразалі ўмоўныя сукі абкораных дрэў, камбінаваную іх раскрыжоўку, дакладнае рэзанне бярвёнаў. У трох з пяці практыкаванняў  — абразанне сукоў, камбінаваная раскрыжоўка, дакладнае рэзанне першым стаў вальшчык Віктар Мазур. Ён жа ў мантажы новага ланцуга пілы заняў трэцяе месца.

Нечакана для ўсіх зусім яшчэ малады ляснік-вальшчык Пазнякоў заняў ажно тры прызавыя месцы: другое — на мантажы і камбінаванай раскрыжоўцы, трэцяе — на валцы дрэва.

Наш ляснік-вальшчык Міхаіл Стральцоў апярэдзіў усіх па мантажу новага ланцугу і стаў другім у дакладным рэзанні.

У выніку быхаўскія лесарубы ўпэўнена занялі першае месца, а нашы вальшчыкі па суме многабор’я занялі — Мазур (першае месца) і Пазнякоў  т(рэцяе месца). Другое месца заняў прадстаўнік Магілёўскага лясгаса.

Узнагароджваў пераможцаў галоўны ляснічы ГЛГУ “Быхаўскі лясгас” Юрый Заблоцкі, а дапамагала яму у правядзенні спаборніцтваў старшыня прафкама лясгаса Святлана Тамковіч.

Мікола КОЛАСАЎ.

Последние новости

ЭКОНОМИКА

Нацбанк: инфляционные процессы в III квартале замедлились

31 октября 2025
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

«С нами они не справятся!» Лукашенко ответил оппонентам, которые хотят додавить Беларусь и Россию

31 октября 2025
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Какие услуги может оказать социальный работник, рассказали в Минтруда

31 октября 2025
Читать новость
ОБРАЗОВАНИЕ

В Беларуси с 15 ноября стартует прием документов на заочное обучение в аграрные вузы

31 октября 2025
Читать новость
ОБЩЕСТВО

На реках Беларуси ожидается рост уровней воды

31 октября 2025
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Акция «Безопасные осенние каникулы»

31 октября 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем